Ма́ртын Э́рыксан (поўнае імя: Бу Мартын Эрык Эрыксан, па-швэдзку: Bo Martin Erik Erikson), больш вядомы пад сцэнічным псэўданімам E-Type (вымаўляецца І-Тайп) — швэдзкі музы́ка ў стылі эўрадэнс.
Сын швэдзкага пісьменьніка і былога журналіста й тэлевядоўцы Бу Г. Эрыксана.
E-Type | |
Бу Мартын Эрык Эрыксан | |
E-Type на канцэрце ў Гётэборгу ў 2008 г. | |
Дата нараджэньня | 27 жніўня 1965 |
---|---|
Месца нараджэньня | Упсала, Швэцыя |
Грамадзянства | Швэцыя |
Прафэсія | сьпявак, пісьменьнік |
Жанры | эўрадэнс, рок-музыка |
Інструмэнты | голас[d] |
Псэўданімы | E-Type |
Лэйблы | Universal Music |
Бацька | Bo G. Erikson[d] |
Сайт | e-type.se |
Псэўданім E-Type Мартын узяў выпадкова: калі ён разам зь Юганам Рэнкам (вядомым як Stakka Bo) накіроўваўся ў гуказапісвальную студыю, іх спыніла паліцыя, а побач якраз праехаў Jaguar E-type, і Мартын назваў сябе ў гонар аўтамабілю.
E-Type вядомы сваімі фэерычнымі шоў з выкарыстаньнем вялікай колькасьці піратэхнікі, дыму й канфэці.
Музычную кар’еру Мартын Эрыксан пачынаў барабаншчыкам у гард-рокавым гурце Maninnya Blade, які распаўся ў 1988 г. Некалькі ягоных ўдзельнікаў, у т.л. Мартын Эрыксан, заснавалі тады трэш-мэтал-гурт Hexenhaus. У 1991 г. Мартын пазнаёміўся з артыстам Stakka Bo і пачаў цікавіцца танцавальнай музыкай. Яны пачалі супрацоўнічаць і разам выпусьцілі некалькі сынглаў, але ў 1993 годзе дуэт распаўся. У сярэдзіне таго ж году выйшаў першы сольны сынгл Мартына Эрыксана — «I'm Falling», які, аднак, ня меў будзь-то якога посьпеху.
У 1994 г. E-Type знаёміцца з Нанай Гэдын. Разам яны запісалі песьню Set The World On Fire, спрадусаваную Дэнізам Попам і Максам Мартынам, якая ўзьляцела ў швэдзкіх чартах на першае месца. Затым выйшаў ня менш пасьпяховы сынгл This Is The Way, а ў лістападзе 1994 — альбом Made in Sweden.
У 1996 г. выйшаў другі альбом — The Explorer, які ўжо ня быў у стылі эўрадэнс, але меў болей поп- і рок- гучаньня. У трэцім альбоме — Last Man Standing, які выйшаў у 1998 г., зноў адбылося вяртаньне да эўрадэнсу. У 2000 г. E-Type запісвае Campione 2000 — афіцыйны гімн Чэмпіянату Эўропы па футболе, які стаў гітом у большасьці краінаў Эўропы.
У лістападзе 2001 г. выйшаў альбом Euro IV Ever. У пачатку 2003 г. прайшоў Eurometal tour, падчас якога E-Type выконваў шэраг сваіх гітоў у гард-рок-апрацоўцы. У 2004 г. сьпявак удзельнічаў у музычным конкурсе Melodifestivalen — швэдзкім нацыянальным адборачным конкурсе да Эўрабачаньня і заняў зь песьняй Paradise пятае месца. Неўзабаве выйшаў альбом Loud Pipes Save Lives.
Пасьля некаторага зацішша, у 2007 г. выйшаў сынгл True Believer, а 31 кастрычніка таго ж году — альбом Eurotopia. У 2008 г. E-Type зноў удзельнічае ў Melodifestivalen (разам з The Poodles), але яны нават не прайшлі ў фінал. У студзені 2011 г. выйшаў сынгл Back 2 Life.
У студзені 2007 году E-Type быў абраны ў Раду па захаваньні прыгажосьці Стакгольму, але ўжо ў кастрычніку пакінуў яе, паколькі яму бракавала часу.
E-Type вельмі цікавіцца гісторыяй, асабліва эпохай вікінгаў: ён зьяўляецца сябрам аднаго з таварыстваў вікінгаў і нават напісаў мастацкі твор, прысьвечаны той эпосе — кнігу Свэакампэн (па-швэдзку: Sveakampen), а ў лістападзе 2011 г. адкрыў у Старым горадзе Стакгольму рэстарацыю ў стылі эпохі вікінгаў Aifur.
E-Type зьяўляецца ганаровым сябрам хакейнага клюбу Люлеа (пад нумарам 4).
This article uses material from the Wikipedia Беларуская (тарашкевіца) article E-Type, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Зьмест даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначанае іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (тарашкевіца) (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.