Alien Invasion

«UFO: Alien Invasion» (па-беларуску: «НЛА: Іншаплянэтнае ўварваньне») — стратэгічная кампутарная гульня, якая распаўсюджваецца свабодна на ўмовах ліцэнзіяў GNU GPL, CC BY-SA і CC Sampling+.

Распрацоўкай займаецца каманда валянтэраў UFO: Alien Invasion Team, каардынацыя адбываецца праз SourceForge.net. Гульня распаўсюджваецца бясплатна праз інтэрнэт.

UFO: Alien Invasion
Лягатып гульні
Лягатып гульні
Лягатып гульні
Дата выпуску 2007
Апошняя вэрсія 2.4
25 красавіка 2012
Жанры Стратэгія ў рэальным часе, пакрокавая тактыка
Ліцэнзія GNU General Public License[d], ліцэнзія Apache[d] і бескаштоўнае апраграмаваньне[d]
Стваральнікі
Распрацоўнік UFO: Alien Invasion Team
Выдавец Некамэрцыйны распаўсюд праз сэціва
Тэхнічныя дэталі
Рухавік Quake II engine[d]
Плятформа Крос-плятформавая
Рэжымы Адзінаасобная гульня, шматасобавая гульня
Носьбіт лічбавы распаўсюд[d]
Кіраваньне Клявіятура, мыш
Афіцыйны сайт
UFO: Alien Invasion у Вікісховішчы

«UFO: Alien Invasion» выкарыстоўвае рухавік id Tech 2 і працуе пад апэрацыйнымі сыстэмамі Linux, Microsoft Windows, AmigaOS 4, Mac OS X і Android.

Сюжэт

Ідэя гульні пазычаная з сэрыі «X-COM» кампаніяў Mythos Games і MicroProse, аднак зьяўляецца асобным праектам. Як і клясычная «X-COM», «UFO: Alien Invasion» — стратэгічная гульня з элемэнтамі пакрокавай тактыкі. Падзеі гульні адбываюцца ў 2084 року. Пратаганіст кіруе сакрэтнай арганізацыяй, мэта якое — абарона Зямлі ад уварваньня іншаплянэцянаў.

У працэсе гульні неабходна будзе зладзіць дасьледаваньне пазазямное пагрозы, высьветліць мэты прыхадняў і выкарыстаць супраць іх распрацоўкі, заснаваныя на дасьледаваньнях захопленых ад захопнікаў арэфактаў.

Гульнявы працэс

Alien Invasion 
Здымак экрану ў тактычным рэжыме

У рэжыме агляду Зямлі зьдзяйсьняецца кіраваньне базамі і стратэгічнае кіраваньне. Гулец мусіць клапаціцца пра фінансы, будынкі, авіяфлёт і штат базаў арганізацыі PHALANX. Дасьледуючы новыя тэхналёгіі, ёсьць магчымасьць выкарыстаць іх дзеля барацьбы зь іншаплянэцянамі. У майстэрнях можна прадукаваць дасьледаваныя навукоўцамі тэхналёгіі, абсталяваньне і матэрыялы. Дзеля паветранае бітвы з караблямі прыхадняў неабходныя перахопнікі, пасьля чаго на дасьледаваньне зьбітага НЛА выпраўляецца грузавы карабель з баявым аддзелам. Хуткасьць працяканьня часу ў гэтым рэжыме можна кантраляваць адмысловымі кнопкамі, а пры істотных навінах працэс спыняецца дзеля рэакцыі гульца.

У тактычным рэжыме гулец кіруе вайсковым аддзелам арганізацыі ў бітве з прыхаднямі. Кожны з жаўнераў аддзелу кіраваны асобна, мае ўласныя характарыстыкі, званьні і ўзбраеньне. У гэтым рэжыме аддзел людзей і іншаплянэцянаў ходзяць пачаргова. Падчас ходу гульца жаўнеры аддзелу перамяшчаюцца, страляюць, кідаюць гранаты або карыстаюцца іншым абсталяваньнем. Кожны з жаўнерам мае пэўную колькасьць адзінак часу, якія выконваюць функцыі пунктаў дзеяньня і выдаткоўваюцца на кожнае дзеяньне: рух, стральбу, перазарадку, узяцьце прадметаў і інш. Падчас выкананьня місіяў сустракаюцца цывільныя асобы, якіх трэба выратоўваць ад іншаплянэцянаў. У гэтым рэжыме захаваньне гульні немагчымае.

Мінуўшчына

Распрацоўка гульні пачалася ў 2003 року у вузкім коле фанатаў. У другім квартале 2005 тэмпы працы запаволіліся, што сталася галоўным чыньнікам да адкрыцьця крынічнага коду. Са студзеня 2006 код «UFO:AI» даступны на ўмовах ліцэнзіі GPL, пасьля чаго распрацоўка стартавала хутка. На пераломе 2006—2007 было скончанае праграмаваньне галоўных падсыстэмаў гульні.

Успрыняцьце

«UFO:AI» была намінаваная суполкай на «Найлепшы праект для гульцоў» SourceForge ў 2007 і 2008 роках.

У верасьні 2012 року Linux Game News назваў гульню найлепшай гульнёй з адкрытым кодам у катэгорыі «Пакрокавыя гульні»

Крыніцы і заўвагі

Вонкавыя спасылкі

Alien Invasion  UFO: Alien Invasionсховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Tags:

Alien Invasion СюжэтAlien Invasion Гульнявы працэсAlien Invasion МінуўшчынаAlien Invasion УспрыняцьцеAlien Invasion Крыніцы і заўвагіAlien Invasion Вонкавыя спасылкіAlien InvasionІнтэрнэтБеларуская моваСвабоднае праграмнае забесьпячэньне

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Вэб-сайтUltraВожыкБеларуская моваЯдзернае паліваАнатоль ВялюгінМіхась РудкоўскіАкторы парнафільмаўАндрэй ДынькоІльля ХрэнаўСтаражытны РымАўгуст МоцныВольга КараткевічМашэка1989ПалітыкПацукВялікае Княства ЛітоўскаеТаксіТарпэда-БелАЗ ЖодзінАмпэрсандЦэглаКаштоўная папераПадляшшаІнфармацыйныя тэхналёгііПрыметнікКляштарІван ШамякінForbesЛідзкі замакСавушкін прадукт19231874КолерМузыка1896ДрыгавічыМаксім ЛужанінУрадРадзівілыЛязьбійская парнаграфіяІталіяРадаўніцаПрыдатак (мовазнаўства)Вашынгтон (акруга Калюмбія)Клёд МанэРусіфікацыя БеларусіРадзімічыВікіпэдыяІўеГісторыя СалігорскуВасіль ЖуковічАлесь ЖукЯлоўкаМагілёўЗоя Коўш15 красавікаДыназаўрБераДзіцячая парнаграфіяПольшчаТхор стэпавыЎКрайняя плоцьРыдлёўкаМараторыйЗямля пад белымі крыламіСэксGoogleРасейская моваСысуныПаўстаньне 1863—1864 гадоў🡆 More