Lockheed SR-71 — стратэгічны звышгукавы самалёт-выведнік ВПС ЗША. Неафіцыйна быў названы «Blackbird» (па-беларуску: чорны дрозд). Асаблівасьцямі дадзенага самалёта зьяўляюцца высокая хуткасьць і вышыня палёту. Самалёт эксплюатаваўся з 1964 па 1998 гады. 12 з 32 самалётаў былі страчаныя ў выніку няшчасных выпадкаў, баявых страт не было. У 1976 годзе быў пастаўлены рэкорд хуткасьці сярод пілятаваных лятальных апаратаў з турбапраматочнай сілавой устаноўкай.

SR-71 Blackbird
Sr71 1.jpg
Тып самалёта:Самалёт-выведнік
Павозка (экіпаж), чал.:2
Краіна-вытворца:ЗША
Гісторыя:
Гісторыя вытворчасьці:
Канструктар:Кларэнс Джонсон
Першы палёт:22 сьнежня 1964
Вытворца:Lockheed Martin
Усяго выраблена:32
Памеры:
даўжыня, м:32,74
Размах крылаў, м:16,94
Вышыня, м:5,64
Плошча крылаў, м²:141,1
Маса:
Пусты, кг:27215
Максымальная, кг:77100
Рухавікі:
Рухавікі:Pratt & Whitney J58-P4
Характарыстыкі:
Макс. хуткасьць, км/г:3500
Баявы радыюс, км:2000
Далёкасьць палёту, км:5230
Практычная столь, м:25910
Хуткапад'ёмнасьць, м/хв:3600
Узбраеньне:
Выявы ў:Вікісховішчы

Распрацоўка

 
A-12 — папярэднік SR-71

Папярэднікі

Папярэднікам SR-71 быў Lockheed A-12 — вышынны самалёт-выведнік, распрацаваны для ЦРУ ЗША аддзяленьнем карпарацыі Lockheed Martin — Skunk Works[1]. Паступова канструкцыя самалёта эвалюцыянавала, былі зроблены зьмены ў канфігурацыі самалёта, а таксама ўжытыя меры па паніжэньні радыёлякацыйнай прыкметнасьці. Усяго было пабудавана 18 самалётаў A-12. Экіпаж A-12 складаўся з аднаго чалавека.

 
Кабіна пілёта SR-71

SR-71

Назва SR-71 пайшла ад прататыпа звышгукавога бамбавіка XB-70. У позьнія пэрыяды выпрабаваньняў XB-70 быў прапанаваны ў ролі стратэгічнага самалёта-выведніка, атрымаўшы пазначэньне RS-70. Аднак неўзабаве стала відавочна, што хуткасны патэнцыял A-12 значна вышэй, і яго было вырашана выкарыстаць у якасьці базавай мадэлі, на якой будзе заснаваны новы высакахуткасны самалёт. Прататып быў названы R-12. Ён быў даўжэйшы і цяжэйшы за A-12. Яго фюзюляж быў падоўжаны для пашырэньня паліўных бакаў, павозка была пашырана да 2 чалавек. Самалёт быў абсталяваны радыёэлектроннымі датчыкамі, РЛС бакавога агляду і фотаапаратам[2].

Асаблівасьці самалёта

Асабліва складанай праблемай палёту на хуткасьцях больш 3 М зьяўляецца высокі нагрэў корпуса. Для рашэньня гэтай праблемы значная частка плянэра была вырабленая з тытанавых сплаваў. Самалёт быў выраблены з выкарыстаньнем раньніх стэлс-тэхналёгій. Сэрыйныя самалёты афарбоўваліся цёмна-сіняй фарбай для маскіроўкі на фоне начнога неба. Самалёт атрымаў неафіцыйны назоў «Blackbird», што адлюстроўвала яго супраціў сьвятла і радыёлякацыйнаму выпраменьваньню.

 
Пілёты ў касьцюмах высокага ціску

Сыстэмы жыцьцязабесьпячэньня

 
Дазапраўка SR-71 у небе

Пры палёце на вышыні 24 км канструктары сутыкнуліся з 2 праблемамі:

  • Са стандартным ціскам кіслароднай маскі на вышыні больш 13 км чалавек ня можа нармалёва дыхаць
  • На хуткасьці больш 3300 км/г самалёт імгненна разаграваўся да 400 °C.

Для рашэньня гэтых праблем былі распрацаваныя адмысловыя скафандры поўнага ціску для ўсіх павозак A-12 і SR-71. Пасьля гэтыя ж скафандры выкарыстоўваліся пры палёце касьмічных Шатлаў.

Нагрэў самалёта быў адной з найважнейшых праблем палёту на хуткасьцях 3 М. Для забесьпячэньня прымальных тэмпэратур паветра ў кабіне пілётаў астуджалася кандыцыянэрам, цеплыня з кабіны пераносілася на паліва праз цеплаабменьнік, зьмешчаны перад сілавымі ўсталёўкамі.

Паліва

У якасьці паліва выкарыстоўваецца адмыслова распрацаванае рэактыўнае паліва JP-7, адрознае высокай тэмпэратурай узгараньня і тэрмаўстойлівасьцю. Дзякуючы гэтым якасьцям паліва JP-7 можна было выкарыстаць у якасьці хладагэнта для астуджэньня кабіны пілёта. Кандыцыянэр перадаваў цеплыню з кабіны пілёта да паліваправодаў рухавікоў, нагрэтае ў цеплаабменніку паліва адразу ж паступала ў рухавікі і згарала, пазьбягаючы рызыкі ўзгараньня і выбуху нагрэтых пароў. Маса паліва самалёта роўная 46 180 кг, пры поўнай запраўцы маса самалёта 77 100 кг, што робіць немагчымым узьлёт з поўнай запраўкай. Спачатку самалёт паднімаўся ў паветра з малаважным запасам паліва, затым дазапраўляўся ў паветры, пасьля чаго лётчык мог прыступаць да выкананьня заданьня. Пасьля поўнай дазапраўкі самалёт станавіўся прыкладна ўдвая цяжэй. Выдатак паліва на крэйсерскай хуткасьці складае каля 600 кг/хв.

Стэлс-тэхналёгія

SR-71 быў першым самалётам, створаным з ужываньнем тэхналёгіяў паніжэньня радыёлякацыйнай прыкметнасьці[3]. Першыя дасьледаваньні ў гэтай вобласьці паказалі, што плоскія формы са звужваючыміся бакамі маюць меншую ЭПР. З мэтай паніжэньня радыёлякацыйнай прыкметнасьці вэртыкальнае апярэньне нахілена адносна плоскасьці самалёта, каб не ствараць зь фюзэляжам прамы вугал, які зьяўляецца ідэальным адбівальнікам. На самалёт нанесеныя радыёпаглынальныя пакрыцьці, у паліва дадаваўся цэз для паніжэньня тэмпературы выхлапу, і, як сьледзтва, ІЧ-прыкметнасьці самалёта. Але, нягледзячы на ўсе гэтыя меры, SR-71 лёгка выявіць з-за велізарнага струменя разагрэтых выхлапных газаў. Корпус самалёта падчас палёту на высокіх хуткасьцях разаграваецца да 400—500 °C, што таксама значна павялічвае ІЧ-прыкметнасьць.

 
SR-71, выкарыстоўваны NASA

Агульная эфэктыўнасьць усіх мераў па зьніжэньні прыкметнасьці самалёта ўсё яшчэ абмяркоўваецца, аднак самі распрацоўнікі прызнаюць, што радыёлякацыйная тэхніка Савецкага Зьвяза разьвівалася значна хутчэй, чым «антырадар» ад Lockheed Martin[4].

Эксплюатацыя

Баявое ўжываньне

SR-71 удзельнічаў у выведцы ў Віетнаме і Паўночнай Карэі ў 1968 годзе.

Падчас Халоднай вайны выконваў выведвальныя палёты над тэрыторыяй СССР на Кольскай паўвысьпе і Кубе.

У 1973 годзе, падчас араба-ізраільскай вайны Суднага дня, SR-71 вырабляў фотавыведку Эгіпту, Ярданіі і Сырыі.

Неаднаразова парушалі паветраную прастору СССР.

Мірнае выкарыстаньне

Акрамя стратэгічнай выведкі самалёт выконваў аэрадынамічныя дасьледаваньні NASA па праграмах AST (Advanced Supersonic Technology — пэрспэктыўныя звышгукавыя тэхналёгіі) і SCAR (Supersonic Cruise Aircraft Research — распрацоўка самалёта з крэйсерскай звышгукавой хуткасьцю палёту).

Рэкорды SR-71

У 1976 годзе SR-71 усталяваў абсалютны рэкорд хуткасьці сярод пілятаваных самалётаў з прамацёкавымі рухавікамі — 3529,56 км/г. Усяго ў FAI было зарэгістравана 4 сапраўдныя рэкорды, усе яны тычацца хуткасьці палёту.

Лётна-тэхнічныя характарыстыкі

 

Тэхнічныя характарыстыкі

 
Рэактыўны рухавік J58 на фарсажы, бачныя ўдарныя хвалі ў бруі газу

Рухавік

Лётныя характарыстыкі

Дадатковыя зьвесткі

  • У сыстэме пазначэньняў ВПС ЗША азначнікі ўсіх самалётаў-выведнікаў пачынаюцца на R (напрыклад, зьнішчальнік-выведнік F-84F Thunderstreak («Грымотны выбліск») носіць азначнік RF-84), то правільнае пазначэньне «Чорнага дразда» ва ўсіх афіцыйных дакумэнтах — RS-71 (выведнік стратэгічны, мадэль 71). Але ўлетку 1964 году амэрыканскі прэзыдэнт Л. Джонсан на прэс-канфэрэнцыі выпадкова абмовіўся, назваўшы гэты самалёт SR-71. На наступны дзень СМІ звалі гэты самалёт менавіта так, у выніку чаго гэтая назва намёртва «прыляпілася» да самалёта.
  • SR-71 шырока вядомы пад назвай «Чорны дрозд» (Blackbird), аднак яна зьяўляецца неафіцыйнай. Афіцыйнай назвы самалёт ня меў.
  • Пры ўваходзе SR-71 у тэрытарыяльныя шыроты СССР па сродках СПА праходзіў сігнал «Драфа»

Культурны ўнёсак

  • У гэты самалёт трансфармаваўся Джэтфайр зь фільму «Трансформэры: Помста заняпалых».
  • У гульні Call of Duty: Black Ops у адной зь місіяў можна стаць пілётам і бортмэханікам гэтага самалёта. Таксама ён зьяўляецца ўзнагародай за сэрыю ў мультыплэеры.
  • У фільме «Чорны Гром» галоўны герой выкарыстоўвае SR-71 як сродак вельмі хутка дабрацца да мэты.
  • У фільме Я — легенда герой Ўіла Сьміта гуляў у гольф на крыле гэтага самалёта.
  • У анімэ і манге Хелсынг выкарыстоўваўся Алукардам для трапленьня на захопленае судна.

Крыніцы

  1. ^ Rich and Janos 1994, стар. 85
  2. ^ Landis and Jenkins 2005, стар. 56-57
  3. ^ F-117 на сайце paralay.com — «Первой крупной попыткой снижения ЭПР стала программа высотного сверхзвукового разведчика „Локхид“ SR-71, разработанного под руководством того же Джонсона»
  4. ^ The Advent, Evolution, and New Horizons of United States Stealth Aircraft

Вонкавыя спасылкі

  SR-71 Blackbirdсховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Зьмест даступны на ўмовах CC BY-SA 3.0, калі не пазначанае іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
This article uses material from the Wikipedia article SR-71 Blackbird, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply. (view authors).

🔥 Top trends keywords Беларуская (тарашкевіца) Wiki:

Карлес ПудждэмонГалоўная старонкаСпэцыяльныя:ПошукВікіпэдыя:ФорумІльля «Ліцьвін» (Хрэнаў)ПМаркёр.neВікіпэдыя:Форум/Архіў 3Вікіпэдыя:Форум/Архіў 2Вікіпэдыя:Форум/Архіў 1БеларусьАбмеркаваньне:Галоўная старонкаФранцішак СкарынаСпэцыяльныя:Апошнія зьменыЎПрыназоўнікЛіцьвіныРэжым ЛукашэнкіДапамога:ЗьместЛацінкаБеларуская моваНадвор’еДрэўнавушкаМенскРасеяВікіпэдыя:Пра ВікіпэдыюПаўліна МядзёлкаВікіпэдыя:Адмова ад адказнасьціБеларускі клясычны правапісРасейскае ўварваньне ва Ўкраіну (2022)Сымон БудныГрыбы і грыбная кулінарыяУсяслаў ЧарадзейАдраджэньне мовыВікіпэдыя:СуполкаЛіцьвіны СевершчыныМагілёўРусіфікацыя БеларусіВікіпэдыя:Правілы абароны старонакКубаСтарабеларуская мова1300-яПружаныАдам МіцкевічВоршаФайл:Hortus Haren. ‘10 jaar Kunst in de Hortus’, 09-10-2020 (d.j.b.) 02.jpgБеларуска-літоўскія летапісыВільняДжахар ДудаеўКопысьНазоўнікВэнэрычныя хваробы.phБраніслаў ТарашкевічГарбатаРужаныРасейская акупацыя БеларусіЛічэбнікІван ШамякінЯн ЧачотЗнакі прыпынкуВікіпэдыя:Палітыка прыватнасьціЖамойтыГрыбыТамаш ЗанГорадняҐВасіль ЦяпінскіВікіпэдыя:ПясочніцаАкторы парнафільмаўРасейская моваВікіпэдыя:Магчымасьць праверкіВялікая МядзьвядкаУладзімер ПуцінУкраінаВікіпэдыя:Абраныя артыкулы2021Адзёр🡆 More