Жамойць: этнаграфічны край Летувы

Жамо́йць, Жамойдзь, пазьней Жмудзь (Самагі́тыя, Жэмайція, старабел.: Жомойть, Жмойдзь, Жмуйдзь, жам.: Žemaitėjė, лет.

Žemaitija) — сучасны этнаграфічны рэгіён на паўночным захадзе Летувы і гістарычная назва краіны паміж нізоўямі Нёмана і Вэнты (Віндавы). Назву жамойць (жамойты, жмудзіны), таксама атрымала племя, якое насяляла гэтыя землі.

Жамойць
Жамойць: Назва, Гісторыя, Сымбалі
Герб
Агульныя зьвесткі
Краіна Летува
Статус Афіцыйны этнаграфічны рэгіён
Адміністрацыйны цэнтар Цельшы
Плошча
  • 21 000 км²
Месцазнаходжаньне
Жамойць: Назва, Гісторыя, Сымбалі
Мэдыя-зьвесткі
Код аўтам. нумароў LT
Афіцыйны сайт
Жамойць: Назва, Гісторыя, Сымбалі   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Летувіскі этнаграфічны рэгіён «Жэмайція» ня мае статусу палітычнай або адміністрацыйнай адзінкі, аднак улады Летувы зацьвердзілі яго межы на афіцыйным узроўні. Прытым афіцыйны этнаграфічны рэгіён «Жэмайція» займае нашмат меншую тэрыторыю за гістарычную Жамойць.

Назва

Паводле традыцыйнай вэрсіі (агучанай у палітычных мэтах яшчэ ў 1420 годзе вялікім князем Вітаўтам), назва Жамойць (лет. Žemaitija) утварылася ад летувіскага слова žema, якое азначае 'нізкая, ніжняя'. Падобнае тлумачэньне ў XVIII ст. замацавалася ў нямецкіх выданьнях, якія выводзілі назву Жамойці ад таго, што яна «на жамойцкай мове значыць штосьці нізкае і багністае». Тым часам у створанай Філялягічным факультэтам Віленскага ўнівэрсытэту «Базе зьвестак для этымалягічнага слоўніку летувіскай мовы» адзначаецца, што апошнім часам лінгвісты схіляюцца да іншай вэрсіі, якая зьвязвае назву Жамойць з словам žemė. Яшчэ Вацлаў Пануцэвіч зьвяртаў увагу на тое, што ў аснове назвы Жамойць напраўду ляжыць летувіскае слова žemė, якое значыць 'краіна, зямля, заселеная адным племем', што адпавядае фінскаму паняцьцю ma (Suo-ma, Pier-ma, Kastro-ma ды іншыя). Гэты ж беларускі гісторык падкрэсьліваў, што тлумачэньні летувіскіх аўтараў (а за імі і пэўных іншых), нібы Жамойць ёсьць толькі тапаграфічным пазначэньнем разьмешчанай ніжэй тэрыторыі ў супрацьвагу да Аўкштоты — terra superior (лет. aukštas — 'вышэйшы') ёсьць палітычнай камбінацыяй, каб апраўдаць прысабечаную назву Літва. Пагатоў, назва жамойты пазначала адпаведнае племя як у нізінах, так і на ўзвышшах. Увогуле ж, глыбейшымі адпаведнікамі назвы жамойтаў (жамойці) выступаюць паняцьці «краёўцы», «тутэйшыя».

Жамойць: Назва, Гісторыя, Сымбалі 
Phinni (фіны) каля ўтоку Нёмана (Chrones). Мапа 1478 г., створаная паводле апісаньня мапаў Пталемэя

Вэрсію фінска-вугорскага паходжаньня жамойтаў (летувісаў) яшчэ ў 1859 годзе агучыў брытанскі этноляг і лінгвіст, прафэсар Лёнданскага ўнівэрсытэту і сябра Лёнданскага каралеўскага таварыства Робэрт Гордан Лэйтэм(en), адзначаючы лучнасьць назваў Samland (Самляндыя, пазьней г. зв. «Малая Летува») і Samogitia (Жамойць) і іхную повязь зь фінскай назвай Suome (Фінляндыя): «Магчыма, ніводны прастаўнік літоўскай сям’і не ўзыходзіць да арыгінальнага літоўскага грунту. Тое, што ад пачатку было літоўскім, цяпер стала польскім або нямецкім. Тое, што цяпер літоўскае, ад пачатку было фінскім». Тым часам нямецкі гісторык Вольфганг Мэнцэль(en) у 1862 годзе выводзіў ад фінскай саманазвы Suomalainen, апроч Samland і Samogitien, яшчэ і Samojeden — самаедаў. Зрэшты, яшчэ ў 1835 годзе гісторык і этнограф Павал Ёзэф Шафарык сьцьвярджаў лучнасьць назваў Samogitia (падаючы латыскую назву Smuddu або Smuhdschu semme як пачатковую да польскай формы Żmudź) і Samojedi, дзе першую частку назвы зьвязваў з саманазвай саамаў (лапароў), а ў другой частцы бачыў пашыранае ў многіх назвах старажытных народаў слова Getae, Gitae — «зямля».

Францускі лінгвіст-германіст Раймонд Шмітляйн, які на падставе шматгадовых дасьледаваньняў прыйшоў да высноваў пра германскае паходжаньне літоўскіх уласных імёнаў, сьцьвярджае фінскую этымалёгію назвы Жамойці: «Я ўжо адзначыў, што летувіскае žemaitis, гэта значыць жамойцкае, азначала менавіта фінскае, якое паходзіць ад фінскага… Калі гэта праўда, што народная этымалёгія выводзіць гэтую назву ад прыметніка žemas 'нізкі', або ад назвы зіма 'žiema', то цалкам упэўнена магу сказаць, што гэта чысты абсурд. <…> найстарэйшыя нямецкія тэксты Тэўтонскага ордэну гавораць толькі пра Schamaiten або Schamaitenland. Такім парадкам, мы тут маем справу не з назвай краіны, а з назвай народу, і мне здаецца немагчымым не асацыяваць Schamaiten з напісаньнем Samaiši, якое яўна і проста азначае фінаў».

Поруч з старажытнай беларускай назвай Жамойць (ст.-бел. Жомойть — паводле вялікага князя Вітаўта, так гэтую зямлю і яе народ называлі «ў літоўскай мове») таксама ўжываюцца форма Жмудзь, якую часта азначаюць як польскую (польск. Żmudź), хоць мовазнаўца Ян Станкевіч даводзіў натуральнасьць гэтай формы ў беларускай мове, а таксама лацінская форма Самагітыя (ад лац. Samogitia, Samagitia праз рас. Самогития).

Паводле Вацлава Пануцэвіча, зборнае славянскае жамойць паходзіць ад жэмэ, жэймэ — як чудзь, вэсь, яцьвезь, голядзь, ліў, корш. Пра гэта вымоўна сьведчаць геаграфічныя назвы: Жэмайце, вёска каля Панявежа; Жэмойдзінкі ў Віленскім павеце; Жмудзь, вёска каля Сейнаў; Жмуйдкі, мястэчка ў Вількамірскім павеце; Жамойць, некалькі вёсак у заходняй Крывіччыне.

Гісторыя

Раньнія часы

Жамойты ўтварыліся на базе археалягічнай культуры грунтовых могільнікаў, пахавальны інвэнтар якіх улучаў конскія галовы і капыты, і не ўваходзілі ў арэал археалягічнай культуры, якую дасьледнікі атаясамляюць з пачаткамі Літвы. Імаверна, жамойты пачалі ўтварацца на базе зэмгалаў — усходнебалтыйскага племя, большая частка якога ўвайшла ў склад латыскага народу. Пры прасоўваньні далей на захад, раньнія жамойты зьмяшаліся з куршамі — яшчэ аднымі продкамі латышоў. Сьпярша гэта было заходнебалтыйскае племя, роднаснае прусам і яцьвягам, якое пазьней зблізілася з усходнімі балтамі.

Жамойць XІІІ—XІV стагодзьдзяў — гэта паганскі край, у якім не было гарадоў. Гістарычнае адставаньне старажытнай Жамойці ў параўнаньні з суседнімі славянскімі землямі афіцыйна прызнавалася ў Летуве яшчэ за савецкіх часам: «Вытворчасьць гліняных пасудзінаў паступова станавілася рамяством, але даволі доўга знаходзілася на ніжэйшым узроўні, чым у суседніх славянскіх земляў; посуд аднастайны паводле формы і арнамэнту. Толькі ў другой палове XIII — пачатку XIV стагодзьдзя, калі ў селішчах гарадзкога тыпу знайшоў ужываньне хутка вярчальны цяжкі ганчарны круг, у гэтай справе зьявіліся значныя зрухі. Брак гарадоў запавольваў разьвіцьцё спэцыялізацыі сярод рамесьнікаў; тут яшчэ пакуль не ўжываліся такія вядомыя суседзям дасягненьні, як вытворчасьць цэглы і ўзьвядзеньне мураваных пабудоваў, выраб шкляной глазуры». Адпаведна, слабымі былі і дасягненьні ў вайсковай справе.

Упершыню Жамойць ускосна ўпамінаецца ў дамове 1219 году, калі двое з князёў, што яе падпісалі, Эрдзівіл і Выкінт, называюцца жамойцкімі.

Паміж Вялікім Княства Літоўскім і крыжакамі

Жамойць: Назва, Гісторыя, Сымбалі 
«Нямецкая ўлада ў Паўночным і Балтыйскім моры». Мапа з гістарычнага атлясу 1901 г., дзе Коўна значыцца часткай Жамойці, падуладнай крыжакам да 1410 г.

Каля 1250 году Выкінт браў удзел у бунце супраць вялікага князя літоўскага Міндоўга, што выклікала выправу апошняга на Жамойць, да рэзыдэнцыі Выкінта Цьверамету. Аўтар лацінамоўнага трактату «Апісаньня земляў» (Дублінская хроніка) другой паловы XIII ст., які быў на каранацыі Міндоўга, пісаў: «Да Самбіі далучаецца Курляндыя, якая больш схіляецца да поўначы, аточаная морам з паўднёвага, а таксама з заходняга боку. А з усходняга краю разьмяшчаецца зямля паганцаў, якая называецца Жамойць (Samoita). Тут ніколі не прапаведвалася бязь меча». Гэты ж аўтар засьведчыў, што Літва знаходзілася паміж Жамойцю і Русьсю і што гэта была асобная зямля (а не агульнае найменьне Жамойці, Нальшчанаў і г. д.).

Па прыняцьці каталіцтва ў 1253 годзе Міндоўг падараваў Лівонскаму ордэну значную частку Жамойці. Аднак у 1260 годзе там выбухнула паўстаньне супраць ордэну, якое Міндоўг падтрымаў, па чым уладу ў Жамойці атрымаў сын яго сястры Транята. Па забойстве Міндоўга апошні аб’яднаў Літву і Жамойць пад сваёй уладай. Аднак памяць пра ранейшую самастойнасьць Жамойці трывала захоўвалася. Пра этнічную адметнасьць яе жыхароў сьведчыць выраз «ліцьвіны і жамойты» («Littoven und Sameiten»), ужыты ў Старэйшай рыфмаванай хроніцы пры апісаньні падзеяў 1250-х гадоў. Такое ж адрозьненьне сустракаецца і ў рускіх летапісах: у выправе на Рыгу ў 1286 годзе ўдзельнічалі «Литва вся и Жемоть вся», у выправе Альгерда на Пераяслаў «Литва и Ляхи и Жемоть».

Нягледзячы на частыя напады Тэўтонскага ордэну, старшыні жамойтаў былі ў змове з крыжакамі з мэтай аддзяленьня ад Літвы. Напрыклад, князь Пялюза па ўцёках да Тэўтонскага ордэну рабіў напады на землі Вялікага Княства Літоўскага, схіліў да здрады жамойцкіх вайскаводаў Драйка, Снуда і Сьвітрыла. У 1294 годзе ў час нападу тэўтонцаў старшыні ўзьнялі жамойтаў на паўстаньне супраць улады вялікага князя Віценя. Апошні здолеў здушыць гэтае паўстаньне, але жамойты так і ня выступілі супраць крыжакоў. Храніст Пётар з Дусбургу ў сваёй «Хроніцы Прускай зямлі» (1326 год) разглядаў Жамойць як асобную і нярэдка варожую да Літвы зямлю: менавіта ён засьведчыў, што «ніколі ў час свайго княжаньня гаспадар Літвы [Віцень] ня мог дамовіцца з жамойтамі, каб разам рушыць на вайну супраць братоў [крыжакоў]».

У XIV ст. Жамойць моцна пацярпела ад нападаў рыцараў Тэўтонскага і Лівонскага ордэнаў. Памежныя зь Лівоніяй воласьці ў другой палове XIV ст. практычна апусьцелі. Тэўтонскі ордэн ажыцьцяўляў сваю экспансію пераважна ўздоўж Нёмана, ужо ў 1259 годзе крыжакі заснавалі замак Юргенбург (Юрбург), у 1313 годзе вышэй плыньню ракі — Хрыстмэмэль (Скірстымонь), а ў 1367 годзе захапілі воласьць Вялёну.

Жамойць: Назва, Гісторыя, Сымбалі 
«Польшча і Літва за Ягайлам». Мапа з гістарычнага атлясу 1927 г.

У другой палове XIII — пачатку XV ст. вялікія князі літоўскія выкарыстоўвалі Жамойць як сродак дзеля разьвязаньня сваіх замежнапалітычных задачаў у дачыненьнях з Тэўтонскім ордэнам. У 1382 годзе вялікі князь Ягайла аддаў Жамойць лівонцам; але жамойты неўзабаве паўсталі і зрынулі гэтую залежнасьць. 12 кастычніка 1398 году адбылося падпісаньне Салінскага пагадненьня, якое атрымала назву «вечнага міру» і афармлялася пры ўрачыстых абставінах: былі вялікі князь Вітаўт, вялікі магістар Прускага і магістар Лівонскага ордэнаў, а таксама маршалкі, комтуры і браты-рыцары гэтых ордэнаў, а ў сьвіце Вітаўта — паны-радцы, князі і баяры-рыцары. Паводле гэтага пагадненьня, Вітаўт зноў аддаў Жамойць немцам, якім паўторна вярнуў гэтыя землі па паўстаньні 1400—1401 гадоў. Вядома, што Вітаўт чатырохразова (у 1384, 1390, 1398 і 1404 гадох) аддаваў Жамойць Тэўтонскаму ордэну. Гэтая тэрыторыя хоць і была важнай, але разам з тым, выкарыстоўвалася як разьменная манэта ў палітычным змаганьні таго часу. Неаднаразовае выкарыстаньне Жамойці ў шматлікіх палітычных камбінацыях сьведчыць пра тое, што Вітаўт ня ставіўся да яе як да роднай зямлі.

Па пераможнай Грунвальдзкай бітве (1410 год) Жамойць пазбылася пагрозы ўварваньняў немцаў. Аднак паводле Торунскага міру 1411 году, яна перайшла да Вялікага Княства Літоўскага толькі на час жыцьця вялікага князя Вітаўта або караля Ягайлы. З гэтага часу Вітаўт і Ягайла пачалі узмоцнена ўкараняць тут хрысьціянства, якое з прычыны супраціву жыхароў сьцьвердзілася канчаткова толькі ў XVI стагодзьдзі, езуітамі (лічыцца, што Жамойць была адным з апошніх рэгіёнаў Эўропы, які адмовіўся ад паганства).

У 1420 годзе пасланцы вялікага князя Вітаўта на арбітражным працэсе наконт дзяржаўнай прыналежнасьці Жамойці, які праходзіў ва Ўроцлаве, сьцьвярджалі перад судом, што існавала «тры зямлі Жамойтаў». Паводле гісторыка Вацлава Пануцэвіча, жамойцкае сялянскае насельніцтва складала падуладную большасьць у пэўных землях Тэўтонскага ордэну (Самляндыя), Вялікага Княства Літоўскага (Жамойць) і Лівонскага ордэну. Тым часам нямецкі энцыкляпэдыст XVII ст. Марцін Цайлер(ru), які карыстаўся шматлікімі гістарычнымі працамі і геаграфічнымі апісаньнямі, пры апісаньні Мітавы (сталіцы Зэмгаліі) зазначаў, што паводле Альбэрта Каяловіча, «у 1315 годзе, альбо каля таго часу, лівонцы аднялі ў ліцьвінаў гэтую частку Samogitien, якая цяпер называецца Курляндыя, альбо Curonia», а таксама, што «ў Samogitien, або Samaiten, або Sudinia, якую ў частцы Прусіі таксама называюць Sambiam, уладарыў брат узгаданага Lituonis, Saimo».

У складзе Вялікага Княства Літоўскага і Прусіі

Жамойць: Назва, Гісторыя, Сымбалі 
Літва. Мапа з атлясу 1692 году (перадрукоўвалася ў 1702 годзе)
Жамойць: Назва, Гісторыя, Сымбалі 
Жамойць: літоўская (Samogitia) і пруская (Samaide). З атлясу «Theatrvm orbis terrarvm», 1570 г.

Хоць вялікі князь літоўскі Вітаўт імкнуўся вярнуць ад Тэўтонскага ордэну ўсю Жамойць (заселеныя жамойтамі землі, што калісьці былі пад уладай Літвы) у яе «старых межах на Нёмане», але мусіў задаволіцца, як сам казаў у 1420 годзе, толькі тым, «чым валодаў». У выніку, паводле Мельнскага міру 1422 году, значная частка тэрыторыі літоўскай Жамойці перайшла да Прусіі — ад замка Юрбургу над Нёманам на ўсходзе да Палангі з Клайпедай над Балтыйскім морам на захадзе. Прытым у тэксьце дамовы пры апісаньні межаў Прусіі адзначалася, што «…замак Мэмэль па-жамойцку завецца Клайпеда». Тым часам у Вялікім Княстве Літоўскім на просьбу жамойтаў, якія хацелі падкрэсьліць сваю адрознасьць ад ліцьвінаў і русінаў, зьявіўся асобны дадатак да найменьня дзяржавы, якая пачала называцца Вялікім Княствам Літоўскім, Рускім і Жамойцкім. Ужо ў земскім прывілеі Жамойці 1441 году вялікі князь літоўскі Казімер адрозьніваў Жамойць ад Літвы: «А зь Літвы ня маем да іх празь Нявежу жаднага цівуна зсылаць».

Жамойць: Назва, Гісторыя, Сымбалі 
Падзел Каралеўства Польскага і Вялікага Княства Літоўскага з мапы 1770-х гадоў: Сапраўдная Літва (анг. Lithuania Proper) складаецца зь «Літоўскіх ваяводзтваў» і «Літоўскай або Белай Русі», тым часам Жамойць падаецца асобна ад Літвы — паміж роднаснымі жамойтам Інфлянтамі і Курляндыяй
Жамойць: Назва, Гісторыя, Сымбалі 
Мапа трынітарскіх кляштараў у Рэчы Паспалітай, дзе «Жамойць» (лац. Samogitia) — гэта землі Жамойцкага староства (ВКЛ) і «Малой Летувы» (Прусія), 1748 г.

На частцы тэрыторыі Вялікага Княства Літоўскага, заселенай жамойтамі, утварылася адмысловая аўтаномная адзінка — Жамойцкае староства (у 1412 годзе ўрад старосты атрымаў набліжаны да Вітаўта Кезгайла Валімонтавіч). Ад пачатку сталіцай староства былі Крожы (з 1535 году — Кейданы, а з канца XVI ст. — Расены). Тым часам каталіцкае Медніцкае (Жамойцкае) біскупства, утворанае яшчэ 27 кастрычніка 1417 году, адміністрацыйна-тэрытарыяльна ахоплівала ня толькі Жамойцкае староства, але і Упіцкі павет Троцкага ваяводзтва. Рэзыдэнцыя біскупа разьмяшчалася ў Медніках (Варнях) (першы біскуп — Мацей зь Вільні). Зь сярэдзіны XV ст. у тытуле вялікага князя літоўскага пачала трывала ўжывацца назва Жамойці: «вялікі князь… усяе Літоўскае зямлі і Жамоцкае і многіх Рускіх зямель» (згадка Русі зьявілася па далучэньні Кіеўскай ды іншых украінскіх земляў). Разам з тым, згадка Жамойці часта аддзялялася ад Літвы адным або двума назовамі: напрыклад, у тытуле гаспадара ў Літоўскім Статуце рэдакцыі 1529 году: «Жыґімонт, з божае міласьці кароль Польскі, вялікі князь Літоўскі, Рускі, Прускі, Жамойцкі, Мазавецкі і іных».

Жамойць: Назва, Гісторыя, Сымбалі 
Фрагмэнт мапы Рэчы Паспалітай, паводле якой назвы «Літва» і «Літоўская або Белая Русь» накладаюцца адна на адну, тым часам Жамойць падаецца асобна
Жамойць: Назва, Гісторыя, Сымбалі 
Расейская марская мапа 1757 г., на якой прыналежная да Рэчы Паспалітай частка Прусіі значыцца як «Прусія Польская» (у адрозьненьне ад Каралеўства Прусіі), а прыналежная да Рэчы Паспалітай частка Жамойці — як «Жамойць Польская»

Увогуле, заселеная жамойтамі тэрыторыя ў складзе Вялікага Княства Літоўскага была большай за афіцыйнае Жамойцкае староства і пашыралася ў тым ліку за раку Нявежу, пра што, апроч прыналежнасьці Ўпіцкага павету да Жамойцкага біскупства, сьведчаць пэўныя дакумэнтальныя крыніцы: «Я, Мальхер Станіслававіч Шэмет, цівун гаспадарскі зямлі Жамойцкае воласьці Берштанскае…» (1565 год) (Бірштаны — мястэчка на поўдні Ковенскага павету), «Инвентарь имения Кревна в земле Жомойтской, принадлежавшее Виленскому Бискупу, Кардиналу Юрию Радзивилу» (1585 год) (Крэўна(lt) — маёнтак на ўсходзе Вількамірскага павету). Гісторык XV ст. Ян Длугаш залічваў Нявежу да рэкаў Жамойці, а мяжу зь Літвой ён вызначаў ракой Сьвятой. Тым часам Хроніка Быхаўца сьведчыць пра геаграфічную блізкасьць межаў Жамойці да Трокаў, «А яшчэ двух сыноў сваіх пасадзіў Гедзімін на вялікіх княствах: Яўнута — на пасадзе сваім, у Вільні і на Вялікім Княстве Літоўскім, а Кейстута — у Троках і на ўсёй Жамойцкай зямлі». Таксама Марцін Цайлер у сваім «Новым апісаньні Каралеўства Польскага і Вялікага Княства Літоўскага» (1647 год) зазначаў, што паводле географа Давіда Фройліха, адзіны горад (замак) у Жамойці — гэта Коўня (Caunia), а ў дапоўненым і перапрацаваным «Іншым апісаньні Каралеўства Польскага і Вялікага Княства Літоўскага» (1657 год) удакладніў, што паводле Шымана Старавольскага, Коўна (Couna) — гэта адзіны мураваны замак Жамойці. Паводле маскоўскага дакумэнта 1660 году, ваяводу Кірыла Хлопава(ru) накіравалі да Міхала Казімера Паца «в Жмойдь к Паце на Святую Реку в местечко Волкомир». На тое, што большасьць падуладнага ліцьвінам сялянскага насельніцтва на Ковеншчыне складалі жамойты, зьвяртае ўвагу гісторык Вацлаў Пануцэвіч. Тым часам гісторык Мікола Ермаловіч паказвае на наяўнасьць значнай колькасьці танонімаў тыпу «Жамойцішкі», «Жамайтэлі» і ім падобных на памежжы этнічнай тэрыторыі беларусаў зь летувісамі. Зьвесткі пра тое, што паводле швэдзкіх аўтараў пачатку XVIII ст. (у тым ліку часоў Вялікай Паўночнай вайны) Жамойць пачыналася «за Вільняй» і вылучалася як адзін з двух гістарычна-культурных абшараў Вялікага Княства Літоўскага, адрозных ад карэннай Літвы, прыводзіць гісторык Андрэй Катлярчук.

Жамойць: Назва, Гісторыя, Сымбалі 
Вялікае Княства Літоўскае (без Жамойці), 1770 г.
Жамойць: Назва, Гісторыя, Сымбалі 
Мапа 1659 г., на якой Упіцкі павет значыцца як частка Жамойці

У 1492 годзе вялікі князь літоўскі Аляксандар даў Жамойці «земскі прывілей» (на беларускай мове), які стаў пачаткам стварэньня станаў на жамойцкіх землях (спачатку толькі зь літоўскай шляхты). У першым пункце свайго прывілею літоўскі гаспадар забараняў казаць падданым, што жыхароў Жамойці далучылі да Вялікага Княства Літоўскага сілай, а не паводле добрай волі: «Найпярвей, хочам, іж ім [жыхарам Жамойці] жадны ня маець мовіці, альбо на вочы ісьціць, іж бы празь меч, альбо цераз оныі валкі былі звалчоныя, але з добраю волею прысталі».

Жамойць: Назва, Гісторыя, Сымбалі 
Вялікае Княства Літоўскае (без Жамойці), 1780 г.
Жамойць: Назва, Гісторыя, Сымбалі 
Мапа Вялікага Княства Літоўскага 1680 г., на якой Коўна з ваколіцамі значыцца як частка Жамойці

28 лютага 1506 году кароль польскі і вялікі князь літоўскі Аляксандар накіраваў у Ватыкан дакумэнт, у якім прасіў заснаваць асобную Прускую каталіцкую мітраполію, якая мелася стаць асобным царкоўным княствам на чале з арцыбіскупам. Да гэтага княства-мітраполіі прапанавалася далучыць Жамойцкую каталіцкую япархію, што фактычна значыла вылучэньне тэрыторыі Жамойці з складу Вялікага Княства Літоўскага. Апроч таго, у самім дакумэнце Жамойць мела непрывабную характарыстыку: адзначалася, што празь яе тэрыторыю было небясьпечна падарожнічаць з Прусіі ў Рыгу. Як зазначае Павал Урбан, гэты праект сьведчыў пра іншароднасьць Жамойці ў складзе ВКЛ і большую этнічную блізкасьць жамойтаў з карэнным насельніцтвам Прусіі. Пагатоў яшчэ ў 1435 годзе Базэльскі царкоўны сабор задаволіў просьбу біскупа самбійскага Міхала Юнге дазволіць карыстацца ў царкоўным жыцьці мовамі мясцовых насельнікаў прускай Самбіі, у тым ліку «мовай жамойтаў».

Жамойць: Назва, Гісторыя, Сымбалі 
Другая старонка «Рэляцыі аб уваходжаньні і выхадзе Жамойці з-пад апекі Швэцыі» (польск. Relatia Żmudzkiego weyscia y wyiscia ze szwedzkiey opieki) з гербамі Польшчы, Літвы і Жамойці, 1657 г.
Жамойць: Назва, Гісторыя, Сымбалі 
Мапа Жамойці 1667 г. з Коўнам і Вількамірам

Як самастойная зямля Жамойць выдзяляецца ў дакумэнтах 1506 году аб межах Вялікага Княства Літоўскага з Інфлянтамі, калі «граніца Жамойцкай зямлі зь Ліфлянцкаю зямлёю» разглядалася асобна ад літоўскай, у той час як «Літоўская граніца» ішла «да Дрысьвята і да Браслаўля, аж і да Пскоўскага рубяжа», то бок, абыймала Полаччыну. У ХVІ ст. жамойты змагаліся, каб гаспадар пацьвердзіў непарушнасьць старых межаў, якія аддзялялі Жамойць ад Літвы. У соймавых зваротах 1542 і 1554 гадоў жамойцкія паслы прасілі вялікіх князёў Жыгімонта Старога і Жыгімонта Аўгуста, «абы ўрады ў зямлі Жамойцкай не былі даваны ані Літве, ані Русі», у гэтых жа зваротах разглядаліся пытаньні «граніцы Літоўскай» з Жамойцю. Яшчэ адно сьведчаньне адасобленасьці — асобнае пералічэньне жамойцкіх харугваў у рэестры дзяржаўнага войска ў XVI стагодзьдзі. Апроч таго, у статуце Літоўскага Трыбуналу («Спосаб праў трыбунальскіх») 1581 году канцлер Астафей Валовіч пісаў: «На тых сойміках вышэй менаваных кождае ваяводзтва, зямля або павет абіраці маюць, і будуць павінны, межы сабою асоб годных богабойных, цнатлівых, праў і звычаеў онага панства Вялікага княства Літоўскага ўмеетных», прытым зазначалася, што «зямля Жамойцкая іж сваі вольнасьці і звычаі асаблівыя маюць…».

Жамойць: Назва, Гісторыя, Сымбалі 
Надрукаваны ў Вільні ў 1690 годзе пераклад булы папы рымскага на летувіскую мову, якая ў дакумэнце называецца «жамойцкай мовай» (лац. Lingua Samogitica). Прызначаўся да чытаньня ў парафіях Жамойцкага біскупства, якое ахоплівала ня толькі Жамойцкае староства, але і Ўпіцкі павет, жыхароў якога за Расейскай імпэрыяй абвясьцілі «аўкштайтамі» — «уласнымі літоўцамі»
Жамойць: Назва, Гісторыя, Сымбалі 
Жамойць з мапы ВКЛ 1690 году: поруч з лацінскай назвай (Samogitia) даецца беларуская (Samodzka zemla) — на мове ліцьвінаў

У складзе Жамойцкага староства Вялікага Княства Літоўскага існавалі як вялікія дзяржаўныя староствы і эканоміі, якія раздаваліся пажыцьцёва, так і значныя маёнткі, зь якіх у XVI—XVII стагодзьдзях асаблівымі памерамі вылучаліся лятыфундыі магнатаў Хадкевічаў, Радзівілаў, Сапегаў, Кішкаў, Валовічаў, Тышкевічаў. Калі ў сярэдзіне XVI ст. згасла мужчынскай лінія магнацкага роду Кезгайлаў (доўгі час трымалі ўрад жамойцкага старосты), іх землі перайшлі да сваякоў — Завішаў і Шэметаў, а самай уплывовым родам у Жамойці сталі Хадкевічы. У сярэдзіне XVII ст. згас род Кішкаў, а велізарныя лятыфундыі Хадкевічаў перайшлі да Сапегаў ды іншых. У сярэдзіне XVII ст. у склад лятыфундыстаў Жамойці ўвайшлі Агінскія, у XVIII ст. — Плятэры, Карпы, Касакоўскія, Масальскія. Аднак галоўныя рэзыдэнцыі ўсіх гэтых магнацкіх родаў знаходзіліся па-за жамойцкімі землямі. Значнымі памерамі ў XVI ст. вылучаліся таксама валоданьні сярэднезаможнай шляхты — такіх родаў як Білевічы, Белазоры, Талька-Грынцэвічы, Гротусы, Гружэўскія, Зяновічы, Орвіды, Пяткевічы; у XVII ст. — яшчэ і Гурскія (Горскія), Войны, Кіршэнтэйны, Гелгуды, Гедройцы, Пацы, Сіруці, кальвіністы Блінструбы; у XVIII ст. — яшчэ і Празьдзецкія, Коньчы, Залускія, Вэйсэнгофы, Нагурскія, Монтвілы, Пілсудзкія, Страшэвічы, Станевічы, Станкевічы ды іншыя. Мець маёнтак у Жамойці было выгадна, бо галоўны экспарт збожжа ішоў у Заходнюю Эўропу — праз Кёнігсбэрг і Гданьск.

Жамойць: Назва, Гісторыя, Сымбалі 
Акт паўстаньня шляхты Шавельскай зямлі Жамойцкага княства, 1794 г. (на польскай мове)

Зь першай паловы XVI ст. у Жамойцкім старостве назіраецца актывізацыя нямецкіх купцоў з Прусіі і рост гандлёвага абароту. Большая частка жамойцкіх сялянаў была вольнай (на паўночным захадзе староства — каля 90% усіх сялянаў), бо плаціла чынш. Шмат сялянаў займалася гандлем у Прусіі, які дазваляў ім адпраўляць сваіх дзяцей навучацца за грошы ў парафіяльныя школы і на каталіцкіх ксяндзоў, што лічылася вельмі прэстыжным. Каталіцкія сьвятары традыцыйна карысталіся на жамойцкай вёсцы надзвычайнай павагай. Апісаньне жамойцкіх сялянаў у сваіх «Запісках аб Масковіі» пакінуў дыплямат і падарожнік Жыгімонт Гербэрштайн (ням. Siegmund Freiherr von Herberstein; 1486—1566), які двойчы, у 1516—1518 і 1526—1527 гадох, наведаў Вільню і Маскву: «…Жамойты носяць дрэнную адзежу, галоўным парадкам папялістага колеру. Яны жывуць у нізкіх, але вельмі доўгіх халупах; агонь у іх захоўваецца ў сярэдзіне, і бацька сямейства, седзячы ў агню, бачыць сваю жывёлу і ўсю гаспадарку. Бо яны звычайна трымаюць быдла пад тым жа дахам, пад якім жывуць самі, без усякай перагародкі. Больш заможныя ўжываюць таксама буйвалавы рогі замест кубкаў… Зямлю яны аруць не жалезам, а дрэвам, што тым больш дзіўна, бо зямля ў іх цьвёрдая, а не пясковая, і хвоя не расьце на ёй зусім. Пры падрыхтоўцы да араньня яны нясуць з сабой вельмі шмат бярвёнаў, якімі рыюць зямлю…». Падобны побыт жамойцкіх сялянаў засьведчыў у 1517 годзе Мацей Мяхоўскі.

Адміністрацыйна-тэрытарыяльная рэформа 1565—1566 гадоў, паводле якой асноўнымі адзінкамі адміністрацыйна-тэрытарыяльнай структуры Вялікага Княства Літоўскага станавіліся ваяводзтвы і паветы, не закранула Жамойці. Жамойцкае староства (з 28 цівунстваў) выразна вылучалася і ў існасьці было паветам, бо мела толькі адзін соймік, аднак жамойцкі староста меў кампэнтэнцыі ваяводы і таму быў сэнатарам і засядаў у Сэнаце. Староства мела трох сэнатараў — жамойцкі біскуп, жамойцкі староста і жамойцкі кашталян. Калі ў 1581 годзе ўтварыўся Трыбунал Вялікага Княства Літоўскага, Жамойць, як і ўкраінскія ваяводзтвы Каралеўства Польскага, ад пачатку мела атрымаць асобныя трыбунальскія суды (у Расенах), аднак сама шляхта Жамойцкага староства ад такой прапановы Вільні адмовілася, што таксама не спрыяла самаізаляцыі ўнутранага жыцьця Жамойці. Менскі дасьледнік Алёхна Дайліда зьвяртае ўвагу на тое, што паводле запісаў Літоўскай мэтрыкі і попісаў войска Вялікага Княства Літоўскага, этнічны склад жамойцкай шляхты ня быў аднародным яшчэ з часоў засяленьня Жамойцкага староства па крыжацкіх спусташэньнях. Імёны шляхты значна розьніліся на поўдні (у зручных да калянізацыі панямонскіх местах) і на поўначы літоўскай Жамойці. Першыя адпавядалі імёнам гістарычных ліцьвінаў (паводле дасьледніка, славянізаваны германскі і чыста славянскі элемэнт), хоць таксама сустракалася невялікая частка балтаў, другія былі пераважна балтыйскімі (жамойцкімі). Такі этнічны падзел, засьведчаны ў дакумэнтальных крыніцах, тлумачыць скаргі этнічна жамойцкай шляхты ў XVI ст. на тое, што ўрады ў Жамойці дзяржалі «літва» і «русь». Аднак працэсы паступовай палітычнай і гаспадарчай інтэграцыі Жамойцкага староства ў Вялікае Княства Літоўскае прывялі да таго, што ў XVІІ—XVІІІ стагодзьдзях пад Жамойцю пачалі разумець найперш супольнасьць тамтэйшай славянамоўнай шляхты.

У 1650 годзе у Жамойцкім старостве колькасьць сялянскіх дымоў складала больш за 49 тысячаў, што адпавядае колькасьці насельніцтва каля 330 тысячаў чалавек. Шчыльнасьць насельніцтва (17,4 чал./км²) была адною з найвышэйшых у Вялікім Княстве Літоўскім. Літоўская Жамойць моцна пацярпела за часамі Паўночнай вайны (1655—1660), калі ў 1655 годзе яе занялі швэдзкія войскі. З ініцыятывы гетмана Януша Радзівіла і часткі шляхты тут абвясьцілі Кейданскую дэклярацыю. З прычыны ваенных дзеяньняў колькасьць дымоў на 1667 году скарацілася да 34 тысячаў. За часамі Вялікай Паўночнай вайны (1700—1721) у 1701—1708 гадох праз Жамойць праходзілі швэдзкія войскі. У 1707 годзе тут адбыліся значныя сялянскія хваляваньні, а ў 1707—1711 гадох голад і эпідэмія чумы значна скарацілі колькасьць насельніцтва літоўскай і прускай Жамойці. Таксама паводле дакумэнту пачатку XVIII ст., «У адной Вільні зьмерла можна сказаць цэлая Жамойць і часткова Літва» (рас. «В одной Вильне вымерла можно сказать целая Жмудь и отчасти Литва»).

Жамойцкае староства стала важным цэнтрам пачатку Барскай канфэдэрацыі: у 1768 годзе ў Расенах абвясьцілі Генэральную канфэдэрацыю Вялікага Княства Літоўскага. У 1769 годзе адбыліся значныя хваляваньні сялянаў Шавельскай эканоміі. У 1768—1782 і 1791—1796 гадох адбыліся значныя пратэсты сялянаў староства Паланга супраць яго валадара біскупа віленскага Ігнація Масальскага, а ў 1775—1792 гадох — у старостве Вялёна супраць каралеўскага губэрнатара Антонія Тызэнгаўза.

23 лістапада 1793 году згодна з пастановай Гарадзенскага Сойму ў Вялікім Княстве Літоўскім утварылася Жамойцкае ваяводзтва, якое падзялялася на тры зямлі (на падставе ранейшых парафіяў): Расенскую, Цельшыцкую і Шавельскую. З прычыны сваёй аддаленасьці ад месцаў канцэнтрацыі войскаў Расейскай імпэрыі тэрыторыя Жамойці стала адным з важных цэнтраў, дзе ўзьнялося паўстаньне 1794 году на чале з Тадэвушам Касьцюшкам. Дзеля заахвочаньня жамойцкіх сялянаў адозвы паўстанцаў адмыслова перакладаліся з польскай на жамойцкую (летувіскую) мову.

У складзе Расейскай імпэрыі і Прусіі

Жамойць: Назва, Гісторыя, Сымбалі 
Літва займае этнічную Беларусь, Жамойць — Летуву. З мапы вызвольнага паўстаньня, 1832 г.
Жамойць: Назва, Гісторыя, Сымбалі 
«Коўна — цяперашняя сталіца Жамойці» (польск. «Kowno dzisiejsza stolica Żmudzi») (подпіс да выявы места). А. Аляшчынскі, 1850 г.
Жамойць: Назва, Гісторыя, Сымбалі 
«Коўна — цяперашняя сталіца Жамойці». А. Аляшчынскі, 1850 г.

Па трэцім падзеле Рэчы Паспалітай у 1795 годзе ўлады Расейскае імпэрыі ўлучылі ўсю літоўскую Жамойць (разам з гістарычна адасобленым ад уласна Літвы колішнім Жамойцкім староствам) у склад Літоўскай губэрні. У 1801 годзе Жамойць апынулася ў складзе Літоўска-Віленскай губэрні, калі маскоўскі гаспадар Аляксандар I падзяліў Літоўскую губэрню на Літоўска-Віленскую і Літоўска-Гарадзенскую (у 1840 годзе маскоўскі гаспадар Мікалай I прыбраў азначэньне «літоўскі» з назваў абедзьвюх губэрняў). Хоць расейскія ўлады не стварылі адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкі, якая б зьмяшчала азначэньне «жамойцкая» у сваёй афіцыйнай назьве, аднак такое азначэньне трапіла ў афіцыйны тытул маскоўскіх гаспадароў — «князь самагіцкі». Нягледзячы на далучэньне расейскімі ўладамі Жамойці да Літвы на адміністрацыйным узроўні, разьмежаваньне паміж ліцьвінамі і жамойтамі працягвала захоўвацца: у сьпісах ураднікаў-базылянаў Віленскай уніяцкай мітрапаліцкай япархіі за 1815 год поруч зь «літоўскімі ўраджэнцамі» і «літоўскай нацыяй» адзначаліся «самагіцкі ўраджэнец» і «самагіцкая нацыя».

У вайну 1812 году Жамойць трапіла на пэрыфэрыю француска-расейскіх сутыкненьняў, але мясцовыя землеўласьнікі (зямяне) пастаўлялі харчаваньне арміі Напалеона. Каб прадухіліць чаканую незадаволенасьць сялянаў, жамойцкі біскуп Юзэф Арнульф Гедройц празь мясцовых ксяндзоў адмыслова загадваў сялянам безумоўна падпарадкоўвацца зямянам. У час вызвольнага паўстаньня 1830—1831 гадоў і нацыянальна-вызвольнага паўстаньня 1863—1864 гадоў Жамойць займела важнае значэньне для паўстанцаў з прычыны выхаду да Балтыйскага мора: пераадолець нястачу пальнай зброі можна было толькі праз падвоз яе з-за мяжы на караблях — да порта Палангі (Курляндзкая губэрня) побач з жамойцкай Крэтынгай. Стратэгічнае значэньне Жамойці прычынілася да актыўных ваенных дзеяньняў на яе тэрыторыі (прытым паўстанцам атрымлівалася залучаць жамойцкае сялянства толькі з дапамогай заклікаў каталіцкіх сьвятароў, найбольш вядомы паўстанцкі лідэр — ксёндз Антоні Мацкевіч), аднак у 1896 годзе ў часопісе Живая старина(ru) адзначалася:

Жамойць: Назва, Гісторыя, Сымбалі  У ляскі 1830 год (па-жамойцку: lenkmetis), з усіх вобласьцяў Заходняга краю, адна Жамойць, паводле сьведчаньня гісторыка гэтага паўстаньня, Штэйна, выявіла свой асобы народны дух, тым, што на падгаворы зьбірацца ў аддзелы касінераў, адказала разгромам абшарніцкіх маёнткаў, так што спатрэбілася паслаць паўстанцкае войска ўжо супраць саміх жамойтаў. <…> Таксама і паўстаньне 1863 г. сапраўдны жамойт называе ня інакш, як «ляскім годам», а саміх паўстанцаў «войскам сьляпнёў» (bimbаlu váiskas). Жамойць: Назва, Гісторыя, Сымбалі 
Жамойць: Назва, Гісторыя, Сымбалі 
Выдадзеная ў Вільні граматыка жамойцкай (летувіскай) мовы (польск. Grammatyka języka żmudzkiego = лет. Kałbrieda leźuwio źiamaytiszko), 1832 г.
Жамойць: Назва, Гісторыя, Сымбалі  Жамойць: Назва, Гісторыя, Сымбалі 
Лемантар «Новая навука чытаньня пісьма жамойцкага для малых дзетак» (лет. «Naujes moksłas skajtima raszta żemajtyszka diel mażun wajkun») (1848 г.) і «Расейскі лемантар зь перакладам словаў і фразаў на жамойцкую мову» (рас. «Русская азбука с переводом слов и фраз на жмудский язык») (1861 г.)

Хоць Жамойць у Расейскай імпэрыі сьпярша ня мела асобнай адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкі, да пачатку 1840-х гадоў у афіцыйных дакумэнтах яна часам называлася «Самагіціяй», таксама ўжывалася азначэньне «самагіцкія паветы» (рас. самогитские поветы) — Шавельскі, Цельшаўскі, Расенскі і Упіцкі паветы. 18 сьнежня 1842 году ўлады Расейскай імпэрыі выдзялілі з складу Віленскай губэрні пераважна балтамоўныя паветы (апроч беларускай часткі гістарычнай Браслаўшчыны), зь якіх утварылася Ковенская губэрня, якая атрымала неафіцыйную назву «Самагіція» («Жамойць», «Жмудзь»). А ў 1864 годзе ў Коўну на загад расейскіх уладаў перавялі рэзыдэнцыю жамойцкага (цельшаўскага) біскупа.

Зь сярэдзіны XIX ст. Жамойць стала цэнтрам папулярызацыі жамойцкай (летувіскай) мовы і культуры. Гэтаму паспрыяла прызначэньне ў 1849 годзе Мацея Валанчэўскага (Валанчуса) — першага жамойцкага біскупа сялянскага паходжаньня. Неўзабаве ён пачаў патрабаваць ад ксяндзоў прамаўляць казаньні ў Жамойцкім біскупстве на жамойцкай мове і адкрываць школы пры касьцёлах з навучаньнем на гэтай мове. Такі крок узмацніў аўтарытэт Валанчуса сярод жамойцкіх сялянаў, якія пачалі называць яго «жамойцкім князем». Аднак папулярызацыя жамойцкай мовы закранула толькі сялянскую масу і ксяндзоў, многія зь якіх таксама паходзілі зь сялянаў. Гэта значна адрозьнівалася ад працэсу папулярызацыі беларускай мовы, што падтрымлівалася шляхтай колішняга Вялікага Княства Літоўскага. Тым часам яшчэ ў першай палове XIX ст. ураджэнцы Жамойці (Дыянізі Пашкевіч, Людвік Юцэвіч, Сыманас Даўкантас ды інш.) у сваіх этнаграфічных публікацыях пачалі задаваць эталёны летувіскасьці, якія пазьней пачалі выкарыстоўвацца іншымі дасьледнікамі дзеля ацэнкі адпаведнасьці «традыцыйнаму» і «этнічнаму». Значную ролю ў іх дасьледаваньнях адыграла канцэптуалізацыя «чыстых», «клясычных», «не закранутых вонкавымі ўплывамі» летувіскіх зямель. Лінгва-этнаграфічны калярыт Жамойці дазволіў выбудаваць значную адлегласьць ад «славянскага» і стварыць на аснове жамойцкага трывалы вобраз летувіскасьці з максымальным індэксам адрознасьці ад суседзяў. Менавіта на базе гістарычнай жамойцкай мовы — архаічных гаворак ваколіцаў Коўна, Шаўляў і Клайпеды — у канцы XIX ст. утварылася сучасная летувіская мова.

Прапаганда жамойцкай мовы і культуры практычна не знайшла падтрымкі сярод шляхты колішняга Вялікага Княства Літоўскага. Летувіскую інтэлігенцыю і тых нешматлікіх зьбяднелых шляхцічаў, якія пачалі цікавіцца жамойцкімі гаворкамі і лічыць, што «літоўцы» — гэта жамойты, сярэдняя і заможная шляхта пачала называць «літваманамі» (хоць яшчэ ў 1859—1860 гадох іх азначалі больш дакладна — «жмудзінафіламі»). Прытым яшчэ ў 1854 годзе на старонках часопіса Библиотека для чтения(ru), які рэдагаваўся прафэсарам-паліглётам Восіпам Сянкоўскім, выхадцам зь віленскай шляхты і навучэнцам Менскага езуіцкага калегіюму і Віленскага ўнівэрсытэту, зьявілася крытычная нататка датычна называньня часткі жамойтаў «літвой» — пазьнейшых «аўкштайтаў», абвешчаных «уласнымі літоўцамі», якія насяляюць «Аўкштоту» — «Верхнюю або ўласную Літву»:

Я хачу яшчэ аддаць гістарычнай і філялягічнай крытыцы сябраў віленскага камітэту самы тэрмін Літва. Я не зусім разумею адрозьненьне, якое робяць яны ў адным і тым жа чудзкім народзе, паміж Літвою і Жамойцю. Мне здаецца, што дарма адну частку гэтага народа называюць Літвою, тады як іншай пакідаюць агульную і сапраўдную назву ўсяго народа, Жамойць. Абедзьве яны — тая ж Жамойць. Слова Літва зусім не літоўскае і яно належыць столькі ж і яшчэ больш славянскай частцы ранейшага літоўскага гаспадарства, як і чудзкай. Калі жыхары чудзкай часткі адгукаюцца, што яны — Літува і што яны кажуць літувішкі, па-літоўску, гэта па-мне значыць толькі, што яны ўжываюць на свой асабісты рахунак агульную палітычную назву гаспадарства, а не сваю племянную назву. Гэтак жа цяперашнія Грэкі, Італьянцы і паўднёвыя Швайцарцы, таму, што некалі знаходзіліся пад рымскім валадарствам, выхваляюцца, нібыта яны — Рымляне і гавораць па-рымску (Romeі, Rumanі, Roman). Латышы, альбо Леты, чудзкія людзі аднаго кораня зь літоўскай Чудзьдзю, не называюць сябе Літвою; такім чынам, і сястра іхняя, літоўская Чудзь, этнаграфічна, ня мае права на гэтую назву. Уся яна — Жамогусы, Жамогі альбо Жамодзі, Сямогі альбо Сямодзі, адкуль ўтварыліся словы Жамойць і Самагіція. Латышы таксама называюць сябе Земме, Семме, а гэта значыць толькі «свая зямля» падобна таму, як Сома альбо Суомі, «свая зямля» Фінляндыя і Суомалайне, «людзі сваёй зямлі», Фіны, альбо Фінляндцы. Жамогус альбо жмогус значыць — чалавек. Яны проста — людзі, а ня літоўцы. Вядома, што ў прыбалтыйскіх Чудзкіх пакаленьнях няма асобых назваў для іх моваў: кожнае запэўнівае, што яно гаворыць на мове ма-кіль, «мове зямлі». Як у літоўскай Чудзі, альбо Жамогусаў, відаць, не было асобай назвы дзеля народнай мовы, то яна тым больш ахвотна пагадзілася называць яе «літоўскай», што слова «Літва» было палітычным тытулам знакамітай дзяржавы, якой Чудзь гэтая належала.

Жамойць: Назва, Гісторыя, Сымбалі 
Моўная мапа з этнаграфічнага атлясу (Лёндан, 1850 г.): літоўская мова (Lithuanian) займае ўсю этнічную тэрыторыю беларусаў (ад Горадні да Смаленску), жамойцкая мова (Samogitian) — этнічную тэрыторыю летувісаў
Жамойць: Назва, Гісторыя, Сымбалі  Жамойць: Назва, Гісторыя, Сымбалі 
Слоўнікі месяцаў з кніг, выдадзеных у 1879 годзе: апошняе ўласнае азначэньне жамойцкай мовы (налева) і новае яе азначэньне ўжо як летувіскай (направа)

Ужо ў час здушэньня нацыянальна-вызвольнага паўстаньня (1863—1864) расейскі начальнік «Паўночна-Заходняга краю» Мураўёў-вешальнік ужыў захады да падтрымкі і прапаганды жамойцкай (летувіскай) мовы: 1 лютага 1864 году ў сваім цыркуляры ён дазволіў «незалежна ад расейскай мовы навучаньне мове жамойцкай як мясцовай гаворцы, а таксама і катэхізму на гэтай мове», а 5 лютага 1865 году выдаў загад «прапанаваць біскупу Валанчэўскаму, пад асабістым яго назіраньнем неадкладна распарадзіцца складаньнем зборніка або перакладу на жамойцкую мову пропаведзяў Бялабрэскага і Філіпецкага». Яшчэ напярэдадні паўстаньня ў 1862 годзе ў прадстаўленьні папячыцеля Віленскай навучальнай акругі Аляксандра Шырынскага-Шыхматава(ru) да кіраўніка Міністэрства народнай асьветы Расейскай імпэрыі Аляксандра Галаўніна(ru) адзначалася, што адной з мэтаў адкрыцьця школаў на Жамойці (пад якой найперш разумелася этнічна летувіская Ковенская губэрня) мусіць быць умацаваньне жамойцкай нацыянальнасьці зь бесьперапынным пераконваньнем тамтэйшых сялянаў, што яны жамойты і літоўцы (ліцьвіны) і што ўлады Расейскай імпэрыі жадаюць не русіфікаваць іх, а наблізіць іхныя інтарэсы да інтарэсаў Расеі:

Жамойць: Назва, Гісторыя, Сымбалі  На Жамойці — умацаваньне жамойцкай нацыянальнасьці, зусім не варожай Расеі і ўраду ў ніжэйшых пластах насельніцтва, і бесьперапыннае ўнушэньне сялянам, што яны не палякі, а жамойты і літоўцы, і што Расея не жадае зусім русіфікаваць іх, а хоча толькі зблізіць іх інтарэсы з інтарэсамі дзяржавы. Жамойць: Назва, Гісторыя, Сымбалі 

—Корнилов И. П. Русское дело в Северо-Западном крае: Материалы для истории Виленского учебного округа преимущественно в Муравьевскую эпоху. — С.-Петербург, 1901. С. 22.

Жамойць: Назва, Гісторыя, Сымбалі 
Мапа абшару з часткова летувіскамоўным насельніцтвам, на якой Ковенская губэрня азначаецца Жамойцю (ням. Samogitien), 1876 г.
Жамойць: Назва, Гісторыя, Сымбалі  Жамойць: Назва, Гісторыя, Сымбалі 
Праграмы выкладаньня летувіскай мовы ў Панявескай настаўніцкай сэмінарыі: рас. «Программа преподавания жмудского языка» (налева), рас. «Программа жмудско-литовского языка» (направа)

Па здушэньні паўстаньня расейскія ўлады пачалі актыўна падтрымліваць летувіскі нацыянальны рух (усе дзеячы якога паходзілі з Жамойці, прытым у яе цяперашніх афіцыйных летувіскіх межах) у супрацьвагу моцным пазыцыям польскага руху за адраджэньне Рэчы Паспалітай. Імпэрскі ўрад пачаў заахвочваць жамойцкія (летувіскія) асьвету і друк, жамойцкую (летувіскую) мову зрабілі мовай навучаньня ў Мар’ямпальскай дзяржаўнай вышэйшай вучэльні, якая стала цэнтрам падрыхтоўкі летувіскай эліты. Гэтую мову таксама выкладалі ў Сейненскай і Сувалкаўскай гімназіях. 7 лютага 1869 году віленскі архіяпіскап Макары (Булгакаў)(ru) пісаў да обэр-пракурора Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы) «Адны мы, расейцы, мусім клапаціцца не пра тое, каб русіфікаваць літоўцаў, а пра тое, каб захаваць і распрацоўваць іх мову, даць ім граматыку і слоўнік іх мовы і праз тое спрыяць падтрыманьню іх нацыянальнасьці…». У 1885 годзе ў расейскай прэсе асьвятлялася наведваньне летувіскіх вучэльняў Ковенскай губэрні генэрал-губэрнатарам Іванам Каханавам(ru), калі той заахвочваў мясцовае насельніцта да летувіскай (жамойцкай) мовы, у тым ліку загадаў хлопчыку чытаць малітву «Ойча наш» па-летувіску: «ты ліцьвін, дык навошта молісься па-польску, а не на сваёй мове?» (рас. «ты литвин, так зачем же молишься по-польски, а не на своем языке?»).

Жамойць: Назва, Гісторыя, Сымбалі 
Шыльда летувіскай школы (лет. Lietuviška mokykla, рас. Литовское училище) на Лідзкай вуліцы ў цэнтры Вільні, 1912 год. Тым часам хоць-якія беларускія школы ў Расейскай імпэрыі заставаліся пад забаронай
Жамойць: Назва, Гісторыя, Сымбалі 
Фрагмэнт мапы «Землі і народы Эўропы» нямецкага гісторыка Дытрыха Шэфэра (1916 г.), на якой абшар летувісаў мае подпіс «Schamaiten (Samogitien)»
Жамойць: Назва, Гісторыя, Сымбалі 
Легенда да мапы Д. Шэфэра, дзе даецца некалькі назваў летувісаў: «Litauer (Schamaiten, Schmuden

Замацаваньне ў другой палове XIX ст. у афіцыйнай расейскай навуцы, ідэалёгіі і прэсе тэрміна «літоўцы» («ліцьвіны») выняткова за жамойцкім насельніцтвам прывяло да таго, што шляхта колішняга Вялікага Княства Літоўскага дзеля вонкавых дачыненьняў з расейскімі ўладамі пачала часьцей карыстацца тэрмінам «палякі», які ад пачатку быў палітонімам і зьвязваўся з ідэяй адраджэньня «Польшчы» — былой канфэдэрацыйнай Рэчы Паспалітай, хоць у прыватных зносінах паміж сабой і з уласна этнічнымі палякамі («караняжамі») выкарыстоўвала паралельна і тэрмін «ліцьвіны» («літоўцы»), а балтамоўнае насельніцтва працягвала традыцыйна называць «жамойтамі». Непрыняцьце новага значэньня тэрміна «літоўцы» прывяло да ўзьнікненьня ў канцы XIX — пачатку XX ст. і пэўнага пашырэньня сярод літоўскай шляхты (асабліва ў этнакантактавай зоне — у Віленскай губэрні, памежнай з асноўным масівам балтамоўнага насельніцтва — Ковенскай губэрняй) тэрміна «младалітоўцы» дзеля пазначэньня балтамоўнага насельніцтва, а дзеля ўласнага самавызначэньня — тэрмінаў «старалітоўцы» («стараліцьвіны»), «гістарычныя літоўцы» («гістарычныя ліцьвіны»), «міцкевічоўцы» (у знак салідарнасьці з тым значэньнем паняцьця «ліцьвіны», якое выкарыстоўваў Адам Міцкевіч у сваім творы «Пан Тадэвуш»).

У пачатку XX ст. летувіскі нацыянальна-дэмакратычны рух складаўся ў абсалютнай большасьці зь сялянаў або інтэлігенцыі і сьвятарства сялянскага паходжаньня, якія нарадзіліся ў Ковенскай губэрні — расейскай Жамойці. Гэта жамойцкі біскуп Антанас Баранаўскас (1835—1902), ксёндз Ёнас Майроніс (1862—1932), ксёндз Ёнас Басанавічус, Пятрас Краўчунас, Ёнас Вілейшыс, Пятрас Вілейшыс, Вацловас Біржышка, Пеліксас Бугайлішкіс, Андрус Булёта, Юргіс Шайліс, Казімерас Сьцяпонас Шайліс ды іншыя. Напярэдадні 1917 году ў ім было два кірункі — хрысьціянска-дэмакратычны, клерыкальны (імкненьне да пабудовы каталіцкай і кансэрватыўнай дзяржавы, дзе паноўнае становішча будзе займаць клір) і нацыяналістычны (нацыяналізм і дэмакратызм ва ўсіх галінах жыцьця, найбольш папулярны сярод сялянства).

Найноўшы час

Жамойць: Назва, Гісторыя, Сымбалі 
Мапа Жамойці (Жамойцкага біскупства) з Коўнам і Вількамірам, 1919 г.

У 1918 годзе большая частка Жамойці ўвайшла ў склад міжваеннай Летувы, фактычнай сталіцай якой стала Коўна — былая сталіца расейскай Жамойці (Ковенскай губэрні). Тым часам Летувіская Тарыба ня здолела ўлучыць у склад Летувы Вільню і Віленскі край праз супраціў мясцовых жыхароў, якія ўтварылі Сярэднюю Літву (1920—1922): напярэдадні паўстаньня народжаны на Ашмяншчыне генэрал Люцыян Жалігоўскі выдаў па-польску адозву да насельніцтва Вільні і Віленшчыны з заклікам «выгнаць жамойтаў». Гісторык Валяр’ян Мэйштовіч(pl), сын старшыні Часовай урадавай камісіі Сярэдняй Літвы Аляксандра Мэйштовіча, зазначаў у сваіх успамінах: «Летувіскі нацыянальны рух зьвярнуўся да спадчыны Вялікага Княства Літоўскага. <…> Нават ня мелі для іх назвы. „Ліцьвіны — казаў пан Міхал Юхневіч — гэта Ягайла, Хадкевіч, Міцкевіч, Пілсудзкі і я, а вы ёсьць летувісамі“».

Жамойць: Назва, Гісторыя, Сымбалі 
Жамойць у этнаграфічных межах летувісаў, фрагмэнт мапы былой Рэчы Паспалітай, 1920 г.

У 1923 годзе ў Ковенскім павеце летувісы складалі 56,7%, а ў самой Коўне — толькі 29,9%, палякаў у гэтым месьце было 31,5%, а жыдоў — 31,8%. Значную частку буйных зямельных уласьнікаў складала шляхта-«старалітоўцы», якія валодалі 26% зямлі ў новай дзяржаве і палітычна арыентаваліся на міжваенную Польскую Рэспубліку. 15 лютага 1922 году ўлады Летувы прынялі закон аб зямельнай рэформе: нацыяналізавалася зямля ў супраціўнікаў незалежнасьці Летувы і шляхецкія маёнткі, нададзеныя ўладамі Расейскай імпэрыі з абшару скарбовых зямель, таксама вызначаўся максымум неад’емнай зямлі ў 80 га (з 1929 году — 150 га), што ліквідоўвала (шляхам прымусовай парцэляцыі) лятыфундыі, характэрныя раней для жамойцкіх земляў. Па вайсковым перавароце ў Летуве (сьнежань 1926 году) у краіне ўсталяваўся аўтарытарны рэжым на чале з прэзыдэнтам Антанасам Сьмятонам, які працягваў летувізацыю (жамайцізацыю) насельніцтва краіны, абмяжоўваў магчымасьці культурнага разьвіцьця на іншых мовах і ставіў перашкоды да заняцьця дзяржаўных пасадаў тым, хто не лічыў сябе летувісамі паводле нацыянальнасьці.

Па Другой сусьветнай вайне, калі ў 1944—1948 гадох каля 100 тысячаў жыхароў Вільні, сярод якіх большую частку складалі беларусы, прымусілі запісацца палякамі і дэпартавалі ў камуністычную Польшчу, то толькі ў 1944—1946 гадох на іх месца прыбыла каля 100 тысячаў новых жыхароў з Жамойці. Увогуле, у адрозьненьне ад сталіцаў іншых савецкіх рэспублік, улады СССР дазволілі Летуве шматгадовую летувізацыю (жамайцізацыю) Вільні: калі Талін ці Рыгу хутка апанавала расейскамоўная працоўная сіла, Вільню павольна засяляла жамойцкая вёска.

Па аднаўленьні незалежнасьці Летувы ў 1990 годзе Жамойць разглядацца ўладамі краіны выняткова як этнаграфічны (этнакультурны) рэгіён, жыхары якога размаўляюць на адным з двух дыялектаў летувіскай мовы — на жамойцкім. У 2003 годзе ўлады Летувы ўсталявалі афіцыйныя межы этнаграфічнага рэгіёну «Жэмайція». Зацьверджаныя на афіцыйным узроўні межы этнаграфічнага рэгіёну не супадаюць зь межамі Жамойцкага староства, Жамойцкага біскупства, Ковенскай губэрні або сучаснымі адміністрацыйнымі межамі Летувы, паводле афіцыйнай вэрсіі, гэтыя межы вызначылі на падставе пашырэньня жамойцкага дыялекту. Як заўважыў летувіскі этноляг Ж. Шакніс, мапы этнаграфічных рэгіёнаў Летувы (у адрозьненьне ад Латвіі, Эстоніі або Фінляндыі) вельмі доўгі час не друкаваліся нават у абагульняльных працах зь летувіскай этналёгіі.

Ад 1990-х гадоў у Летуве існуе жамойцкае культурнае грамадзтва — група, зацікаўленая ў захаваньні жамойцкай культуры і мовы, і Жамойцкі парлямэнт (літаральна парлямэнт Жамойці). Яны выступаюць за рэгіянальную аўтаномнасьць, і іх патрабаваньні засноўваюцца на гістарычных крыніцах. Гэтыя патрабаваньні часта ўлучаюць вяртаньне Клайпеды. Жамойцкая група, узначаленая Юстынасам Бурбам, мае невялікі сяброўскі склад. Таксама выдаецца газэта «Жамойцкі парлямэнт».

Сымбалі

Жамойць: Назва, Гісторыя, Сымбалі 
Апісаньне гербу Жамойцкай зямлі з заўвагай, што найважнейшае места гэтай зямлі — Коўна, 1584 г.

На гербе Жамойці выяўляецца чорны мядзьведзь з срэбнымі кіпцюрамі, на сьцягу — жамойцкі герб на белым фоне. Гістарычна на Жамойць не пашыраўся літоўскі герб — Пагоня, які быў афіцыйным гербам паветаў і ваяводзтваў адно ўласна Вялікага Княства Літоўскага. Жамойцкі герб, як мяркуецца, быў ва ўжытку некалькі стагодзьдзяў (паводле розных крыніцаў, упершыню зьявіўся ў XIV або XVI ст.).

У 1920 годзе летувісы ўзялі за герб уласнай незалежнай дзяржавы варыянт гербу ВКЛ Пагоні — «Віціс» (упершыню названы так толькі ў 1884 годзе). Такім парадкам, прысваеньне літоўскага гербу мусіла падмацаваць прэтэнзіі маладой Летувіскай Рэспублікі на гістарычную пераемнасьць зь Вялікім Княствам Літоўскім. Аднак у 1930-я гады, калі Ліга Нацыяў фактычна прызнала адыход Віленшчыны зь Вільняй да заходнебеларускага абшару, у летувіскім друку загучалі прапановы зьмяніць назву дзяржавы на Жамойць — разам зь зьменай дзяржаўнага гербу на жамойцкага «Мядзьведзя». У 1935 годзе прэм’ер-міністар Летувіскай Рэспублікі Ёзас Тубаліс(lt) афіцыйна прызнаў не летувіскае (славянскае) паходжаньне Пагоні і паведаміў пра тое, што ідзе праца па стварэньні новага дзяржаўнага гербу. З усяго відаць, гэтую працу спынілі падзеі 1939—1940 гадоў.

21 ліпеня 1994 году ўрад Летувіскай Рэспублікі зацьвердзіў герб гістарычнай Жамойці і створаны на яго аснове сьцяг як сымбалі афіцыйнага этнаграфічнага рэгіёну «Жэмайція».

Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел

Жамойць: Назва, Гісторыя, Сымбалі 

     Зацьверджаная на афіцыйным узроўні тэрыторыя летувіскага этнаграфічнага рэгіёну «Жэмайція»

Сучасны летувіскі этнаграфічны рэгіён «Жэмайція» разьмяшчаецца ў заходняй частцы краіны. У склад рэгіёну ўвайшлі муніцыпалітэт места Палангі, Рэтаўскае муніцыпальнае ўтварэньне, Таўроскі раён, Шылэльскі раён, Шкудзкі раён, Юрбурскі раён, Мажэйкаўскі раён, Крэтынскі раён, Цельшыцкі раён, Акмянскі раён, Кельменскі раён, Расенскі раён, усходняя частка муніцыпалітэту места Клайпеды і муніцыпалітэт Шылакарчмянскага раёну, заходняя частка Янаўскага раёну, а таксама муніцыпалітэт места Шаўляў.

Найбольшае места — Шаўлі, альбо Клайпеда, калі апошняя разглядаецца ў складзе рэгіёну. Сталіцай Жамойці лічацца Цельшы, хоць гістарычнай сталіцай (рэзыдэнцыяй жамойцкага біскупа) былі Варні (Меднікі). Буйныя месты:

Насельніцтва

Жамойць: Назва, Гісторыя, Сымбалі 
Жамойцкая сялянская клець

Насельніцтва сучаснага летувіскага этнаграфічнага рэгіёну «Жэмайція» складае каля 0,5 млн чалавек. Гэта адзін з найбольш этнічна аднастайных рэгіёнаў краіны. Жыхары пераважна спавядаюць рыма-каталіцтва, хоць існуюць значныя лютэранскія меншасьці на поўдні.

Жамойць: Назва, Гісторыя, Сымбалі 
Гара крыжоў каля Шаўляў

Афіцыйная летувіская навука лічыць сучасных жамойтаў складовай этнаграфічнай групай летувісаў, адрознай ад гістарычных жамойтаў, якія разглядаюцца як асобнае летувіскае племя альбо як частка ўсходніх летувісаў. Тым часам захаваліся сьведчаньні, што яшчэ ў канцы XIX ст. саманазва жамойць (жамойты) выходзіла далёка за межы сучаснага афіцыйнага этнаграфічнага рэгіёну «Жэмайція» і пашыралася на большую частку этнічнай тэрыторыі летувісаў. У прадмове да навуковага выданьня «Акты, издаваемые Виленскою археографическою коммиссиею» (1899 год) зьмяшчаўся агляд аўтарам Ковенскай губэрні, якая займала тады ўсю тэрыторыю сучаснай Летувы на поўнач ад Коўны: «Ковенская губэрня ўся амаль заселеная карэннымі літоўцамі, якія край свой называюць Жамойць, а сябе жмогусамі» (рас. «Ковенская губерния вся почти сплошь заселена коренными литовцами, которые страну свою называют Жмудь, а себя жмогусами»). Таксама ў 1893 годзе паведамлялася, што «…Жамойць, або, як яна сама сябе называе, „сьвятая Жамойць“, засяляе шчыльнай масай мільёна ў два душ паўночную частку Віленскай губэрні і найбольшую частку Ковенскай і Сувалкаўскай» (рас. «…Жмудь, или, как она сама себя называет, „святая Жмудь“, населяет плотной массой миллиона в два душ северную часть Виленской губернии и наибольшую часть Ковенской и Сувалкской»). Народжаны ў Смаленску географ Сяргей Меч(ru) адзначаў (у тым ліку на падставе ўласнай вандроўкі ў 1894 годзе), што ў басэйне Нёману беларусы называюць сябе ліцьвінамі, тым часам летувісаў «больш за ўсё ў Ковенскай і Віленскай губэрнях, дзе яны вядомыя пад імём жмудзінаў». Урэшце, яшчэ ў 1913 годзе зазначалася, што на поўдзень ад Дзьвінску пачынаецца і цягнецца «да пясковых берагоў Балтыйскага мора Жамойць Сьвятая, як называюць гэты край самі жамойты, і беларусы, і палякі, і нават нашчадкі лівонскіх крыжакоў-баронаў старажытныя нямецкія сем’і».

Мова

Жамойць: Назва, Гісторыя, Сымбалі 
Музэй пісьменьніцы Жэмайце каля Плунгянаў

Афіцыйная летувіская навука лічыць сучасную жамойцкую мову дыялектам летувіскай мовы, адрозным ад гістарычнай жамойцкай мовы. Паводле тэорыі летувіскага мовазнаўцы Зігмаса Зінкявічуса, гістарычна (у кнігах XVII ст.) існавала тры варыянты пісьмовай летувіскай мовы — заходні (мова летувісаў у Прусіі — «Малой Летуве»), заснаваны на заходнежамойцкім дыялекце, блізкі да яго сярэдні, заснаваны на гаворках ваколіцаў Кейданаў (выкарыстоўваўся ў Жамойцкіх старостве і біскупстве Вялікага Княства Літоўскага і называўся жамойцкай мовай) і ўсходні — уласна «летувіская мова». Адпаведна, першыя летувіскія кнігі, выдадзеныя Мікалаем Даўкшам, былі на сярэднім варыянце летувіскай мовы — жамойцкай мове, аднак ужо ў пачатку XVIII ст. (1705 год) усходні варыянт пісьмовай летувіскай мовы (уласна «летувіская мова»), што, паводле Зінкявічуса, грунтаваўся на прывіленскіх дыялектах, цалкам зьнік. Паводле азначанай тэорыі, сучасная летувіская мова ўтварылася ў канцы XIX ст. на базе гістарычнай жамойцкай мовы, а сучасная жамойцкая мова — склалася галоўным парадкам на аснове гаворак куршаў.

Турызм

Жамойць: Назва, Гісторыя, Сымбалі 
Пляж каля Палангі

Турыстычны патэнцыял Жамойці вызначаюць культурныя асаблівасьці рэгіёну, хоць многія зь іх ёсьць асаблівасьцямі большай часткі Летувы. Гэта будаўнічыя традыцыі (маленькія капліцы, якія ставяцца як на зямлі, так і на слупах і дрэвах) і малыя архітэктурныя формы (разьбяныя фігуры сьвятых пры дарогах, аздобленыя крыжы, драўляныя слупы з майстэрскай разьбой).

Гара Крыжоў (за 12 км ад Шаўляў) — мастацкая і хрысьціянская славутасьць Жамойці. Яшчэ з старажытных часоў у знак шчырай веры насельніцтва (асабліва сялянскае) ставіла ў кожнай вёсцы сымбалічныя драўляныя крыжы, а часам абстаўляла групамі крыжоў цэлыя пагоркі. Места Векшнэ ёсьць старажытным цэнтрам ганчарства. Захавалася багатая архітэктурная спадчына розных архітэктурных стыляў і пэрыядаў.

Карыстаецца папулярнасьцю Нацыянальны парк «Жамайція» (за 33 км ад Плунгянаў). Паланга — буйны бальнеалягічны курорт, дзе на пясковых пляжах і дзюнах Балтыйскага ўзьбярэжжа спалучаецца хваёвы водар і марское паветра. У Паланзе таксама працуе музэй бурштыну, а ў Цельшах — рэгіянальны этнаграфічны музэй жамойцкага побыту.

Жамойцкая Кальварыя (празваная Новым Ерусалімам) карыстаецца папулярнасьцю сярод пілігрымаў з усяго сьвету, дзякуючы свайму штогадоваму касьцельнаму фэсту (звычайна ладзіцца ў чэрвені або ліпені). Адзначаюцца і традыцыйныя народныя сьвяты. Існуюць аматарскія суполкі нэапаганцаў, якія ладзяць фальклёрныя фэсты і старажытныя абрады (дзень летняга сонцавароту, сьвята памінаньня продкаў, зімовая Каляда і г. д.).

Дадатковыя зьвесткі

  • Назву «жамайтукасы» (лет. Žemaitukai), вытворную ад Жамойці, маюць маларослыя коні жамойцкай пароды, якіх клясыфікуюць як поні (маюць невысокі рост паміж 131 і 141 сантымэтраў у карку)

Глядзіце таксама

Заўвагі

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Жамойць НазваЖамойць ГісторыяЖамойць СымбаліЖамойць Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзелЖамойць НасельніцтваЖамойць МоваЖамойць ТурызмЖамойць Дадатковыя зьвесткіЖамойць Глядзіце таксамаЖамойць ЗаўвагіЖамойць КрыніцыЖамойць ЛітаратураЖамойць Вонкавыя спасылкіЖамойцьВэнта (рака)ЖамойтыЖамойцкая моваЛетуваЛетувіская моваНёманСтарабеларуская мова

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Імя па бацькуГерб БеларусіАлесь БадакЗбожжаМіжнароднае студэнцкае спаборніцтва па праграмаваньніУзброеныя сілы Рэспублікі БеларусьДзікПлыньСтаражытны РымЛіндаАндрэй КурэйчыкГрупавы сэксЛямбардБыў. Ёсьць. БудуАксана БязьлепкінаАлесь ЖукІльля ХрэнаўЛексычнае значэньнеПацукЦанаАранджэловацСям’яБеларусьПорнгабРадаўніцаДзеяслоўX (сацыяльная сетка)ІнданэзіяАўкштотаЛезьбіянстваБэрсэнУ краіне райскай птушкіДэміюргАнатоль ВялюгінУладзімер Арлоў (гісторык)Сьпіс помнікаў архітэктуры Вялікага Княства Літоўскага, зруйнаваных уладамі Расейскай імпэрыі120-я зэнітна-ракетная брыгадаСамасейКатэхізісАрцём АрашонакЭквадорПавал КалечыцІталіяРадзівілыПесьняМаркёрЗлучок14 красавікаБудынакПадзелы Рэчы ПаспалітайВасіль ЖуковічСьпіс стагодзьдзяўГайла (імя)Масей СяднёўКірыліцаBayraktar TB2Тацяна СапачПераклады Бібліі на беларускую мовуВіцебскГаліцка-Валынскае княстваISO 3166-1ЖамойцьШатляндыяБярозка (часопіс)ТожабеларусЛізаньне похвыМедзьАральны сэксГінкга двухлопасьцевыУладзімер Тарасевіч🡆 More