Chevrolet Master: легкавы аўтамабіль ЗША вытворчасьці Chevrolet

Chevrolet Master і Chevrolet Master Deluxe — легкавыя аўтамабілі амэрыканскай кампаніі Chevrolet, якія выпускаліся ў 1933—1942 роках.

Chevrolet Master; Chevrolet Master Deluxe
Chevrolet Master: Апісаньне, Мадэлі, Грузавікі і аўтобусы
Агульныя зьвесткі
ВытворцаChevrolet
Іншыя назвы Series CA (1933)
Series DA (1934)
Series EA і ED (1935)
Series FA і FD (1936)
Series GA і BB (1937)
Series HA і HB (1938)
Series JA (1939)
Гады вытворчасьці 1933—1942
Месца вытворчасьці
Зьнешні выгляд
Кузаў
  • 2-дзьвернае купэ з адкідным сядзеньнем
  • 2-дзьверны кабрыялет з адкідным сядзеньнем
  • 4-дзьверны сэдан
  • 2-дзьверны пікап
Кампанаваньне заднепрыводны аўтамабіль з рухавіком сьпераду
Плятформа плятформа „А“
Колькасьць дзьвярэй
Сілавы блёк
Рухавік верхнеклапанны 6-цыліндравы рухавік аб’ёмам 3,4 л
Прывад
Габарыты
Колавая база 2870 мм
Максымальная хуткасьць
Гісторыя
Папярэднік Chevrolet Eagle
Наступнік Chevrolet Deluxe
Падобныя Chevrolet Standard Six
Pontiac Series 603
Chevrolet Suburban

Апісаньне

Chevrolet Master выйшаў на замену папярэднай мадэлі Master Eagle і стаў найдаражэйшай на той час маркай Chevrolet. З гэтага пакаленьня ўсе аўтамабілі Chevrolet займелі ўласны карпаратыўны стыль, лёгка пазнавальны рашоткай сьпераду з схаваным радыятарам. З 1940 пачала выпускацца яшчэ даражэйшая вэрсія Master Deluxe пад назвай Special Deluxe.

Chevrolet Master стаў апошняй мадэльлю, якая ў машынакамплектах пастаўлялася ў Японію для зборкі на заводзе ў Осацы. Пасьля экспрапрыяцыі японскімі ўладамі завод быў перададзены на патрэбы Toyota.

Мадэлі

Назву «Master» мелі некалькі розных вэрсіяў аўтамабіляў.

Замест маркі Master Eagle 1933 року тады ж зьявілася першая вэрсія — Series CA Master. У наступным року выйшла Series DA Master з павялічанай да 2845 мм колавай базай (на 127 мм болей у параўнаньні з стандартнай).

У вэрсіі 1935 року (Series EA і ED) адбылася зьмена дызайну; драўляныя дэталі былі замененыя сталёвымі.

У 1936 року ўсе Chevrolet займелі новы выгляд у стылі ар-дэко, што закранула і Master Series FA ды FD, якія сталі падобнымі з выгляду да Pontiac Deluxe.

У 1937 року Master замяніў Standard Six зь ніжэйшага цэнавога сэгмэнту, а Master Deluxe стаў даражэйшым прадстаўніком клясу (Series GA і GB).

Продажы Master (Series HB) і Master Deluxe (HA) у 1938 року дасягнулі адпаведна 162 430 і 302 728 адзінак.

Master Deluxe у 1939 року меў сэрыйную назву JA, а базавая мадэль была перайменаваная ў Master 85 (JB). Зьявілася варыяцыя з кузавам унівэрсал.

У 1940 року засталіся варыянты Master 85 (KB) і даражэйшы Master Deluxe (KA), а таксама зьявіўся яшчэ лепей укаплектаваны варыянт «Special Deluxe».

Грузавікі і аўтобусы

Chevrolet Master стаў апошнім сэрыйным грузавіком і аўтобусам, які меў аднолькавы выгляд зь легкавіком. Далей Chevrolet перайшлі на выпуск асобнай сэрыі грузавікоў AK Series.

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Шаблён:Аўтамабілі Chevrolet

Tags:

Chevrolet Master АпісаньнеChevrolet Master МадэліChevrolet Master Грузавікі і аўтобусыChevrolet Master КрыніцыChevrolet Master Вонкавыя спасылкіChevrolet MasterЗША

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

КойданаўУзбэкістанКантрабандаГорадняПошукавая аптымізацыяАдвечным шляхамГерб МенскуНэўтронная зоркаМікола ПапекаВікіцытатнікРуская моваПіюс ТышкевічМаксім ГарэцкіГедзельЛідсСтарое места (Ерусалім)Управа КДБ па Менску і Менскай вобласьціВадзім СаранчукоўПастава на каленяхАльтэрнатыўная парнаграфіяДобрускі раёнБэнэдыкт ДыбоўскіТаполяТалачынІслач Менскі раёнМіхась ДаніленкаЖанчына зьверхуРасеяБеларуская літаратураАлесь АркушМэтафараЛаскаценьАшраф МарванЭманюэль (фільм)Бразылія (горад)Уладзімер ПуцінДаўгерд (імя)Канстытуцыйны суд СлаваччыныMozilla FirefoxФранц КафкаІван ЧыгрынаўЛіцьвіныБудаўніцтваСлоўнік НасовічаАльбэрт АйнштайнПрыназоўнікТроп (літаратуразнаўства)ТэхналёгіяЖытаРэгіёнФранцуская моваКрыж Сьвятога БэнэдыктаПравілы беларускай артаграфіі і пунктуацыі (2008)KrainaЛюблінШпакДзіцячая парнаграфіяПорнасайтГарнастайЖыдыВацлаў Ластоўскі.comКалюмныВойшнарПітсбургскае пагадненьнеПолацкае княстваМінтаўтСлавянеСлавія Мазыр🡆 More