Onliner.by: беларуская ўэб-бачына

«Анла́йнэр» — пераважна расейскамоўнае інтэрнэт-выданьне Беларусі пра лічбавыя тэхналёгіі, заснаване ў лютым 2001 году.

«Анлайнэр»
Onliner.by: беларуская ўэб-бачына
Тып інтэрнэт-партал
Даступныя мовы расейская і беларуская
Уладальнік ТАА «Анлайнэр»
Аўтар Аляксандар Стэльмах
Пачатак працы 14 лютага 2001 (23 гады таму)
Камэрцыйны? так
Рэгістрацыя неабавязковая
Рэйтынг Alexa Onliner.by: беларуская ўэб-бачына5 (у Беларусі)
onliner.by

На 2021 год кіраўніком быў Дзяніс Кажура, а галоўным рэдактарам — Мікалай Казловіч. Рэдакцыя месьцілася ў Маскоўскім раёне Менску па праспэкце Дзяржынскага, д. 5. Фотарэдакцыю ўзначальваў Уладзь Барысевіч. Таксама працавала 6 аддзелаў: 1) «Аўта» пра становішча на дарогах, ровары, каршэрынг і дарожныя здарэньні — рэдактар Андрэй Гамыляеў, 2) «Відэа» — кіраўнік Аляксей Носаў, 3) «Гаманец» пра банкі, грошы і ўклады, 4) «Людзі» пра грамадзкія справы і здарэньні — рэдактар Аляксандар Уладыка, 5) «Нерухомасьць» пра гарадзкія навіны, надзвычайныя здарэньні і сутыкненьні — рэдактар Зьміцер Мелехавец, 6) «Тэхналёгіі» пра сотавую сувязь, Сеціва і электроніку — рэдактар Канстанцін Сідаровіч. Выданьне ўлучала каталёг спажывецкіх тавараў Беларусі, навіновы партал, аўтабарахолку, партал абвестак арэнды і продажу нерухомасьці, партал выкананьня і заказу паслугаў, барахолку спажывецкіх тавараў, форум і партал карткі «Клевер» ад «Менскага транзытнага банку».

Мінуўшчына

На 2013 год «Анлайнэр» зьмяшчаў стужку навінаў у рубрыках «Людзі», «Аўта», «Тэхналёгіі», «Нерухомасьць», каталёг мадэляў лічбавых прыладаў, электроннай тэхнікі з коштамі ды апісаньнем, а таксама барахолку, форумы, «чорны сьпіс» скрадзенных тэлефонаў і інш. Паводле стану на ліпень 2013 году займае 8-ую пазыцыю ў беларускім ТОПе сайтаў паводле папулярнасьці.

У траўні 2013 году Onliner.by абвясьціў пра запуск адмысловага рэгіянальнага аддзелу для Гомельскае вобласьці са сваёй рэдакцыяй, каталёгам і барахолкай.. Адзіная расцэнка сотавай сувязі «МТС» безь перадаплаты ўлучае неабмежаваны паводле трафіку доступ да бачыны й носіць адпаведны назоў.

Падчас асьвятлення пратэстаў у Беларусі 17 кастрычніка 2020 году была затрымана журналістка Дар’я Спявак. 19 кастрычніка 2020 году суд Кастрычніцкага раёну Менску (судзьдзя — Алена Жывіца) прысудзіў ёй 15 сутак адміністрацыйнага арышту паводле 23.34 КоАП Беларусі. 12 ліпеня 2021 году партал паведаміў пра адключэньне камэнтаў на сайце дзеля большай бясьпекі для супрацоўнікаў рэдакцыі й чытачоў.

Крыніцы

Tags:

Інтэрнэт

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

КрыжШвэдзкая моваЯнка КупалаКастрычніцкі пераваротВусякіАфарызмЮрась БарысевічФранц КафкаТодар КляшторныСусьветнае павуціньнеЛохАнатоль БутэвічЁсіф СталінАнатоль Сыс(486958) 2014 MU69Ігнат ДамейкаКунілінгусHromadske.TVКаліфарнійскі тэхналягічны інстытутДразды (гурт)Сэрыя АМастацтваБеларускі нацыяналізмАляксандар МарозПаўлінка (п’еса)СурвэткаСтанкевіца16 красавікаТаксіЮры ГумянюкМаркёрУкраінскае ПалесьсеАнтон ЛуцкевічПагоняСакрат ЯновічРасейскае ўварваньне ва Ўкраіну (з 2022)Нарвід23 красавікаБАТЭ БарысаўСямейныя традыцыі славян (манэты)Славамір МрожакАрубаАборУладзіслаў ГарбацкіКыргыстанУсеагульная энцыкляпэдыя Самуэля АргельбрандаЭякуляцыяГеоргі МарчукАнатоль ІвашчанкаУладзімер КараткевічАльгерд БахарэвічГісторыя беларускай мовыКамаіПробашчІсьляндзкі коньКітабыАндрусь ГорватМаладняк (часопіс)Ян ЗбажынаМіхаіл ГуцарыеўМаёнтакЛірыка26 красавікаАўстраліяМарына ВасілеўскаяТэмпэратураЖыве Беларусь!Мікіта НескаромныДабрыняСьпіс дэпутатаў ВС БССР 12-га скліканьня🡆 More