Dj Bobo

Рэнэ́ Ба́ўман (па-нямецку: René Baumann), больш вядомы пад сцэнічным псэўданімам Dj Bobo (вымаўляецца «Ды́-Джэй Боба»; нарадзіўся 5 студзеня 1968 году, Кёлікен, Ааргаў, Швайцарыя) — швайцарскі сьпявак, музы́ка, ды-джэй, які працуе ў стылі эўрадэнс.

Рэнэ Баўман
Dj Bobo
Dj Bobo на канцэрце ў Кёльне ў 2005 г.
Дата нараджэньня 5 студзеня 1968 (56 гадоў)
Месца нараджэньня Кёлікен, Ааргаў, Швайцарыя
Грамадзянства Швайцарыя
Прафэсія сьпявак, музы́ка, паэт-песеньнік, ды-джэй
Жанры эўрадэнс
Інструмэнты голас[d]
Псэўданімы Dj Bobo
Лэйблы Bertelsmann Music Group[d]
Узнагароды
Сайт djbobo.ch (анг.)

Біяграфія

Рэнэ Баўман нарадзіўся 5 студзеня 1968 году ў швайцарскім Кёлікене. Маці Рэнэ разыйшлася зь ягоным бацькам, італьянцам Люіджы Чыпрыяна, яшчэ да нараджэньня сына, і Рэнэ рос бяз бацькі (пазнаёміўся зь ім толькі ў 2001 годзе). У дзяцінстве хлопчык захапляўся футболам. Пасьля школы вывучыўся на кандытара. У 1985 годзе пачаў працаваць ды-джэям у Аараў. У той час Рэнэ атрымаў мянушку BoBo («БоБа», у гонар аднаго з герояў коміксаў), якую пазьней узяў сабе ў якасьці сцэнічнага псэўданіму.

У 1990 годзе Dj Bobo атрымаў прапанову выдаць сынгл, у выніку чаго выйшаў сынгл I Love You. У 1991 г. выйшлі сынглы Ladies in the House і Let’s Groove on. У канцы 1992 году выходзіць Somebody Dance with Me, які ў наступным 1993 годзе дасягнуў гіт-парадаў шэрагу краінаў. Затым посьпех быў падмацаваны такімі гітамі як "Take Control", "Everybody", "Let The Dream Come True" і "Love Is All Around".

Папулярнасьць Dj Bobo не паменшылася і пасьля 1990-х: у прыватнасьці, у 2003 годзе ў гіт-парады трапіў ягоны гіт Chihuahua. У 2007 годзе Dj Bobo зь песьняй Vampires Are Alive прадстаўляў Швайцарыю на конкурсе Эўрабачаньне ў Хэльсынкі, але ў фінал ня трапіў. У 2017 годзе артыст адзначыў свой 25-гадовы юбілей на сцэне турам па Нямеччыне, Аўстрыі й Швайцарыі.

Прыватнае жыцьцё

У першым шлюбе быў жанаты на Даніеле Баўман. З 2001 г. у шлюбе з Нансі Рэнч, якая раней сьпявала ў гуртах 3-o-Matic і Haddaway. Разам яны маюць двух дзяцей (сына і дачку). Жывуць у Горве пад Люцэрнам, на беразе Фірвальдштэцкага возера.

Дыскаграфія

Альбомы

  • Dance with Me (1993)
  • There Is a Party (1994)
  • Just for You (1995)
  • World in Motion (1996)
  • Magic (1998)
  • The Ultimate Megamix '99 (1999)
  • Level 6 (1999)
  • Planet Colors (2001)
  • Celebration (2002)
  • Visions (2003)
  • Chihuahua (2003)
  • Live in Concert (2003)
  • Pirates of Dance (2005)
  • Greatest Hits (2006)
  • Vampires (2007)
  • Olé Olé The Party Album (2008)
  • Fantasy (2010)
  • Dancing Las Vegas (2011)
  • Reloaded (2013)
  • Circus (2014)
  • Mystorial (2016)

Сынглы

  • "I Love You" (1989)
  • "Ladies in the House" (1991)
  • "Let's Groove On" (1991)
  • "Somebody Dance with Me" (1992)
  • "Keep on Dancing" (1993)
  • "Take Control" (1994)
  • "Everybody" feat. Emilia (1994)
  • "Let the Dream Come True" (1994)
  • "Love Is All Around" (1995)
  • "There Is a Party" (1995)
  • "Freedom" (1995)
  • "Love Is the Price" (1996)
  • "Pray" (1996)
  • "Respect Yourself" (1996)
  • "It's My Life" (1997)
  • "Shadows of the Night" (1997)
  • "Where Is Your Love" (1998)
  • "Around the World" (1998)
  • "Celebrate" (1998)
  • "Together" (1999)
  • "Lies" (1999)
  • "What a Feeling" (2001)
  • "Hard to Say I'm Sorry" (2001)
  • "Colors of Life" (2001)
  • "Celebration" (2002)
  • "I Believe" (2003)
  • "Chihuahua" (2003)
  • "Pirates of Dance" (2005)
  • "Amazing Life" (2005)
  • "Secrets of Love" (2006)
  • "Vampires are Alive" (2007)
  • Somebody Dance With Me — Remady Mix Radio Edit (2013)
  • Radio Ga Ga (2014)

Вонкавыя спасылкі

Dj Bobo  DJ BoBoсховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Tags:

Dj Bobo БіяграфіяDj Bobo Прыватнае жыцьцёDj Bobo ДыскаграфіяDj Bobo Вонкавыя спасылкіDj BoboАаргаў (кантон)Нямецкая моваШвайцарыяЭўрадэнс

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

А̨РэджайнаМатчы зборнай Беларусі па футболе 2024 годуВікіпэдыяРаман СкірмунтЛіцьвіныЯзэп ЛёсікБеларуская сацыялістычная грамадаПрыродазнаўчыя навукіДРЭС1980Уладзімер КараткевічБэрлінскі мурЮры Алелькавіч (1559—1586)Чавускі раёнСьпіс непрызнаных краінаўУроцлаўВойцех ЯрузэльскіСусьветная служба Бі-Бі-СіЭдуар Анры АўрыльБэйнарСмаленская вобласьцьМахлярстваВёскаЮбілейная плошча (станцыя мэтро)ГентАдам МіхнікЖанчына з жанчынай640БелсатКірыл КоктышГомасэксуальнасьцьУправа КДБ па Менску і Менскай вобласьціШто й па моруГімн Вайшнорыі2003Аўганска-савецкая вайнаВольны хор800Павал ЖаўрыдДрэваВялікі Бор (Хвойніцкі раён)Станіслаў Булак-БалаховічГалосныя16 сакавікаВусякіАман (горад)АнтыхрыстПершая сусьветная вайна120-я зэнітна-ракетная брыгадаСтаралітваМіхал Францішак СапегаНямеччынаПётра КрачэўскіОрля (гміна)Сьпіс палітычных партыяў БеларусіМэдыяВікіСяржук Сокалаў-ВоюшІван ШамякінВінцэнт дэ ПольЛеанід СініцынПальная зброяМацярдушка🡆 More