Lostpedia

«Lostpedia» («Лостпэдыя») — он-лайнавая энцыкляпэдыя на рухавіку wiki, якая зьмяшчае інфармацыю пра амэрыканскі тэлевізыйны драматычны сэрыял «Згубленыя».

Праект, запачаткаваны 22 верасьня 2005 году Кэвінам Кроем (па-ангельску: Kevin Croy, ужывае праграмнае забесьпячэньне MediaWiki для падтрымкі базы дадзеных, створанай удзельнікамі. Зьмесьціва сайту знаходзіцца пад ліцэнзыяй Creative Commons (by-nc-nd), якая азначае, што зьмест знаходзіцца ў вольным карыстаньні, але ня можа ўжывацца ў камэрцыйных мэтах і ня можа зьмяняцца асобамі, якія не зьяўляюцца ўдзельнікамі суполкі на сайце. «Лостпэдыя» падтрымоўваецца за кошт прыбыткаў ад рэклямы; фінансавыя дэталі дагэтуль не разгалошваліся. Па стане на 25 сакавіка 2010 году сайт утрымваў 6535 артыкулаў. 18 сьнежня 2008 году «Лостпэдыя» сталася часткай Вікіі.

Lostpedia
Lostpedia
Тып фэнсайт тэлесэрыялу
Даступныя мовы 15 моваў
Уладальнік Wikia, Inc.
Аўтар Кэвін Крой
супольная
Пачатак працы 22 верасьня 2005
Камэрцыйны? не
Рэгістрацыя неабходная для рэдагаваньня
Прыбытак рэкляма
Актуальны стан дзейны
Рэйтынг Alexa 17130 (па стане на 18 сьнежня 2008)
Ліцэнзія CC-BY-NC[d]
lostpedia.wikia.com

Гісторыя

«Лостпэдыя» была створаная Кэвінам Кроем, праграмоўцам-кансультантам, як толькі ён выявіў, што падобнае энцыкляпэдыі пра «Згубленых» няма. За 20 хвілінаў Крой зарэгістраваў дамэн, і вэбсайт пачаў хутка разьвівацца.

На галоўнай старонцы сайту ўтрымваецца інфармацыя пра расклад паказу тэлесэрыялу па ўсім сьвеце, апошнія навіны адносна «Згубленых», а таксама выбітны артыкул тыдня. «Лостпэдыя» зьмяшчае падрабязны агляд сэрыяў, біяграфіі пэрсанажаў, культурніцкія тэмы і шэраг іншых артыкулаў. Маецца інфармацыя пра дадатковыя ролікі, зьвязаныя з сэрыялам, гульню «Lost Experience» і іншы вэб-зьмест. «Лостпэдыя» месьціць пералік зьвязаных з сэрыялам сайтаў, якія ўлучае афіцыйныя сайты, зьвязаныя з шоў і ягонай вытворчасьцю, сайты, зьвязаныя з «Lost Experience», фэн-сайты і іншыя значныя неафіцыйныя старонкі. У ліпені 2006 стартаваў форум, у верасьні — IRC-канал. У чэрвені 2008 году «Лостпэдыя» распачала сэрыя пытаньняў-адказаў са стваральнікамі і акторамі сэрыялу «Згубленыя» Майклам Эмэрсанам, Хорхэ Гарсіям, Рэбэкай Мэйдар, François Chau і Дэвідам Ф’юры.

Факты і здагадкі

Тэлесэрыял «Згубленыя» мае пакручастую таямнічую сюжэтную лінію, якая спараджае шматлікія нявызначаныя пытаньні. Заахвочваныя стваральнікамі і акторамі сэрыялу, якія часта стасуюцца з фэнамі он-лайн, гледачы і тэлекрытыкі спарадзілі шырачэзнае поле тэорыяў у спробах раскрыць усе загадкі. Каб адпавядаць агульнай плыні, «Лостпэдыя» падтрымвае «палітыку тэорыяў», праводзячы акрэсьленую мяжу між кананічнымі і некананічнымі зьвесткамі. Розныя кананічныя крыніцы ў выпадку разыходжаньняў парадкуюцца па значнасьці, каб вызначыць герархію. У кожным артыкуле кананічныя факты пералічваюцца ў разьдзеле «Факты», а іншыя лягічна несупярэчлівыя здагадкі і тэорыі, калі яны не абвергнутыя і не падвергнутыя сумневу, зьмяшчаюцца ў разьдзел «Тэорыі». Хібная інфармацыя не дапускаецца ўвогуле. Ад 15 лістапада 2006 году «Лостпэдыя» патрабуе, каб усе тэорыі зьмяшчаліся на асобнай падстаронцы.

Роля ў «The Lost Experience»

На адным з этапаў гульні ў альтэрнатыўнай рэальнасьці «The Lost Experience», што праводзілася з 24 красавіка па 24 верасьня 2006 году, на розных сайтах у сеціве і ў розных местах па ўсім сьвеце былі разьмешчаныя выявы, ці «гліфы». Гэтыя гліфы прызначаліся для таго, каб мець магчымасьць пасьля іх уводу на сайце праглядзець кароткае відэа. «Лостпэдыя» была абраная прадусарамі гульні як адзін з сайтаў, і на ёй быў зьмешчаны 42-і гліф. Цягам хады гульні «Лостпэдыя» таксама ўзгадвалася на афіцыйным блогу шоў тэлеканалу ABC, а таксама на брытанскім і аўстралійскім яго адпаведніках. Падчас гульні ўдзельнікі «Лостпэдыі» таксама несупынна абнаўлялі яе інфармацыяй пра апошнія загадкі гульні па меры іх разьвязаньня. Пасьля сканчэньня гульні «Hi-ReS!» (кампанія, што распрацавала ўсе вэб-старонкі для гульні «Lost Experience») на сваёй галоўнай старонцы зьмясьціла спасылку на «Лостпэдыю» як на крыніцу дэталёвага аналізу падзеяў.

Уплыў

Том Лоўры з «Business Week» назваў праект «дакладнай копіяй он-лайнавай, стваранай удзельнікамі Вікіпэдыі, што прысьвечаная выключна матэрыялам адносна „Згубленых“.». Дэвід Кушнэр з «Rolling Stone» назваў сайт «найлепшым прыкладам таго, як он-лайнавая супольнасьць можа дапаўняць сэрыял». «Лостпэдыя» ўзначаліла сьпіс лепшых не-Вікіпэдыйных -пэдыяў па вэрсіі часопісу «Wired» ў чэрвені 2008 году.

У кастрычніку 2006 году «Лостпэдыя» была крытыкаваная за прадастаўленьне недастатняе інфармацыі пра аўтарскія правы, у тым ліку на выявы. У адказ праект сканцэнтраваўся на дадаваньні капірайтаў і інфармацыі пра ліцэнзыі да ўсіх выяваў. 5 ліпеня 2006 году «SciFi.com» назваў «Лостпэдыю» сайтам тыдню. У 2007 годзе «Лостпэдыя» заняла трэцяе месца ў сьпісе 25 лепшых фэн-сайтаў па вэрсіі «Entertainment Weekly».

«Лостпэдыяй» былі створаныя шаснаццаць аналягічных праектаў для неангельскамоўных удзельнікаў на арабскай, вугорскай, гішпанскай, грэцкай, дацкай, італійскай, іўрыце, карэйскай, кітайскай, галяндзкай, нямецкай, партугальскай, польскай, расейскай, францускай і японскай мовах.

Крыніцы і заўвагі

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Lostpedia ГісторыяLostpedia Факты і здагадкіLostpedia Роля ў «The Lost Experience»Lostpedia УплыўLostpedia Крыніцы і заўвагіLostpedia Вонкавыя спасылкіLostpedia20052008MediaWikiWikiWikiaАнгельская моваЗгубленыя (тэлесэрыял)Ліцэнзіі Creative Commons

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

LinuxЖамойтыУ краіне райскай птушкіЗборная Новай Зэляндыі па футболеРыбакMicrosoft WindowsЎільям Д’юсбэрыНекамэрцыйная арганізацыяАнальны сэксДварэцкі сельсавет (Чашніцкі раён)ПохваЎЕва ВежнавецАральны сэксЗволе (футбольны клюб)БругеДжынсавая рэвалюцыяМенскЛетувісыКітайЁсіф СталінІрына Ханунік-РамбальскаяСанкт-Гален (футбольны клюб)Сакрат ЯновічАнтонімыСтаростваХлебСлуцкі збройны чынRSSПрыдатак (мовазнаўства)Павал ЛюцькоСьвятая (рака)Управа КДБ па Берасьцейскай вобласьціСтудзеньВалянцін АкудовічГенадзь ПашкоўПрыметнікNec MergiturЭнэіда навываратФранцыяВоршаПесьня пра зубраБарыс НямцоўУкраінаЧорны сьпіс ЭўразьвязуЗвычайная вавёркаПадзелы Рэчы Паспалітай14 красавікаТумарФранк КФАВяснаПагоняПлязмаЮр’я1891Над магілай Робака (карціна Казімера Альхімовіча)Аўтарскае праваЛімаГабрэі880-я да н. э.Гедымінас КіркіласАпавядальны сказЖаўтаногі кулікШаксна (Шаксьнінскі раён)За нашу і вашу свабодуАўстраліяСтаніслаў Нарбут (лекар)🡆 More