Лікавы Аналіз

Лікавы аналіз — вучэньне пра альгарытмы выкарыстаньня лікавых апраксімацыяў (у адрозьненьне ад звычайных сымбальных маніпуляцый) для вырашэньня праблем матэматычнага аналізу, ня варта блытаць з дыскрэтнай матэматыкай.

Лікавы Аналіз
Бабілёнская гліняная таблічка YBC 7289 з анатацыямі, якая датуецца 1800—1600 да н. э. Набліжэньне квадратнага кораня з 2 складаецца з чатырох шасьцідзесяцірычных лікаў, што складае каля шасьці знакаў пасьля коскі. 1 + 24/60 + 51/602 + 10/603 = 1.41421296...

Адной з самых раньніх запісаў па матэматыцы ёсьць бабілёнская таблічка зь Ельскай Бабілёнскай калекцыі (YBC 7289), якая дае прыблізнае значэньне кораня з 2 () ў шасьцідзесяцірычнай сыстэме зьлічэньня, роўны даўжыні дыяганалі квадрата з бокам, даўжыня якога роўная 1. Калі вядомая даўжыня бока, якая складае прамавугольны трохкутнік, можна памераць даўжыню трэцяга боку, што мае вялікае значэньне для астраноміі, цясьлярнай справы і будаўніцтва.

Лікавы аналіз са старажытнасьці выкарыстоўваецца для разьлікаў у матэматыцы. Ён нагадвае вышэйзгаданы мэтад прыблізнага вызначэньня , бо не дазваляе вызначыць вынік дакладна, часьцей за ўсё з-за таго, што вызначаць яго дакладна практычна немагчыма. Замест гэтага лікавы аналіз большасьцю дазваляе вызначыць прыблізнае значэньне з рацыянальнай памылкай.

Лікавы аналіз ужываецца амаль ва ўсіх абласьцях тэхнікі і фізыкі, але ў XXI стагодзьдзі ён стаў ужывацца ў мэдыка-біялягічных навуках і нават у мастацтве прымяняюцца элемэнты навуковых разьлікаў. У нябеснай мэханіцы (плянэты, зоркі і галяктыкі) прымяняюцца звычайныя дыфэрэнцыйныя раўнаньні, для аналізу дадзеных выкарыстоўваецца лікавая лінейная альгебра, у сымуляцыі жывых вузаў у мэдыцыне і біялёгіі выкарыстоўваюцца стахастычныя дыфэрэнцыйныя раўнаньні і ланцугі Маркава.

Перад зьяўленьнем сучасных кампутараў лікавыя мэтады часта залежалі ад інтэрпаляцыі вялікіх друкаваных табліц уручную. З сярэдзіны XX стагодзьдзя неабходныя функцыі разьлічваюцца з дапамогай кампутараў. Нягледзячы на гэта старыя інтэрпаляцыйныя формулы закладзеныя ў альгарытмы праграмнага забесьпячэньня, якія рашаюць дыфэрэнцыйныя раўнаньні.

Крыніцы

Вонкавыя спасылка

Tags:

АльгарытмДыскрэтная матэматыкаМатэматычны аналіз

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Парнаграфія для жанчынАла (мужчынскае імя)Чырвоная кніга Рэспублікі Беларусь.etУзброеныя сілы Рэспублікі БеларусьЭўрапейскі ЗьвязАлена МаслаПалюцыяКалечыцы (шляхецкі род)Дзяржава ПалестынаПаэтМаладосьць (часопіс)Старое места (Ерусалім)МаёнтакУніфікаваная назва рэсурсуБярозка (часопіс)РасеяІгар БабкоўМастацкі творГомасэксуальнасьцьІсьляндзкі коньЗвычайная вавёркаБірэйкаНаркотыкКубаАрхімэдЗнак рашоткі (актаторп)Якуб КоласАлі ХамэнэіБабёрРасейцыЧыгункаПарнаграфія ў ЧэхііМікола ПракаповічБеньСпакусьнікіДзед ТалашСажалкаАндрэй ДынькоЛюдміла РублеўскаяБеларуская ПалічкаКалоднае20 красавікаСпадніцаГенадзь ШутаўСуразмоўцыРэжым ЛукашэнкіГарбатаПятрусь БроўкаЭтыкаДыялекты беларускай мовыМікола МятліцкіМэдыяВікіБерасьцейская вобласьцьЛітваУпіцкі паветМанархАральны сэксІмёны ліцьвінаўEBayБука (імя)Крысталь БойдУладзімер ПравасудСьцяг БеларусіЖывапісРодныя гоні (1927)МольБойсэБарысаўПамяць (энцыкляпэдычнае выданьне)🡆 More