Бандароўна

«Бандаро́ўна» — паэма Янкі Купалы, завершаная 24 чэрвеня 1913 году.

Першая з паэмаў, напісаных Янкам Купалам улетку 1913 году ў Акопах. Упершыню надрукаваная ў газэце «Наша Ніва» 19 ліпеня 1913 году. Чарнавы аўтограф паэмы з закрэсьленым аўтарскім прысьвячэньнем: «Паўліне Мядзёлцы» захоўваецца ў Літаратурным музэі Янкі Купалы.

«Бандароўна»
па-беларуску: Бандароўна
Бандароўна
Малюнак М.Басалыгі да паэмы Янкі Купалы «Бандароўна» (1978)
Жанр: паэма
Аўтар: Янка Купала
Мова арыгіналу: беларуская
Год напісаньня: 1913
Публікацыя: 1913
Электронная вэрсія

Вытокі

У аснове сюжэту паэмы — тры варыянты народнае песьні пра Бандароўну, запісаныя на Гарадзеншчыне, Ашмяншчыне і Случчыне. Моцны матывамі гераізацыі, гарадзенскі варыянт твора ўяўляе сабой гістарычную песьню аб пагібелі сумленнай прыгажуні Бандароўны. У ашмянскім і слуцкім варыянтах расповяд пра Бандароўну — гэта сямейна-побытавая песьня маралізатарскага зьместу.

Асноўныя сюжэтныя зьвеньні паэмы ўзятыя з гарадзенскага варыянту, вядомага яшчэ па запісах Я.Чачота. Гарадзенскі варыянт абумовіў і рытміка-інтанацыйную аснову паэмы, якая стала адным з клясычных узораў засваеньня Купалам фальклёрнае спадчыны, ідэйна-мастацкага яе асэнсаваньня і пераўтварэньня ў новую ідэйна-эстэтычную каштоўнасьць. Акцэнты асуджэньня Бандароўны як нявернай палюбоўніцы пана ўзятыя з ашмянскага і слуцкага варыянтаў, як і шэраг сюжэтных элемэнтаў і матываў, асабліва выкарыстаных для характарыстыкі вобразу пана Патоцкага.

Апісаньне

«Дужы ты з сваім багацьцем,
А я сілы большай. —
За мной праўда і народ мой,
За табой жа — грошы!»

Я. Купала

З паэмы «Бандароўна»

Па сваёй форме паэма — гераічнае паданьне, песьня-сага. На аснове сюжэтных вузлоў, вобразаў і матываў усіх трох варыянтаў народнае песьні Я.Купала заглыбіў пачатковы сюжэт фальклёрнае першакрыніцы сацыяльна, псыхаэмацыянальна, нязьмерна ўзмацніў яго экспрэсію. Паэма ўяўляе сабой нацыянальны эпас героікі з апафеозам гераічнай сьмерці і справядлівай помсьце, з узьвялічэньнем і паэтызацыяй цнатлівасьці і гордае непакорнасьці, з услаўленьнем народу-бунтара. У аснову паэмы аўтар паклаў не канфлікт паміж героямі, як у народных песьнях пра Бандароўну, а канфлікт паміж народам і прыгнятальнікам, паміж тыранам і свабодай.

Аўтар захаваў народна-песенны прыём зацікаўленага, але староньняга апяваньня падзей і лёсу. Пры гэтым Я.Купала не ўхіляўся ад увядзеньня ў плынь аб’ектывізаванага апяваньня элемэнтаў суб’ектыўнага суперажываньня з гераіняй. Эмацыянальная сіла паэмы ў багацьці паэтычных фарбаў. Яна ўвабрала ў сябе як традыцыйна-народную фальклёрную вобразнасьць, так і арыгінальную, характэрную Купалу рамантыку. Аўтар выкарыстаў у паэме традыцыйна-народныя выслоўі, устойлівыя словазлучэньні, паэтычныя формулы, характэрныя народнай казцы або гутаркавай мове. Шырока ўведзены ў паэму прыём паралелізму.

Водгукі

Бандароўна  Канчатковы вынік, які выцякае з аналізу кампазыцыйнага пабудаваньня і стылю… паэмаў («За што», «На куцьцю», «Курган», «Бандароўна», «Магіла льва»), зводзіцца да таго, што гэтымі творамі Я. Купала ўвёў беларускую літаратуру ў галіне гэтага жанру ў агульнае рэчышча літаратуры эўрапейскай. Бандароўна 

—Андрэй Вазьнясенскі

Пераклады і мастацкія ўвасабленьні

На расейскую мову паэму пераклалі А. Пракоф’еў і С. Родаў, на ўкраінскую — А. Малышка, Т. Масэнка. Ілюстравалі паэму Ф. Бараноўскі, М. Басалыга, М. Бельскі, Ю. Герасіменка, А. Кашкурэвіч, Я. Раманоўскі, В. Шаранговіч. Паводле матываў твору Г. Гарэлава напісала сымфанічную паэму. Вобразы паэмы ляглі ў аснову спэктаклю «Янка Купала. Кругі раю» Рэспубліканскага тэатру беларускае драматургіі.

Крыніцы

Літаратура

  • Янка Купала: Энцыкл. даведнік / БелСЭ; Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн., БелСЭ, 1986. — 727 с, 26 л. іл.; Артыкул «Бандароўна (паэма)» / Аўтар — А.Лойка — С. 62—63.
  • Арочка, М. Беларуская савецкая паэма. — Мн., 1979. — С.29—30.
  • Бярозкін, Р. Свет Купалы; Звенні. — Мн., 1981. — С.104—106.
  • Лазарук, М. Беларуская паэма ў другой палавіне ХІХ—пачатку ХХ стагоддзя. — Мн., 1970.
  • Лойка, А. Гісторыя беларускай літаратуры. Дакастрычніцкі перыяд. Ч.2. — Мн., 1980. — С.168—173.
  • Навуменка, І. Янка Купала. — Мн., 1980. — С.86—88.
  • Ярош, М. Янка Купала і беларуская паэзія. — Мн., 1971. — С.117—120.

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Бандароўна ВытокіБандароўна АпісаньнеБандароўна ВодгукіБандароўна Пераклады і мастацкія ўвасабленьніБандароўна КрыніцыБандароўна ЛітаратураБандароўна Вонкавыя спасылкіБандароўнаАкопыДзяржаўны літаратурны музэй Янкі КупалыНаша НіваПаўліна МядзёлкаЯнка Купала

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Знак рашоткі (актаторп)ЗлучнікНазоўнікЧарнобыльская АЭСБрыгада імя Канстанціна АстроскагаПольская мова@Слуцкі збройны чынАндрэй ХадановічПрыслоўеЛетувіская мова.etВалошкаРужанецЯгайла (імя)Сьпіс гарадоў БеларусіКлеапатраБабёрМаксім БагдановічПэрыядычная сыстэма хімічных элемэнтаўВіларогАляксей БацюкоўПрыназоўнікГісторыя МаладэчнаДыфірамбНародны АльбомУправа КДБ па вайсковай контравыведцыСюзан Чарны1891КарыстальнікПарнаграфіяАргазм15 красавікаБеларуская вайсковая камісіяЧырвоная кніга Рэспублікі БеларусьЗавушніцыФранцішак СкарынаРоднае слова (часопіс)ЛітМікола МятліцкіСьцяг Грузіі.auАкіянТутэйшыя (п’еса).mqЭўрапейскі ЗьвязПэтынгСалігорскПастава 69Гарадзенская вобласьцьДваранстваБісэксуальная парнаграфіяЖанчына зьверхуБДСМКарыбутАрабская моваПрацяглы будучы часБундэсьлігаМарат МаркаўМенскПантыйскі сьляпун1874Царква Раства Багародзіцы (Мураванка)УкраінцыРасейская рэспублікаПаўлюк ТрусНігерыяСтаніслаў Яроцкі🡆 More