Straight Edge

«Выразная грань» (анг.

Straight edge) — падкультура гардкор-панку, якую заснавалі ў лютым 1981 году паводле аднайменнага назову сваёй песьні музыкі амэрыканскага гурта «Малазначная Пагроза» (анг. Minor Threat; Вашынгтон). Прадугледжвае адмову ўжываньня наркотыкаў, у тым ліку алькаголю і тытуню, і пераборлівасьць у плоцевых сувязях. У скароце па-анг. sXe, які сталі выкарыстоўваць на вопратцы і татуіроўках, крыж займеў значэньне добраахвотнай трайной адмовы: ня піць, не паліць і ня весьці распусны лад жыцьця. На пачатку 1990-х гадоў падкультура пашырылася на Паўночную і Ўсходнюю Эўропу, Паўднёвую Амэрыку ў сувязі з канцэртнымі выступамі адпаведных амэрыканскіх гуртоў.

Straight Edge
Тату прыхільніка руху

Песьня

У лютым 1981 г. амэрыканскі панк-гурт «Малазначная Пагроза» (анг. Minor Threat) выдаў пробны міні-альбом «Першая дэма-стужка» (анг. First Demo Tape) з 8 песьняў, 6-я зь якіх называлася «Выразная грань» (анг. Straight Edge). Песьню, якая мела працягласьць у 46 сэкундаў, склаў вакаліст гурта Ян Макай (нар. 1962). У чэрвені 1981 г. «Выразная грань» стала 4-й з 8-і песьняў міні-альбому «Малазначная пагроза» (Minor Threat). У сакавіку 1984 г. выйшаў аднайменны студыйны зборнік з 12 песьняў, куды «Выразная грань» зноў патрапіла.

Тэкст песьні «Выразная грань» (анг. Straight Edge)
Па-ангельску па-беларуску

I'm a person just like you.
But I've got better things to do
Than sit around & f**k my head,
Hang out with the living dead,

Я — асоба, такая як і Вы.
Але я маю больш важныя справы,
Чым сядзець і юлозіць сабе галаву,
Тусавацца з жывымі мерцьвякамі,

Snort white s**t up my nose,
Pass out at the shows.
I don't even think about speed.
That's something I just don't need.

Чмыхаць белае лайно сабе ў нос,
Страчваць прытомнасьць на прадстаўленьнях.
Я нават ня думаю пра хуткасьць.
Гэта тое, што мне без патрэбы.

I've got the straight edge.

Я маю выразную грань.

I'm a person just like you.
But I've got better things to do
Than sit around & smoke dope,
'Cause I know I can cope.

Я — асоба, такая як і Вы.
Але я маю больш важныя справы,
Чым сядзець і паліць траву,
Бо я ведаю, што магу справіцца.

Laugh at the thought of eating ludes.
Laugh at the thought of sniffing glue.
Always gonna keep in touch.
Never want to use a crutch.

Сьмяюся з думкі паесьці луды.
Сьмяюся з думкі панюхаць клею.
Заўсёды зьбіраюся заставацца ў прытомнасьці.
Жадаю ніколі не ўжываць папіросы.

I've got the straight edge.

Я маю выразную грань. (*4)

Мінуўшчына

На пачатку 1980-х гадоў да падкультуры «Выразная грань» далучыліся амэрыканкія панк-гурты «Стан Трывогі» (анг. State of Alert; 1980—1981, Вашынгтон), «Урадавы Выпуск» (анг. Government Issue; 1980—1989, Вашынгтон), «Вера» (анг. The Faith; 1981—1983, Вашынгтон), «7 сэкундаў» (анг. 7 Seconds; засн. 1980, штат Нэвада), «Дэкантроль Сыстэмы Грамадзтва» («ДСГ»; анг. Society System Decontrol [SSD]; 1981—1985, Бостан), «Ведамства Моладзевых Паслуг» («ВМП»; анг. Department of Youth Services [DYS]; засн. 1981, Бостан) і «Адмоўныя Вынікі» (анг. Negative FX; засн. 1981, Бостан).

У 21-м стагодзьдзі «Выразнай грані» прытрымліваліся амэрыканскія панк-гурты «Чэмпіён» (анг. Champion; 198099—2006, Сіетл), «Прыземленыя Дашчэнту» (анг. Down to Nothing; засн. 2000, штат Вірджынія), «Абдымкі Сёньня» (анг. Embrace Today; 1998—2006, Бостан), «Маем Адвагу» (анг. Have Heart; 2002—2009, штат Масачусэтс) і «Скідваньне» (анг. Throwdown; засн. 1997, штат Каліфорнія).

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Straight Edge ПесьняStraight Edge МінуўшчынаStraight Edge КрыніцыStraight Edge Вонкавыя спасылкіStraight EdgeАнгельская моваБлудВашынгтон (акруга Калюмбія)ВопраткаГардкор-панкНаркотыкПаўднёвая АмэрыкаПаўночная ЭўропаПесьняСьпіртовы напойСэксТатуіроўкаТытунепаленьнеТытуньУсходняя Эўропа

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

НаванЮрась ШамецькаАпалёнБеларускі рубельАўстрыяАтлянтычны акіянЭпоха АсьветніцтваМікола ХаўстовічФранцішак СкарынаГутарка аднаго паляка з маскалём на маскоўскім замку ў годзе 1601БеларусьНекамэрцыйная арганізацыяРасеяIP-адрасДурбанМантыгердавічыІгар БабкоўТалімонт (імя)ІнтэрнэтHTMLЛексычнае значэньнеПаўночны Райн-ВэстфаліяГенадзь Валер’евіч ШутаўДзьвінск.neДругая сусьветная вайнаГелгудыСтаніслаў ВалодзькаМікола ПапекаІгар СлучакПарнафільмТом КрузЮзэф СцыпіёнРусіфікацыя БеларусіБайка120-я зэнітна-ракетная брыгадаМікола МятліцкіІнстытут фізыялёгііБортніцтваМаёнтакЯмант ТулунтавічМатэматыкаВялікая савецкая энцыкляпэдыяМенскДрускенікіВікікрыніцыАндрэй МукавозчыкЗавушніцыПрымакі (п’еса)Парнаграфія ў РумынііЧужая бацькаўшчынаМікулінСяброўстваПершы нацыянальны канал Беларускага радыёЯн ЧыквінРумыніяЯнка ЖурбаМагіла льва (паэма)Мартын ЛютэрСтрахМінэтГорадЯмантавічыСтарабеларуская моваЛацінкаЯнка СіпакоўТаварыства мёртвых паэтаўГалоўная старонкаGoogleДэклярацыя аб незалежнасьці Рэспублікі МалдоваГрэбля🡆 More