Міжнародны Нумар Банкаўскага Рахунку

Міжнаро́дны ну́мар ба́нкаўскага раху́нку (па-ангельску: International Bank Account Number, IBAN) — міжнародны стандарт ідэнтыфікацыі банкаўскіх рахункаў па-за нацыянальнымі межамі.

Спачатку быў прыняты Эўрапейскім камітэтам па банкаўскіх стандартах, а пасьля і як міжнародны стандарт ISO 13616:1997, пазьней як ISO 13616:2007. Афіцыйна рэгістрацыяй нумароў IBAN у адпаведнасьці са стандартам, пачынаючы з ISO 13616:2003, займаецца асацыяцыя SWIFT.

Міжнародны Нумар Банкаўскага Рахунку
Дзяржавы-карыстальнікі стандарту IBAN

Прызначэньне

Першапачаткова IBAN быў распрацаваны для правядзеньня плацяжоў у межах Эўрапейскага зьвязу, але ягоны гнуткі фармат здаўся прыдатным і для сусьветных мэтаў. Кліентаў, асабліва фізычныя асобы й дробныя прадпрыемствы, бянтэжыць разнастайнасьць розных нацыянальных стандартаў па банкаўскіх рахунках. IBAN выкарыстоўвае гнуткі і пры гэтым сыстэматычны фармат ідэнтыфікацыі рахунку і разам з тым утрымлівае праверачную інфармацыю для пазьбяганьня памылковай транскрыпцыі.

Структура

IBAN складаецца з alpha-2-коду краіны па ISO 3166-1, за якімі ідуць 2 праверачныя лічбы, а за імі — да 30 літара-лічбавых сымбаляў нумару банкаўскага рахунку ў нацыянальных межах, гэтак званы Базавы нумар банкаўскага рахунку (па-ангельску: Basic Bank Account Number (BBAN)). Нацыянальныя банкаўскія асацыяцыі самі вызначаюць даўжыню апошняга, але гэтая даўжыня павінна быць аднолькавай для ўсіх банкаў унутры краіны.

Агульны фармат IBAN
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34
Код краіны кан­троль­ны лік Унутрыдзяржаўны нумар рахунку

У Беларусі пераход на выкарыстаньне рахункаў у міжнародным фармаце адбыўся 4 ліпеня 2017 року. Заплянаваны раней пераход з 1 студзеня 2017 року быў адкладзены з прычыны правядзеньня дэнамінацыі беларускага рубля.

Фармат беларускага IBAN (28 сымбаляў)
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28
BY Кан­троль­ная сума Код банку Нумар балянсавага рахунку Нумар рахунку

Нягледзячы на тое, што пры пазначэньні IBAN у электронных ці папяровых крыніцах паміж кожнымі 4 сымбалямі нумару ўстаўляецца прагал для ягонага лепшага візуальнага чытаньня, непасрэдна пры пераказе грошай нумар не павінен утрымліваць прагалы.

Спраўджваньне

Адною з мэтаў распрацоўкі МНБР была магчымасьць забесьпячэньня як мага большай верагоднасьці зьвестак на пачатковым этапе. У прыватнасьці, кампутарная праграма пры ўводзе міжнароднага нумару рахунку зможа спраўдзіць:

  • Код краіны
  • Колькасьць сымбаляў у IBAN у адпаведнасьці з патрабаваньнем для дадзенай краіны
  • фармат BBAN у адпаведнасьці з патрабаваньнем для дадзенай краіны
  • Адпаведнасьць нумару рахунку, кодаў банка і краіны кантрольным разрадам

Кантрольныя разрады разьлічваюцца з выкарыстаньнем MOD-97-10 паводле ISO/IEC 7064:2003 (далей проста mod-97), які акрэсьлівае сыстэмаў праверкі сымбаляў, здольных пазьбегнуць памылак пры ручной апрацоўцы, капіяваньні ці наборы інфармацыі. У прыватнасьці, стандарт абвяшчае, што магчымае выяўленьне наступнага:

  • адзінкавых памылак падстаноўкі (падстаноўкі аднаго сымбалю замест іншага, напрыклад 4234 замест 1234);
  • усіх ці амаль усіх памылак перастаноўкі (перастаноўкі двух сымбаляў, як суседніх, так і з адным сымбалем пасярэдзіне, напрыклад 12354 ці 12543 замест 12345);
  • усіх ці амаль усіх памылак зруху (зруху ўсяго радку ўлева ці ўправа);
  • высокае дзелі двайных памылак падстаноўкі (двух асобных памылак падстаноўкі ў розных месцах радку, напрыклад 7234587 замест 1234567);
  • высокае дзелі іншых памылак.

Паводле падставовых правілаў IBAN прысваеньнем нумароў рахункаў мусіць займацца спэцыялізаваная фінансавая інстытуцыя, паколькі для аднае камбінацыі рахунку з нумарамі банка і краіны ў асобных выпадках магчымае ўтварэньне некалькіх розных МНБР, якія адпавядацьмуць правілам спраўджваньня.

Альгарытмы

Дзеля спраўджваньня IBAN яго неабходна перавесьці ў лічбавы фармат і выканаць над ім апэрацыю mod-97 (апісаную ў ISO 7064). Калі IBAN слушны, вынік будзе роўны 1. Альгарытм спраўждваньня пададзены ніжэй:

  1. Праверыць, ці адпавядае даўжыня IBAN даўжыні для дадзенай краіны. Інакш IBAN няслушны;
  2. Перамясьціць чатыры першыя сымбалі у канец нумару;
  3. Замяніць усе літары ў нумары двухразраднымі лікамі, дзе A = 10, B = 11, …, Z = 35;
  4. Разьлічыць астачу ад дзяленьня атрыманага ліку на 97.

Калі астача роўная 1, дык тэст разрадаў пройдзены, і IBAN слушны.

Прыклад для фіктыўнага рахунку ў брытанскім банку:

    • IBAN: GB82 WEST 1234 5698 7654 32
    • Перамяшчэньне: WEST 12345698765432 GB 82
    • Перавод у лік: 3214282912345698765432161182
    • Астача ад дзяленьня: 3214282912345698765432161182 mod 97 = 1

Глядзіце таксама

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Міжнародны Нумар Банкаўскага Рахунку  Міжнародны нумар банкаўскага рахункусховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Tags:

Міжнародны Нумар Банкаўскага Рахунку ПрызначэньнеМіжнародны Нумар Банкаўскага Рахунку СтруктураМіжнародны Нумар Банкаўскага Рахунку СпраўджваньнеМіжнародны Нумар Банкаўскага Рахунку Глядзіце таксамаМіжнародны Нумар Банкаўскага Рахунку КрыніцыМіжнародны Нумар Банкаўскага Рахунку Вонкавыя спасылкіМіжнародны Нумар Банкаўскага РахункуSWIFTАнгельская моваБанкаўскі рахунак

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Юрка МонічГунтГорадняДзікае паляваньне караля Стаха (аповесьць)У краіне райскай птушкіЮрась ШамецькаJavaЛірыкаСтаражытны РымЯн СерадаЛетувісыГенадзь КарпенкаДзень ПерамогіВішнеў (Менская вобласьць)ЗлучнікАляксандар МакедонскіБеларускі нацыяналізмЛацінкаПошукавая аптымізацыяКампутарАлесь ПетрашкевічНаша ўскраінаПершая сусьветная вайнаКліменці ШутВялейкаСалігорскІвонка СурвілаБеларуская моваВіетнамЯгайлаMelbetГрэбляРАУСТравеньПімен ПанчанкаВялікабрытаніяНямеччынаКірыл СтаселькаПошукавая сыстэмаПрэзыдэнцкія выбары ў Беларусі 2020 годуІсьляндзкі коньПадзелы Рэчы ПаспалітайДыплёмГеоргі МарчукБазыліка Сьвятога ЭгідыяПарнафільмМіхал Клеафас АгінскіHromadske.TVКамаіТытанікМаркетынгМайкрасофтАнатоль ЗэкаўНайвышэйшая Літоўская РадаМараторыйГолас Часу (1945)Моладава (Берасьцейская вобласьць)Вячаслаў ЧамярыцкіБеларусыЗафіраТацяна СапачСавушкін прадуктСельская гаспадарка БеларусіПробашчСурвэткаВялікае Княства ЛітоўскаеПадвойнае пранікненьнеРамантызмФрыдрыхНаша думкаІнтэрнэт🡆 More