Openbsd

OpenBSD — кампутарная апэрацыйная сыстэма клясу Unix, паходзіць ад Дыстрыбуцыі Праграм Бэрклі (BSD), распрацаванай у Каліфарнійскім унівэрсытэце, Бэрклі.

Лідэр праекту, Тэа дэ Раадт, разам з групай прыхільнікаў адасобіліся ад NetBSD у канцы 1995 году. Праект славуты прыхільнасьцю праграмістаў ідэалам адкрытага крынічнага коду й вельмі якаснай дакумэнтацыяй, бескампраміснай пазыцыяй у дачыненьні да ліцэнзіяваньня праграмнага забесьпячэньня, а таксама ўважлівасьцю да пытаньняў бясьпекі й правільнасьцю праграмнага коду. Сымбалям праекту зьяўляецца рыбка Пуфі.

Openbsd
Сымбаль OpenBSD, рыбка Пуфі

OpenBSD уключае шэраг паляпшэньняў стандартнай сыстэмы бясьпекі Unix. Гэта зьвязана з рэдкай у сучасным сьвеце праграмаваньня традыцыяй аўдыту (вычытваньня) коду з мэтай пошуку магчымых памылак і хібаў, шырока распаўсюджанай у супольнасьці OpenBSD. Праект прытрымліваецца даволі жорсткіх патрабаваньняў да ліцэнзій праграм, якія пастаўляюцца ў стандартным камплекце сыстэмы. Ліцэнзіяй пераважнай большасьці праграмнага коду сыстэмы зьяўляецца ліцэнзія BSD. Шырока распаўсюджаная практыка перапісваньня некаторых праграм з нуля, калі, на думку супольнасьці, ліцэнзіі гэтых праграм недастаткова свабодныя.

Як і ў большасьці апэрацыйных сыстэм BSD, ядро OpenBSD і збор сыстэмных праграм, такіх як камандная абалонка альбо стандартныя праграмы ps і cat, распрацоўваюцца разам зь іншымі прадстаўнікамі BSD-супольнасьці. Дадатковае праграмнае забесьпячэньне даступнае для ўстанаўленьня як з папярэдне скампіляваных пакункаў, так і з крынічных кодаў праз сыстэму партоў (ports collection).

Сёньня апэрацыйная сыстэма OpenBSD афіцыйна выдаецца для 17 розных апаратных плятформаў, сярод іх працэсары DEC Alpha, Intel i386, Hewlett-Packard PA-RISC, AMD AMD64 і Motorola 68000, кампутары Apple на базе PowerPC, працоўныя станцыі Sun SPARC і SPARC64, VAX, а таксама кішэньныя кампутары Sharp Zaurus.

Вонкавыя спасылкі

Openbsd  OpenBSDсховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Tags:

BSDNetBSDUnixАпэрацыйная сыстэма

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

КувэйтКойданаўФутболЛетуваОйча нашБраніслаў ТарашкевічКанстытуцыя БеларусіБеларуска-амэрыканскае задзіночаньнеБеларуская літаратураВікіВасіль ЗуёнакПрывакзальная плошча (Менск)ЧэрвеньТроп (літаратуразнаўства)Нэўтронная зорка2004Прымакі (п’еса)Сэкс-індустрыяНямеччынаМазырЖалудокЎДотык пісі рукоюСлавянеSkilletІнтэрнэтМэтафараГарбатаПрыватызацыяАндрэй ДынькоАндрэй Павук (актывіст)Давернае кіраваньнеВід (імя)Управа КДБ па Менску і Менскай вобласьціСусьветная служба Бі-Бі-СіМінтаўтАмэрыкаІталіяПагоняКрывічыПолацакСямейныя традыцыі славян (манэты)Мікіта БуракНе загаснуць зоркі ў небеСьцяг БеларусіСлавія МазырУладзіслаў ДыбоўскіРамантызмПарнаграфія ў ЯпонііСмаленская рэспублікаПрыметнікСэнт-КатарынзСтарое места (Ерусалім)Дамова.orgЛязьбійская парнаграфіяІслач Менскі раёнЭтнічная тэрыторыя беларусаўДругая сусьветная вайнаБлакітная валошкаПастава 69ДастасунакМагілёўКазахстанБеларуская граматыка для школ (1918)Расейская акупацыя БеларусіАлесь БадакВэб-сайтVirusTotalГабрэіРадаўніцаФундацыя «Вікімэдыя»Парнаграфія ў Бразыліі21 красавікаДжынсавая рэвалюцыя🡆 More