Morgenshtern: расейскі відэаблоґер, рэп- ды рок-выканаўца

Алішэ́р Мо́рґенштэ́рн (па-расейску: Алишер Тагирович Моргенштерн; па-башкірску: Алишер Таһир улы Моргенштерн; нарадзіўся 17 лютага 1998 року, Уфа, Башкартастан, Расея) — расейскі відэаблоґер, рэп- ды рок-выканаўца.

Першую вядомасьць атрымаў дзякуючы свайму аўтарскаму парадыйнаму шоў на YouTube «#ИзиРеп». У рунэце вядомы таксама канфліктам зь Юрыем Хаванскім.

Morgenshtern
Алішэр Морґенштэрн
Morgenshtern: Жыцьцяпіс, Скандалы, Дыскаґрафія
Морґенштэрн на «Видфест-2018» у Маскве
Дата нараджэньня 17 лютага 1998 (24 гады)
Месца нараджэньня Уфа, Башкартастан, Расея
Грамадзянства Сьцяг Расеі Расея
Прафэсія відэаблоґер, рэпэр, музыка, кампазытар, бітмэйкер, артыст
Гады дзейнасьці 2010 — дагэтуль
Псэўданімы Моргенштерн
Жанры рэп, рок-музыка
Інструмэнты голас[d], гітара і клявішны музычны інструмэнт[d]
Псэўданімы DeeneS MC, MamaVirgin, 1st July, Morgenshtern
Гурты "ММД Crew", " Others Crew»
Лэйблы Юла[d], Sony Music Entertainment[d], Atlantic Records Russia[d], Q112972756? і S&P Digital[d]
Узнагароды
Diamond Play Button

Жыцьцяпіс

Алішэр Тагірафіч Морґенштэрн нарадзіўся 17 лютага 1998 году ва Ўфе. Зь дзяцінства выяўляў цікавасьць да музыкі. У падлеткавым узросьце катаўся з сваімі сябрамі на скейтбордах, здымаючы гэта на відэа, яны сябе называлі Others Crew. Некаторы час вучыўся ў пэдаґаґічным унівэрсытэце, пасьля быў выключаны праз занадта адкрытую дзейнасьць на YouTube, на думку яго рэктара. Падпрацоўваў кур’ерам, мыйшчыкам аўтамабіляў, а таксама быў вулічным музыкам. Быў лідэрам рок-гурту пад назваю «ММД СREW». Супрацоўнічаў з рэп-выканаўцам Face, робячы постпрадакшн для відэакліпаў «Гоша рубчинский» ды «Megan Fox».

Першую вядомасьць атрымаў дзякуючы парадыйным відэаролікам у рамках уласнага праекту «#ИзиРеп» на YouTube. Пазьней выпусьціў відэакліп-дыс на Юрыя Хаванскага, дзе выклікаў яго на рэп-батл у рамках пляцоўкі Versus Battle. Хаванскі спачатку адмовіўся ад паядынку, арґумэнтуючы сваю пазыцыю тым, што Морґенштэрн «не яго ўзроўню гайпу», аднак пазьней зьмяніў сваё рашэньне, папрасіўшы ганарар у выглядзе двух мільёнаў рублёў. Алішэр жа адказаў, што батлы за грошы яму нецікавыя.

17 лютага 2018 року выпусьціў дэбютны альбом «Hate Me», а таксама відэакліп на трэкі «Дикий» (па-беларуску: Дзікі) ды «Insomnia». У жніўні 2018 року зьдзейсьціў пэрформанс, выпусьціўшы рэклямны відэаролік, атрымаўшы за яго 500 тысяч рублёў (паводле Алішэра), паказальна спаліў 100 тысяч рублёў і 2 верасьня выпусціў відэакліп «Вот так» (па-беларуску: Вось так), які па стане на 4 верасьня ўваходзіў у ТОП-8 найпапулярнейшых музычных кампазыцыяў сацыяльнае сеткі «Ў Кантакце».

4 кастрычніка 2018 року схаваў усё відэа на сваім канале, а ўжо 13 кастрычніка выпусьціў альбом «До того как стал известен» (па-беларуску: Да таго як стаў вядомым), які складаўся выключна з трэкаў, выпушчаных яшчэ да папулярнасьці Алішэра. Потым у сацыяльных сетках пачалі хадзіць здагадкі пра тое, што гэта ня той альбом, які меў выйсьці насамрэч, і ўсе чакалі на зусім іншы матэрыял. У першы дзень альбом пабіў рэкорд па рэпостах у сацыяльнай сетцы «Ў Кантакце», сабраўшы 50 000 рэпостаў за суткі, і абагнаўшы папярэдні рэкорд, які належаў Lizer’у. Пазьней на канале быў выпушчаны ролік, у якім Алішэр нібыта прызнаўся ў тым, што ўвесь гэты час ён быў камэрцыйным праектам, мэтаю якога было зарабляньне грошай ды прасоўваньне творчасьці. У доказ Алішэр запрасіў нібыта свайго прадусара, які пацьвердзіў блоґеравы словы. Праз 4 дні выйшаў ролік, у якім Алішэр аспрэчвае ўсе свае словы пра тое, што ён ёсьць праектам, кажа пра тое, што ён канчае з відэаблоґінґам і пачынае сур’ёзна займацца музыкаю, а таксама зразае свае дрэды і набівае новае татуяваньне.

16 лістапада быў выпушчаны кліп на кампазыцыю «Уфф... Деньги...» (па-беларуску: Уфф... Грошы...), у якім па словах Морґенштэрна ён канчаткова хавае свой стары вобраз.

1 студзеня 2019 року выходзіць доўгачаканы альбом пад назваю «Улыбнись, дурак!» (па-беларуску: Пасьмяхніся, дурню), які ў першыя 10 дзён пераадолеў адзнаку ў 10 000 000 праслухваньняў ў сацыяльнай сетцы «Ў Кантакце». У альбоме прынялі ўдзел выканаўцы 4Teen ды ЛСП, а таксама відэаблоґер Дзьмітры Ларын. Пасьля «Зеленоглазые деффки» (па-беларуску: Зялёнавокія дзяўчынкі), запісаная пры ўдзеле ЛСП трапіла ў топ-30 сусьветнага рэйтынґу па вэрсіі сайту «Genius», а таксама ў топ-10 музычнага чарту «Ў Кантакце».

Скандалы

9 жніўня 2020 году пачаліся пратэсты супраць рэжыму Лукашэнкі ў Беларусі. 14 лістапада 2020 року Алішэр выступіў у Менску. На канцэрце слухач разгарнуў бел-чырвона-белы сьцяг, танцпадлога ў адказ пачала скандаваць «Жыве Беларусь!». У адказ сьпявак перапыніў выступ і папрасіў «ня ўцягваць палітыку ў сваё шоў», што выклікала шмат абурэньня. Пазьней Алішэр заявіў, што чхаў на падзеі ў Беларусі.

Дыскаґрафія

Студыйныя альбомы

Сынґлы

  • 2018 — «Вот так»
  • 2018 — «Копы на хвосте» (пры ўдз. TIMURKA BITS)
  • 2018 — «Отпускаю»
  • 2019 — «Зеленоглазые деффки!» (пры ўдз. ЛСП)

Відэаґрафія

  • 2017 — «Дисс на всех»
  • 2017 — «Предвыборный клип — 20!8»
  • 2018 — «Дисс на МС Хованского»
  • 2018 — «Hermit»
  • 2018 — «Дикий / Insomnia»
  • 2018 — «Fuck ’Em All»
  • 2018 — «Копы на хвосте» (пры ўдз. TIMURKA BITS)
  • 2018 — «Вот так»
  • 2018 — «Уфф… Деньги…»

Удзел

  • 2018 — Джарахаў — «Пьём»
  • 2018 — Mozee Montana x PLAVNCK — «ШИП»
  • 2018 — Little Big — «Skibidi»

Канцэртныя туры

  • 2018 - MORGENSHTERN TOUR
  • 2019 - R.I.P. MORGENSHTERN TOUR

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Morgenshtern ЖыцьцяпісMorgenshtern СкандалыMorgenshtern ДыскаґрафіяMorgenshtern ВідэаґрафіяMorgenshtern Канцэртныя турыMorgenshtern КрыніцыMorgenshtern Вонкавыя спасылкіMorgenshternYouTubeБашкартастанБашкірская моваРасейская моваРасеяРок-музыкаРэпУфа

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Магілёўская вобласьцьБарысаўАлесь БачылаЕўнаКрысталь БойдАпэрацыйная сыстэмаРэжым ЛукашэнкіНямеччынаMelbetАнтон ЛуцкевічВінцэнт Дунін-МарцінкевічВусякі16 красавікаЯдзерная зброяБусел белыЛідаВінцук Вячорка800ПарнафільмАльгерд БахарэвічТацяна СапачНу, пачакай!7 (лік)Генадзь КарпенкаПлошчаЗянон ПазьнякСтрахаваньнеШвайцарыяАсанансДамініканская РэспублікаСтараўкраінская моваГісторыя БеларусіЭнцыкляпэдыяМусульманскі каляндарБандароўнаУкраінская моваГаўдГрыгарыянскі каляндарВікіпэдыяЭўропаГенадзь ПашкоўБерасьцеПрыслоўеАўтарскае праваСельская гаспадаркаЖанна Некрашэвіч-КароткаяМілімэтарВадзім СаранчукоўАнгельская мова23 красавікаЗдароўеРАУСІгар Бабкоў31 траўняМагілёўБэрлінАлег ЖданВасіль Пятровіч ШаранговічВалянцін ЗубЭлізабэт ТэйларПаўстаньне 1794 годуКубак Ангельшчыны па футболеВіктар ЖыбульНаркамаўкаАрганізацыя Аб’яднаных НацыяўЮрась СьвіркаНароўляПітсбурскае пагадненьнеРод (біялёгія)🡆 More