Wi-Fi

Wi-Fi (вымаўляецца вайфай) — гандлёвая марка Wi-Fi Alliance, якая выкарыстоўваецца на сэртыфікаваных прыладах бяздротавых лякальных сетак (WLAN) на аснове шэрага стандартаў IEEE 802.11.

З-за свайго падабенства пад тэрмінам звычайна маецца на ўвазе тэхналёгія IEEE 802.11. Wi-Fi працуе на мікрахвалевых радыёсыгналах, якія могуць распаўсюджвацца праз сьцены, падлогу, столь, падобна да сотавай сувязі.

Wi-Fi
Кропка доступу Wi-Fi, выглядае як звычайны маршрутызатар.

Wi-Fi Alliance — міжнародная некамэрцыйная асацыяцыя кампаніяў, якія прасоўваюць на рынак WLAN-тэхналёгіі, і сэртыфікуе прадукты вытворчасьці, калі яны падыходзяць пад стандарты. Але ня кожны прадукт праходзіць сэртыфікацыю: звычайна з-за вельмі вялікіх коштаў на яе правядзеньне. Таксама, ня кожная прылада безь лягатыпа Wi-Fi не зьяўляецца 802.11-сумяшчальнай.

Сёньня IEEE 802.11-сумяшчальныя прылады ўбудоўваюцца ў вялікую колькасьць пэрсанальных кампутараў, гульнявых кансоляў, смартфонаў, прынтэраў і іншай пэрыфэрыі, а таксама фактычна ва ўсе лэптопы і надалоньнікі.

Само слова Wi-Fi было прыдуманае альянсам у 1999 годзе, каб лёгка запаміналася. Яно нагадвала тэрмін hi-fi, які быў у той час папулярным.

Хуткасьць перадачы праз Wi-Fi залежыць ад мноства фактараў: формы памяшканьня, колькасьці разьмешчаных у ім адаптараў, наяўнасьці перашкод для радыёсыгналу, крыніц радыёперашкод і г. д.

Найбольшая адлегласьць, на якой можа ажыцьцяўляцца сувязь па тэхналёгіі Wi-Fi, складае каля 300 футаў (91,44 мэтраў) на адкрытай прасторы.

Выкарыстаньне

Інтэрнэт-доступ

Праз Wi-Fi кожная прылада з адпаведнай падтрымкай бяздротавых сетак можа падключыцца да Інтэрнэту, калі гэта магчыма. Для гэтага прылада павінна знаходзіцца ў зоне пакрыцьця сыгналу бяздротавай сеткі. Адна кропка доступу (г. зв. «гарачая кропка» ці хот-спот) можа пакрыць хату ці паверх офіснага будынку, а сетка зьяднаных паміж сабой кропак зь перакрыцьцём сыгналаў — шматпавярховы будынак ці нават частку гораду, напрыклад, Лёндан.

Непасрэдная сувязь паміж кампутарамі

Wi-Fi дазваляе абмен зьвесткамі паміж двума кліентамі і бяз кропак доступу. Гэта завецца рэжымам ad hoc. У падобныя сеткі аб’ядноўваюцца гульнявыя міні-кансолі падчас мультыплэерных гульняў (напрыклад, Nintendo DS), а таксама лічбавыя камэры і іншая бытавая электроніка. Таксама была створаная спэцыфікацыя Wi-Fi Direct, прасоўваемая Wi-Fi Alliance для абмену файламі і большай бясьпекі.

Каналы

У стандарце IEEE 802.11 акрэсьлены разьдзел даступных частасьцяў на каналы для адначасовага дзеяньня некалькіх розных бяздротавых сетак (Wi-Fi Wireless LAN). Працоўная група стандарту разрабляе дакумэнтацыю па дакладным разьмяшчэньні каналаў у дыяпазонах 2,4 ГГц, 3,6 ГГц і 4,9/5,0 ГГц. Кожны дыяпазон разьдзелены на некалькі каналаў. Шырыня канала паводле стандарта 802.11a складае 20 МГц. У кожнай краіне існуюць свае законы наконт выкарыстаньня пэўных частасьцяў і магутнасьці радыяцыі. У ЗША, напрыклад, ліцэнзаваныя апэратары аматарскага радыё могуць выкарыстоўваць нават большую магутнасьць, напрыклад, для працы Wi-Fi на вялікія адлегласьці. У 2001 годзе выпушчаны стандарт 802.11a, паводле якога абмен інфармацыі па Wi-Fi праводзіўся з частатой 5 ГГц і забясьпечвалася хуткасьць перадачы дадзеных да 54 Мбіт/с. У чэрвені 2003 году канчаткова быў прыняты стандарт Wi-Fi 802.11g, які зьяўляецца ўдасканаленьнем спэцыфікацыі IEEE 802.11b і працуе на той жа частасьці 2,4 ГГц. Версія пратакола 802.11n забясьпечвае найбольшую хуткасьць перадачы дадзеных да 600 Мбіт/с.

Wi-Fi 
Графічнае адлюстраваньне разьдзяленьня каналаў Wi-Fi у дыяпазоне 2.4 ГГц.

У Беларусі

У Беларусі зь цягам часу зьявілася вялікая колькасьць хот-спотаў Wi-Fi. Буйную сетку кропкавага пакрыцьця з платным доступам мае Белтэлекам. Кропкі доступу ёсьць ва ўнівэрсытэтах, гатэлях, вакзалах і іншых аб’ектах амаль кожнага гораду Беларусі. Іх колькасьць за 2009 год павялічылася ў 3 разы, склаўшы 640 хот-спотаў (ва ўладаньні Белтэлекаму). Хатняе выкарыстаньне Wi-Fi абмяжоўваецца законамі Беларусі, дазваляецца выкарыстаньне толькі ў межах памяшканьняў. Але створаныя пэўныя паслабленьні ў выдзяленьні частасьцяў дыяпазону Wi-Fi.

За 2013 год да 50 000 вырас лік грамадзкіх кропак доступу да «Вайфаю», якія знаходзіліся ў буйных гарадах. У Менску дзейнічала звыш 6000 такіх кропак (12 %). Найчасьцей іх разьмяшчалі ў будынках гасьцініцаў, здраўніцах і кінатэатрах, выставачных і гандлёвых цэнтрах, на чыгуначных і аўтавакзалах, лётнішчах і стадыёнах.

Глядзіце таксама

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

  • Wi-Fi  Wi-Fiсховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Tags:

Wi-Fi ВыкарыстаньнеWi-Fi КаналыWi-Fi У БеларусіWi-Fi Глядзіце таксамаWi-Fi КрыніцыWi-Fi Вонкавыя спасылкіWi-FiWLANГандлёвая марка

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

ЛібанМенскВялікабрытаніяАлесь БадакБарут (імя)Імпэратыўнае праграмаваньнеНадбярэзінцыВэб-дызайнМураўёўкаНаркотыкГісторыя ВільніАранджалавацАдвечным шляхамБабёрВікікнігіЯнка СіпакоўТравеньГалосныяФранц КафкаЛёнданАльгерд (імя)Імёны ліцьвінаўЯнка КупалаАлесь БажкоЭтнічная тэрыторыя беларусаўМаскальСтэланціс СлаваччыныПольшчаІўеВікісховішчаТранспартЮрась ШамецькаЖамойцьГедзельФранцускі пацалунак800СавілаДзіцячая парнаграфіяУладзіслаў ДыбоўскіПаўлюк ТрусЮлі ТаўбінЛяхавіцкі замак19 жніўняЕрусалімАляксей ГаростУладзімер ДубоўкаСьпіс стагодзьдзяўПан ТадэвушАрцём ДрабатовічДзяржава ПалестынаЛявон БаршчэўскіМінтаўтНоваміхайлаўка (Мар’інскі раён)Сямейныя традыцыі славян (манэты)Алесь СавіцкіШатан908Гомельская ратушаДэкадансУкраінаФранак ВячоркаЗямля пад белымі крыламіВысокі РынакМаксім ТанкАмстэрдамДаўгерд (імя)КунілінгусАляксандар КучынскіЧайка (арганізацыя)🡆 More