Matrix Element: праграма для хуткага абмену паведамленьнямі

Element (раней Vector і Riot) — бясплатны праграмны кліент абмену імгненнымі паведамленьнямі з адкрытым крынічным кодам, які рэалізуе пратакол Matrix.

Element
Matrix Element: Гісторыя, Тэхналёгія, Асаблівасьці
Скрыншот Element вэрсіі 1.7.28
Распрацоўка New Vector Limited
Апошняя вэрсія [+/−]
Напісаны на JavaScript, ObjectiveC, Swift, Java, Kotlin
АС Windows, macOS, Linux, Android, iOS, Web platform
Тып VoIP-сувязь, імгненныя паведамленьні, відэаканфэрэнцыі, сацыяльныя сеткі, інтэграцыі зь іншымі праграмамі
Ліцэнзія Apache License 2.0
Афіцыйная старонка https://element.io/

Element падтрымлівае end-to-end шыфраваньне як у паведамленьнях 1 на 1, так і ў групавых чатах, а таксама групы–каналы (пакоі) і сумеснае выкарыстаньне файлаў паміж карыстальнікамі. Праграма даступная як вэб-кліент, а таксама як кліент для ўсіх асноўных апэрацыйных сістэм і як мабільны кліент для Android і iOS. На чэрвень 2021 году Element налічае больш за 28 мільёнаў карыстальнікаў ува ўсім сьвеце.

Гісторыя

Першапачаткова Element быў вядомы пад назвай "Vector", калі ён быў выпушчаны з бэта-вэрсіі ў 2016 годзе. Пазьней у верасьні таго ж году зьмяніў назву на "Riot".

У 2016 годзе была рэалізаваная першая рэалізацыя end-to-end шыфраваньня праз пратакол Matrix і выпушчаная ў якасьці бэта-вэрсіі. У траўні 2020 году распрацоўнікі абвясьцілі аб уключэньні end-to-end шыфраваньня па змаўчаньні ў Riot для непублічных размоў.

У ліпені 2020 году Riot быў перайменаваны ў Element.

Тэхналёгія

Element працуе на пратаколе Matrix. Кліент пабудаваны з дапамогай Matrix React SDK, які ўяўляе сабой набор для распрацоўкі праграмнага забесьпячэньня на аснове React для палягчэньня распрацоўкі кліентаў Matrix. Element належыць да вэб-тэхналёгіі і выкарыстоўвае Electron для камплектацыі кліента для Windows, macOS і Linux. Кліенты Android і iOS распрацоўваюцца і распаўсюджваюцца з дапамогай адпаведных інструмэнтаў плятформы.

Для Android праграма даступная як у краме Google Play, так і ў краме праграмнага забеспячэньня з адкрытым крынічным кодам F-Droid зь нязначнымі зьменамі. Напрыклад, вэрсія F-Droid не ўтрымлівае плагіна Google Cloud Messaging.

Асаблівасьці

Element здольны злучаць іншыя камунікацыі з кліентам праз Matrix, уключаючы IRC, Slack, Telegram, Jitsi Meet і іншымі. Акрамя таго, ён інтэгруе галасавыя, відэа peer-to-peer і групавыя чаты праз WebRTC.

Element падтрымлівае шыфраванне (E2EE) як індывідуальных, так і групавых чатаў па змаўчаньні.

Matrix Element: Гісторыя, Тэхналёгія, Асаблівасьці 
Лагатып Riot 2019-2020

Прыняцьцё

Часта Element параўноўваюць з Slack, Telegram, WhatsApp і іншымі кліентамі абмену імгненнымі паведамленьнямі.

У 2017 годзе нямецкі кампутарны часопіс Golem.de назваў Element (тады Riot) І Matrix server "сьпелым" і "шматфункцыянальным", але ў той жа час крытыкаваў ягоную сістэму з ключамі аўтэнтыфікацыі за тое, што яны ня зручныя для карыстальнікаў, якія валодаюць некалькімі прыладамі. Пазьней у 2020 годзе Element дадаў крыжаваны подпіс ключоў, каб спрасьціць працэс праверкі.

Глядзіце таксама

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Matrix Element ГісторыяMatrix Element ТэхналёгіяMatrix Element АсаблівасьціMatrix Element ПрыняцьцёMatrix Element Глядзіце таксамаMatrix Element КрыніцыMatrix Element Вонкавыя спасылкіMatrix ElementКрынічны код

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Расейская моваКонаРыекаЛесПімен Панчанка15 красавікаЗямляПалесьсе1923АдлігаПісьменнасьцьДуброўнаАндрусь ГорватЗянон ПазьнякМайкрасофтАхоўны статусРусіны (гістарычны этнонім)Жыве Беларусь!Андрэй ХадановічПалітыкПадвойнае пранікненьнеГісторыя БеларусіСьвяты ЮрыЧорны замак Альшанскі (фільм)ШыізмБрыгада (войска)ВіялянчэльІсьляндзкі коньВіленскі ўнівэрсытэтУладзімер КараткевічБлогЮрась БарысевічЧалавекЗдароўеСьпіс гарадоў БеларусіНямецкая акупацыя Беларусі (1941—1944)Вэб-дызайнСафі ЭвансРасеяМацьвей СьвідзінскіПарнафільм у ФранцыіБлакітная сойкаСурвэткаКарл Фрыдрых ГаўсЛетувісыNokia 6233Гарадзенская вобласьцьПаўлінка (п’еса)ДыплёмНямеччынаЯгінтБраніслаў ТарашкевічГеакэшынгПадзелы Рэчы ПаспалітайАлесь ПісьмянкоўМікола ПракаповічСтапа (літаратуразнаўства)Nokia 5140Мікола Ермаловіч30 красавікаGoogleВярхоўны Савет Рэспублікі БеларусьЗямля пад белымі крыламіПарнаграфія для жанчынГарнастайКарлес ПудждэмонДрысьвяты (вёска)Беларуская народная партызанкаПолымя (часопіс)ГідуныАдвечным шляхамДзьмухавецОкель🡆 More