1906 Мая Малітва

«Мая́ малі́тва» — верш Янкі Купалы, напісаны 5 ліпеня 1906 году.

Упершыню надрукаваны ў 1929 годзе ў часопісе «Полымя» (№2). Тэматычна прымыкае да купалаўскіх твораў аб ролі паэта і паэзіі ў жыцці народу, іх сувязі з людзьмі працы і роднай зямлёй.

Мая малітва
Жанр: верш
Аўтар: Янка Купала
Мова арыгіналу: беларуская
Год напісаньня: 5 ліпеня 1906
Публікацыя: 1929
1906 Мая Малітва Вікікрыніцы зьмяшчаюць поўны тэкст гэтага твору

Апісаньне

Паэт жыве верай і надзеяй на лепшую будучыню свайго народу і роднага краю. Купала абяцае маліцца «да яснага сонейка» за ўсіх сіротаў і бедакоў, каб яно часьцей заглядала ў іх цёмныя хаты, маліцца «да хмараў з грымотамі», каб яны не пасылалі перуноў і градаў на скупыя ўраджаямі палі гаротных сялянаў. Аўтар блізка да сэрца бярэ ўсе жыццёвыя клопаты мужыка-гаротніка, шчыра жадае памагчы яму перамагаць бяду, нястачы і беднасць. Купала прыгадвае павер’е, якое бытавала ў народзе: нібыта, калі памірае чалавек, адразу згасае яго зорка. Паэт жа хоча, каб зоркі згасалі ня так часта, каб працаўнік, улюбёны ў жыццё і ў сваю ніву, жыў шчасьліва і доўга. Малітва яго зямная і жыцьцёвая, насычаная сацыяльным зьместам, самымі гуманнымі намерамі.

Верш напісаны 4-стопным амфібрахіям, разважлівы й нясьпешны ў сваім рытмічным ладзе. Паэтыку верша вызначае рамантычная і фальклёрная сымболіка. Твор мае кальцавую кампазыцыю: першая і апошняя строфы аднолькавыя, толькі апошні радок зьменены («Ўжо больш не шалелі над роднай зямлёй» першае страфы заменена на «Не вылі над роднай зямлёй, нада мной» у апошняй страфе). Гэтым паэт падкрэсьліваў, што ён не аддзяляе свой лёс ад лёсу роднае зямлі, Бацькаўшчыны.

Значэньне

Верш меў уплыў на маладую беларускую паэзію савецкага часу, у прыватнасьці на М. Чарота (верш «Каб я быў…»).

Пераклады і мастацкія ўвасабленьні

На асэтынскую мову верш пераклаў А. Пухаеў, на ангельскую — У. Мэй і В. Рыч, на малдаўскую — П. Дарые, на расейскую — А. Пракоф’еў, І. Садоф’еў, на ўкраінскую — А. Малышка. Верш таксама зьявіўся ў францускім перакладзе (перакладчык не названы) у анталёгіі беларускае паэзіі «У краіне паэтаў» (Парыж, 1982).

У 1994 годзе спалучаны й крыху зьменены тэкст двух аднайменных вершаў Я. Купалы «Мая малітва» (прыпеў узяты з верша 1912 году, а асноўны тэкст — з раньняга верша 1906 году, пры гэтым у прыпеве слова «загон» заменена на слова «народ», а замест Купалавага «распетаю душой» ужыта акрэсьленьне «распятаю») паклаў на музыку кампазытар, удзельнік гурту «Песьняры» А. Моўчан. Выконваў песьню «Малітва» кіраўнік гурту Ул. Мулявін.

Крыніцы

Літаратура

  • Янка Купала: Энцыкл. даведнік / БелСЭ; Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн., БелСЭ, 1986. — 727 с, 26 л. іл.; Артыкул «Мая малітва» / Аўтар — М. Барсток. — С. 387—388.

Вонкавыя спасылкі

Tags:

1906 Мая Малітва Апісаньне1906 Мая Малітва Значэньне1906 Мая Малітва Пераклады і мастацкія ўвасабленьні1906 Мая Малітва Крыніцы1906 Мая Малітва Літаратура1906 Мая Малітва Вонкавыя спасылкі1906 Мая МалітваПолымя (часопіс)Янка Купала

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Гаштольд (імя)Алесь БяляцкіБеларуская Савецкая Сацыялістычная РэспублікаДэмакратыяПрадпрымальніцтваАнгкор-ВатЯн СерадаТэлефонЧорны сьпіс ЭўразьвязуНаваградзкі паветНямеччынаПтушка шчасьцяРэджайнаДахАльхоўкаБеларускае нацыянальнае адраджэньнеГрупавы сэксАральны сэксПолымя (часопіс)ТатуіроўкаБэрлінскі мурДоўгая дарога дадомуБяроза-Картускі канцэнтрацыйны лягерЦмокОрля (гміна)МастаКамчацкі крайАркадзь Марціновіч916Ісламская дзяржаваЛічэбнікВэб-сэрвэрДжэніфэр ЭністанАнальны сэксЛіянэль МэсіБел-чырвона-белы сьцягЧыншПалута БадуноваГалоўная старонкаІскандэр (ракетны комплекс)ЭнэргаатамБеларусьМэрГрамадзкае аб’яднаньнеП̑ЛюбавічыУсходні ТыморБерасьцейская вобласьцьВікіСамалійска-этыёпская вайнаСамасейТэракт у «Крокус Сіці Холе»1xbetЛязьбійская парнаграфіяСэксЗбанЯрданіяБухарэстКалдуныВойцех Ярузэльскі120-я зэнітна-ракетная брыгада16 сакавіка🡆 More