Nanowrimo

NaNoWriMo (вымаўляецца «НЭ-НО-РАЙ-МО»), альбо нацыянальны месяц пісаньня раманаў (па-ангельску: National Novel Writing Month), — штогадовы праект, у межах якога ўдзельнікі — усе, хто жадае — заахвочваюцца напісаць чарнавік раману даўжынёю ня меней за 50 тысячаў слоў за адзін лістапад.

Гісторыя

Праект прыдуманы фрылансерам Крысам Бэйці ў 1999 годзе. Першы NaNoWriMo прайшоў у ліпені таго ж году й прыцягнуў 21 удзельніка з навакольляў Сан-Францыска. Ужо ў наступным 2000 годзе NaNoWriMo быў перанесены на лістапад, каб «скарыстацца перавагамі кепскага надвор’я». У 2010 годзе колькасьць удзельнікаў перавысіла 200 тысячаў чалавек. У 2014 годзе сярод пераможцаў была вызначана Кірстэн Німвэй, у 2015 — Харкін Дэксімірэ.

Правілы

Паколькі NaNoWriMo выкарыстоўваецца, каб заахвоціць людзей пісаць, правілы дастаткова простыя й зразумелыя:

  1. Праект стартуе 1 лістапада ў поўнач і заканчваецца 30 лістапада ў 23:59:59 па мясцовым часе.
  2. Не дазваляецца пачынаць раней ці заканчваць пазьней 30 дзён з даты пачатку.
  3. Раманы павінны складацца мінімум з 50 тысячаў словаў на канец лістапада. Гэты аб’ём можа быць альбо поўным раманам на 50 тысячаў словаў, альбо першымі 50 тысячамі словамі рамана, які будзе завершаны пазьней.
  4. Дазволены плянаваньне й падрабязныя нататкі, але ніякія матэрыялы, напісаныя да 1 лістапада, ня могуць увайсьці ў асноўную частку рамана.
  5. Раманы ўдзельнікаў могуць быць на любую тэму ў любым жанры мастацкай літаратуры й могуць быць напісаны на любой мове. Дазволена ўсё: ад фанфікаў, у якіх выкарыстоўваюцца сымбалі з гандлёвай маркай, да раманаў у фармаце вершаў і мэтафізыкі; у адпаведнасьці з часта задаванымі пытаньнямі на вэб-сайце: «Калі вы лічыце, што пішаце раман, мы лічым, што вы таксама пішаце раман».

Экранізаваныя раманы

  • «Вады сланам!» (Сара Груэн), стужка «Вады сланам!».

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Nanowrimo ГісторыяNanowrimo ПравілыNanowrimo Экранізаваныя раманыNanowrimo КрыніцыNanowrimo Вонкавыя спасылкіNanowrimoАнгельская моваЛістападРаманСлова

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

ЎВусякіВайна ў ВіетнамеКлаўдзі Дуж-ДушэўскіЛіянэль МэсіПаўночны Воўк (гурт)ЭўрыпідЦыганыППрыслоўеЗаходні фронт (Першая сусьветная вайна)ДРЭССпакусьнікіМіт РомніБусел белыПётра КрачэўскіВялікі Бор (Хвойніцкі раён)Гарадзенскі Сойм (1793)Мы выйдзем шчыльнымі радаміGoogleЛязьбійская парнаграфіяБатько наш — Бандера, Україна — мати!П̑WYSIWYGЛіцьвіны1xbetПакаленьне ZБеларускі рубельЧорны сьпіс ЭўразьвязуІмя па бацькуКалдуныЯзэп ВаронкаЛявон ЗаяцВасьміканцовы крыж5,56×45 ммВойшаДзень незалежнасьці БеларусіАўганска-савецкая вайнаАстраноміяБраты МарксXMLГабрэйская аўтаномная вобласьцьБлакітная сойкаАрхіўБеларуская Народная РэспублікаМарына ВасілеўскаяЛацінкаКнігаАркадзь МарціновічОхрыдЖыве Беларусь!Устаўныя граматы БНРШвайцарыяРусіфікацыя БеларусіНью-Ёрк (штат)Галоўная старонкаКропляАкіхітаНезалежная БеларусьБеларуская школа ў Латвіі (1926)Яўгенія ПфляўмбаўмВіктар ЛісковічSun MicrosystemsЛёзнаСьпіс гарадоў Беларусі🡆 More