Iana: падразьдзяленьне ICANN, непрыбытковай арганізацыі ЗША

118°24′17″ з. д. / 33.98278° пн. ш.

118.40472° з. д. / 33.98278; -118.40472

Сеціўная ўправа наданьня нумароў (анг. IANA) — амэрыканская арганізацыя, якая кіруе прасторамі IP-адрасоў, дамэнаў верхняга ўзроўню, а таксама рэгіструе тыпы дадзеных MIME і парамэтры іншых пратаколаў Інтэрнэта. Знаходзіцца пад кантролем СТНІН.

Сеціўная ўправа наданьня нумароў
анг. Internet Assigned Numbers Authority
Абрэвіятура СУНН
Дата ўтварэньня Сьнежань 1988
Штаб-кватэра Лос-Анджэлес, Заходні раён, мікрараён Плая-Віста, Узьбярэжны праезд, д. 12025
Месцазнаходжаньне штат Каліфорнія (ЗША)
Афіцыйныя мовы ангельская
Матчына кампанія Сеціўнае таварыства па наданьні імёнаў і нумароў
Сайт iana.org

Дзейнасьць

IANA адказвае за разьмеркаваньне ўсіх зарэзэрваваных імёнаў і нумароў, якія выкарыстоўваюцца ў пратаколах, вызначаных у RFC.

Разьмеркаваньне IP-адрасоў

IANA дэлегуе свае паўнамоцтвы па разьмеркаваньні IP-адрасоў рэгіянальным рэгістратарам у выглядзе дыяпазонаў кляса A («/8»). Рэгіянальныя рэгістратары, у сваю чаргу, дэлегуюць драбнейшыя дыяпазоны інтэрнэт-правайдэрам.

Таксама выдаюцца IPv6-адрасы, але ў дадзеным выпадку падзел паўнамоцтваў невялікі, бо прапанова значна перавышае попыт.

Дамэнныя імёны

IANA, сумесна з апэратарамі дамэнаў верхняга ўзроўню, кіруе дадзенымі каранёвых сэрвэраў DNS.

Мінуўшчына

1 сакавіка 2000 году кіраўнік Апэратыўнай групы праектаваньня Сеціва (АГПС) Фрэд Бэйкер і старшыня Сеціўнага таварыства па наданьні імёнаў і нумароў (СТНІН) Майк Робэртс падпісалі Мэмарандум паразуменьня датычна тэхнічнай працы Сеціўнай управы наданьня нумароў (СУНН). Паводле пункту 4.1, «СУНН будзе надаваць і ставіць на ўлік уласьцівасьці Інтэрнэт-пратаколу толькі паводле мерак і парадку, вызначанага ЗК (запытамі камэнтароў ад АГПС), у тым ліку прапанаваныя, чарнавыя і поўныя запісы стандартаў Сеціва і лепшай бягучай практыкі». Згодна з пунктам 4.4, «СУНН мае зрабіць даступнымі грамадзкасьці анлайн і задарма зьвесткі пра кожнае бягучае наданьне, у тым ліку кантактныя зьвесткі ўпаўнаважанай асобы». Паводле пункту 4.5, «СУНН мае забясьпечыць грамадзкасьці ўмовы для анлайн-запыту наконт наданьня ўласьцівасьці Інтэрнэт-пратаколу».

Кіраўнікі

  • Джонатан Постэл (сьнежань 1988 — 16 кастрычніка 1998)
  • Джойс Рэйналдз (17 кастрычніка 1998 — 2001)

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

  • Кантакты (анг.) // Сеціўная ўправа наданьня нумароў, 2018 г. Праверана 9 кастрычніка 2018 г.

Tags:

Iana ДзейнасьцьIana МінуўшчынаIana КрыніцыIana Вонкавыя спасылкіIanaГеаграфічныя каардынаты

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Язэп ЛёсікСажалкаПастава на каленяхЖывіляЮрась БарысевічСельская гаспадаркаАлейкаДзьвінская дзяржаўная беларуская гімназіяМалінаПорнасайтАляксандар ЛукашэнкаБірнейкаАнатоль СысСьвінка ПэпаЦыбуля (расьліна)Любоў50-яВэб-дызайнАльгімонтМаладняк (часопіс)Управа КДБ па вайсковай контравыведцыЯгайла (імя)Дотык пісі рукоюІван ШамякінРасейцыРаіса БаравіковаМольМэркурПагоняАборКарлес ПудждэмонАльгімонт ГальшанскіУкраінская моваІван Альгімонтавіч ГальшанскіСяргей КазекаЛюдзі на балоце (раман)МанархБаркэмпМенскЗбожжаЯскільАнгельшчынаМарат МаркаўПарнаграфія ў БеларусіМаскоўская дзяржаваRSSМаланка (часопіс)15 красавікаТленНавасадзкі ўнівэрсытэт1589Жыды ў БеларусіMemento mori1877Царква Раства Багародзіцы (Мураванка)ПрыбытакВожыкПошукавая аптымізацыяСям’яСямейства (біялёгія)Падзелы Рэчы ПаспалітайЕўдакім РаманаўДзяжаСубтытрыБабёрКазіноСтарадубДзяды (паэма)Надвор’еКузьма ЧорныРымускі1908Дрот🡆 More