Led Zeppelin

Led Zeppelin (даслоўна: «алавяны дырыжабль») — брытанскі рок-гурт, які быў створаны ў 1968 годзе гітарыстам Джымі Пэйджам, сьпеваком Робэртам Плантам, мультыінстумэнталістам Джонам Полам Джонзам і бубначом Джонам Бонэмам.

За моцны гітарны гук Led Zeppelin вядомыя як адзін зь першых гэві-мэталёвых гуртоў. «Rolling Stone» прызнаў гурт найбольш уплывовымі першапачынальнікамі стылю гэві-мэтал. Аднак на самой справе Led Zeppelin не належаць да нейкага азначанага стылю, бо за час свайго існаваньня яны пастаянна зьмяняліся. Інтэрпрэтацыя гуртом жанраў фолку і блюзу таксама ўключала ракабілі, рэгі, соўл, фанк, клясычную музыку, кельцкія, індыйскія, арабскія, лацінаамэрыканскія і кантры-кампазыцыі. Гурт не выпускаў самотнікаў у Вялікабрытаніі, бо імкнуўся да альбомна-арыентаванага року. Самотнікі выпускаліся выключна ў ЗША.

Led Zeppelin
Led Zeppelin
Led Zeppelin, студзень 1975, Чыкага
Інфармацыя
Гады1968—1980, асобныя выступы ў 1985, 1988, 1995, 2007
АдкульВялікабрытанія
МоваАнгельская
Жанр(ы)гард-рок, гэві-мэтал, блюз-рок, фальк-рок
ВыдавецAtlantic Records, Decca Records, Swan Song Records
УдзельнікіДжымі Пэйдж
Робэрт Плант
Джон Пол Джонз
Джон Бонэм
Узнагароды і прэміі
ledzeppelin.com

Цягам амаль 30 гадоў пасьля распаду, выкліканага сьмерцю Бонэма ў 1980 годзе, гурт працягвае заставацца высока ацэненым за іх мастацкія дасягненьні, камэрцыйны посьпех і моцны ўплыў. Было прадана больш за 200 мільёнаў альбомаў па ўсім сьвеце, у тым ліку 111,5 мільёну сэртыфікаваных продажаў у ЗША. Усе іх арыгнальныя студыйныя альбомы траплялі ў Billboard Top 10 у ЗША, 6 зь іх занялі першае месца. Led Zeppelin прызнаныя #1 у сьпісе каналу VH1 «Найлепшыя выканаўцы стылю гард-рок». Часопіс Rolling Stone апісвае гурт як «найцяжэйшы гурт усіх часоў» і «найвялікшы гурт 1970-х».

Гісторыя гурта

7 ліпеня 1968 году, праз восем месяцаў пасьля сыходу Джэфа Бэка, канчаткова распаўся гурт The Yardbirds. Джыммі Пэйдж, у якога засталіся як правы на назву калектыву, так і канцэртныя абавязацельствы, пачаў пры падтрымцы мэнэджара Пітэра Гранта, да гэтага таксама працаваўшага з Yardbirds, падбіраць новы склад музыкаў. Першым запрашаным стаў Джон Пол Джонз, бас-гітарыст, клявішнік і аранжыроўшчык, да таго часу ўжо меўшы багаты вопыт студыйнага супрацоўніцтва са шматлікімі знакамітымі выканаўцамі (уключаючы The Yardbirds). Ён прачытаў артыкул у журнале Disc і па парадзе жонкі тут жа патэлефанаваў Пэйджу.

Першы кандыдат на ролю вакаліста, Тэрры Рыд, парэкамэндаваў Пэйджу зьвярнуць увагу на Робэрта Планта, бірмінгемскага вакаліста, вядомага па ўдзелу у гуртах Band of Joy і Obs-Tweedle. Побываўшы на концэрце апошніх у Уолсольле, Грант і Пэйдж неадкладна накіравалі сьпеваку запрашэньне далучыцца да новага складу і атрымалі ад яго згоду. Гітарыста асабліва ўразіла на гэтым канцэрце выкананьне Плантам «Somebody to Love», песьні Jefferson Airplane. «Ад гэтых першабытных завываньняў мне зрабілася жудаснавата. Гэта быў той самы голас, які я шукаў. Ён сьпяваў ужо некалькі гадоў і пры гэтым заставаўся практычна невядомым. Як такое магло здарыцца, да гэтага часу зразумець не магу», — успамінаў ён.

Пэйдж запрасіў Планта на борт уласнага невялікага кацеру, і на прасторах Тэмзы музыкі распавялі адзін аднаму аб сваіх пріыхільнасьцях. Высьветлілася, што Плант глыбока ведае амэрыканцкі кантры-блюз і міфалёгію «Уладальніка кольцаў» (адсюль і Obs-Tweedle — назва гурта). Пэйджа гэта ўразіла. Ён сыграў на гітары «Babe I’m Gonna Leave You», песьню з рэпертуара Джоан Баэз, і распавёў, што хацеў бы ў гэтай рэчы выявіць сьветлыя і цёмныя бакі — максымальна кантрастна, у зусім новым кантексьце.

Мы быццам карысталіся адной калодай карт. Адразу ж адчуваецца, калі перад табой чалавек, самыя запаветныя дзьверы прыадкрыўшы крыху шырэй за астатніх. Такім чалавекам быў Джыммі. Як ён усмоктваў у сабе ідэі, як пры гэтым трымаўся, — усё гэта было непараўнальна вышэй за ўсё, з чым мне да таго часу давялося сутыкацца. На мяне ён вырабіў мацнейшае ўражаньне.

Робэрт Плант, інтэрвію Rolling Stone, 2006

Пасьля гэтага на хаце ў Пэйджа яны на працягу некаторага часу вывучалі музычныя прыхільнасьці адзін аднаго, праслухоўвая любімыя запісы (Бадзі Гай, The Incredible String Band, Мадзі Ўотэрс). У ліку кандыдатаў на вакантныя месцы Пэйджам разглядаліся сэсійныя музыкі Клем Катыні (Clem Cattini) і Эйнсьлі Данбар (Aynsley Dunbar), Бі Джэй Ўілсан з Procol Harum, Джынджэр Бэйкер з Cream, а таксама нехта Пол Фрэнсіс (Paul Francis). Па парадзе Робэрта Планта ў сьпіс кандыдатаў быў уключаны барабаншчык з Рэдзіча Джон Бонэм. У ліпені 1968 году Пэйдж і Грант, пад уражаньнем выступленьня Бонэма у складзе гурта Ціма Роўза на концэрце ў Хэмпстэдзе, прапанавалі таму ўвайсьці ў склад новага гурта. Ударнік, лічачы The Yardbirds «гуртом зь мінулага, ня маючага будучыні», спачатку адрэагаваў скептычна; акрамя таго, у яго ўжо маліся прывабныя прапановы ад Джо Кокера і Крыса Фарлоў. Планту прыйшлося адправіць 8 тэляграм ва ўолсаўскі паб «Three Men in a Boat», які Бонэм вельмі часта наведваў; 40 тэляграм туды ж адправіў і Грант. У канчатковым выніку барабаншчык прыняў прапанову, вырашыўшы, што музыка новага гурта шмат цікавей за ўсё, што выконвалі ў той час Кокер і Фарлоў.

Сваю першую рэпэтыцыю квартэт правёў у невялікім пакоі кватэры, якая зьмяшчалася пад музычным магазінам на Джэрард-стрыт у Соха. Пэйдж прапанаваў для пачатку сыграць «Train Kept A-Rollin'», ракабілі-трэк з рэпертуару Yardbirds, папулярызаваны Джоні Бёрнэтам. «Ледзь толькі зайграў Джон Бонэм, як мы зразумелі: ідзе нешта выбітнае. Зь ім мы неадкладна зрабіліся адзіным цэлым», — успамінаў Джон Пол Джонз.

10 сьнежня 2007 году ацалеўшыя чальцы гурта сабраліся разам (з удзелам сына памерлага Джона Бонэма, Джэйсана) дзеля канцэрту памяці Ахмэта Эртэгана на лёнданскай O2 Arena.

Дыскаграфія

    Студыйныя альбомы
  • Led Zeppelin (1969)
  • Led Zeppelin II (1969)
  • Led Zeppelin III (1970)
  • Led Zeppelin IV (1971)
  • Houses of the Holy (1973)
  • Physical Graffiti (1975)
  • Presence (1976)
  • In Through the Out Door (1979)
  • Coda (1982)
    Зборнікі і канцэртныя альбомы (абранае)
  • The Song Remains The Same (21 верасьня 1976)
  • The Complete Studio Recordings (1993)
  • How The West Was Won (CD, Atlantic Records, 27 траўня 2003)
  • Definitive Collection (Atlantic Records/Rhino Entertainment; у Японіі — WEA Japan, 2008)
    Фільмаграфія
  • The Song Remains the Same (1976)
  • Led Zeppelin (DVD) (2003)
  • Mothership (DVD) (Atlantic Records/Warner Music Group, 2007)

Крыніцы і заўвагі

Вонкавыя спасылкі

Led Zeppelin  Led Zeppelinсховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Tags:

Led Zeppelin Гісторыя гуртаLed Zeppelin ДыскаграфіяLed Zeppelin Крыніцы і заўвагіLed Zeppelin Вонкавыя спасылкіLed ZeppelinRolling StoneВялікабрытаніяГэві-мэталДжон БонэмДжымі ПэйджЗШАРок-музыкаСамотнік

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Арганізацыя Паўночнаатлянтычнай дамовыЦарква Покрыва Багародзіцы (Койданаў)Лявон ЗаяцРадыё Свабодная Эўропа/Радыё СвабодаКітайУкраінаУстаўныя граматы БНРШырмерВагінальны сэксПацукТаль (імя)Apple Inc.Юльян ДрэйзінПарнаграфія для жанчынГавязнаПадляскія дыялектыТатуіроўкаРадыяцыйнае заражэньне ў КраматорскуГалоснасьцьЗШААрлінгтан (Тэхас)Кастусь КаліноўскіА̨КіеўСпортМарцін Пачобут-АдляніцкіГлінішча (Гомельская вобласьць)Сьпіс стагодзьдзяўЛіцьвіныSun MicrosystemsГаміяні або дзьве ночы залаволеньняМарына ВасілеўскаяОльштынВольны хорУладзімер КараткевічСтаніслаў МанюшкаГайла (імя)Тэракт у «Крокус Сіці Холе»Dir en greyІвянецВаеннае становішчаЛаскаценьЭманюэль 4НэшвілЯн Павал IIГданьскЛіянэль МэсіПершая сусьветная вайнаМадзі ЎотэрзМікола МятліцкіБяроза-Картускі канцэнтрацыйны лягерПётра КрачэўскіXMLЗянон ПазьнякПАлег ЛатышонакБялевіцкі сельсаветВайна ў ВіетнамеДрэваВайшнорыяФрыда КалёДуброўнаІнтэлектуальная ўласнасьцьДзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі БеларусьМікола ЦудатворцаОрганы сна🡆 More