Vvvvvv

VVVVVV — кампутарная гульня ў жанры плятформэр, распрацаваная і выдадзеная Тэры Кевэнэгам (Terry Cavanagh) для Windows і Mac OS у студзені 2010 году.

Вэрсія для Linux распрацоўвалася раней, але праз тэхнічныя складанасьці распрацоўка была прыпыненая.

VVVVVV
Vvvvvv
Дата выпуску 11 студзеня 2010
Жанр puzzle-platformer[d]
Ліцэнзія платная ліцэнзія[d]
Стваральнікі
Распрацоўнік Тэры Кевэнэг
Выдаўцы Kongregate, Valve (Steam)
Мова інтэрфэйсу ангельская мова, француская мова, валійская мова, гішпанская мова, нямецкая, ірляндзкая мова, арабская мова, расейская мова, польская мова, нідэрляндзкая, каталянская мова, традыцыйная кітайская[d], спрошчаная кітайская[d], турэцкая мова, украінская мова, бразыльская партугальская мова[d], партугальская і карэйская мова
Дызайнэр Terry Cavanagh[d]
Кампазытар
Тэхнічныя дэталі
Рухавік Fl[d]
Плятформы Windows, Mac OS X, Adobe Flash
Рэжым Адзіночная гульня
Носьбіт лічбавы распаўсюд[d] і лічбавая загрузка[d]
Кіраваньне клявіятура
Афіцыйны сайт
VVVVVV у Вікісховішчы

У VVVVVV гулец кантралюе капітана Вірыдыяна, які згубіўся ў альтэрнатыўным вымярэньні ў пошуку зьніклых чальцоў каманды свайго касьмічнага карабля. Замест выкананьня прыжкоў гулец здольны кантраляваць кірунак гравітацыі, дазваляючы капітану Вірыдыяну пераскокваць паміж падлогай і стольлю ў межах узроўню.

На графічны стыль VVVVVV моцна паўплываў Commodore 64; таксама гульнявы саўндтрэк складаецца цалкам з чыпцюн-музыкі, створанай Магнусам Полсанам пад назвай PPPPPP.

Сюжэт

Гулец кантралюе капітана Вірыдыяна, які напрыканцы VVVVVV павінен эвакуяваць свой карабель разам са сваёй камандай у той час, калі на касьмічнае судна пачынае ўзьдзейнічаць «прасторавая інтэрфэрэнцыя» (анг. dimensional interference). Каманда ўцякае праз тэлепорт; аднак капітан знаходзіць сябе аддзеленым ад каманды, якая перамясьцілася ў іншы канец тэлепортэра. Па вяртаньні на карабель капітан заўважае, што судна трапіла ў альтэрнатыўнае вымярэньне (вымярэньне VVVVVV) і што яго каманда расьцярушылася па ўсёй прасторы гульнявога сьвету. Мэтай гульца, у ролі капітана Вірыдыяна, зьяўляецца выратаваньне зьніклых чальцоў каманды і выяўленьне прычыны прасторавай інтэрфэрэнцыі.

Геймплэй

Vvvvvv 
У гэтым памяшканьні капітан Вірыдыян мусіць прайсьці цераз чырвоныя дзіды ўнізе і зялёную здань. Іконка «C» леваруч ад дзідавай ямы зьяўляецца кантрольным пунктам, да якога пасьля сьмерці вяртаецца гульнявы пэрсанаж.

У адрозьненьне ад многіх плятформавых гульняў у VVVVVV гулец ня здольны скакаць. Замест гэтага, стоячы на паверхні, ён зьмяняе кірунак дзеяньня гравітацыі, спрычыняючы капітана падаць уверх альбо далоўку. Гулец выкарыстоўвае гэты спосаб паўсюль, мінаючы шматлікія небясьпекі ў форме чырвоных дзідаў і рухомых ворагаў. Пазьнейшыя лякацыі прадстаўляюць новыя спосабы кантраляваньня скажоным вымярэньнем: рухальныя плятформы альбо памяшканьні, якія па датыканьні да краю гульнявога экрану пераносяць гульнявога пэрсанажа ў супрацьлеглы бок памяшканьня. VVVVVV складаецца з шасьці асноўных узроўняў, якія знаходзяцца ў межах больш вялікага гульнявога сьвету. Праз высокі ўзровень складанасьці гульня зьмяшчае шмат кантрольных пунктаў, да якіх пасьля сьмерці вяртаецца гульнявы пэрсанаж.

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Vvvvvv СюжэтVvvvvv ГеймплэйVvvvvv КрыніцыVvvvvv Вонкавыя спасылкіVvvvvv2010LinuxMac OSWindowsКампутарная гульня

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Камянец-ПадольскіУсходнеславянскія мовыХартумРусізмЗдароўеАлесь БачылаЕўнаСтанкевіцаMozilla FirefoxКаскадныя табліцы стыляўРэйтан (карціна Яна Матэйкі)БаскетболРамантызмБрысталП’ер Агюст РэнуарІндыяЯпоніяМіс СусьветНаваполацакЗоя КоўшІнтымная лірыкаДыяніз ІлкавічАпэрацыйная сыстэмаМроя16 красавікаВіктар ШніпСкрыпкаВасіль ГігевічЛірыкаБерасьцеРэчыцаDNSУладзіслаў ГарбацкіНідэрляндыГлеб ЛабадзенкаЛетувісы ў БеларусіІнданэзіяАс (імя)Марыя МартысевічМікола МятліцкіГісторыя БеларусіДэтройтЛацінкаЛюдміла РублеўскаяЯўхім КарскіУсевалад ІгнатоўскіАндрэй ХадановічДзікае паляваньне караля Стаха (аповесьць)НарвэгіяІнтэрнэтАральны сэксБеларуская мінуўшчына (часопіс)Соня садоваяСьпіска капітулаУНІАНСтэланціс Славаччыны.neАлесь РазанаўГенацыдІндэкс разьвіцьця чалавечага патэнцыялу28 красавікаЛюбоўРумынская моваHTMLФарс (астан)ГаўдДзед ТалашУладзімер Дубоўка🡆 More