Ahlebait Tv

Ahlebait TV (урд.

گھریلو — «людзі дому») — кругласодневы спадарожнікавы тэлеканал мусульманаў-шыітаў Ангельшчыны, заснаваны ў жніўні 2009 году. На 2016 г. сядзіба месьцілася ў раёне Ўэмблі (акруга Брэнт, графства Вялікі Лёндан) на паўночны захад ад гораду Лёндану. Вяшчаў на ангельскай і 3 мовах Паўднёвай Азіі — урду (Пакістан), гіндзі і гуджарацкай (Індыя). Меў каля 2 млн штодзённых гледачоў.

Ahlebait TV
Краіна Ангельшчына
Зона вяшчаньня Заходняя і Сярэдняя Эўропа
Створаны 1 жніўня 2009 (14 гадоў таму)
Уладальнік Ahlebait Network Ltd
Слоган Глядзіце «Людзей дому». Вучыцеся ў «Людзей дому»
Афіцыйны сайт ahlebaittv.net

Назва

Назва каналу Ahlebait TV адносіцца да пэрсыдзкага-ўрдзкага тэрміну Ahlebait, які заснаваны на арабскім тэрміне Ahl ul-Bayt (па-арабску: أهل البيت‎‎) — славазлучэньня, якое пазначае мусульманскага прарока Мухамэда і ягоных найбліжэйшых сваякоў.

Мэта

Паводле сайту тэлеканала, місія канала накіравана на асьвету чалавецтва ў:

  • Ісламскім праве (Шарыят)
  • Сацыяльных, эканамічных, культурных і рэлігійных патрэбах
  • Садзейнічаньні духоўнага адзінства
  • Садзейнічаньні мультыкультуралізму
  • Вучэньні Сьвятога Карана і Суны

Праграмы

Ahlebait TV трансьлюе ісламскія праграмы, такія як Majaalis, Salaam, Marsiyas, Nauhas, Duas and Ziyaraat. Іншыя праграмы ўключаюць у сябе ісламскія фільмы і лекцыі, каранскія праграмы, моладзевыя праграмы і праграмы на ангельскай мове.

Мінуўшчына

На спадарожніку Eutelsat 9A тэлеканал перасталі трансьляваць 7 сакавіка 2011 году, ды 1 верасьня 2011 году канал быў зачынены цалкам, калі ён быў зьняты і са спадарожніку Eutelsat 28а і Sky channel 836. 12 сьнежня 2011 году тэлеканал аднавіў вяшчаньне праз спадарожнік Eutelsat 28а.

На 2012 г. на вэб-старонцы тэлеканалу гаварылася, што асноўнай мэтай тэлеканалу зьяўляецца выхаваньне чалавецтва, праз адукацыйныя, сацыяльныя ды рэлігійныя праграмы.

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Ahlebait Tv НазваAhlebait Tv МэтаAhlebait Tv ПраграмыAhlebait Tv МінуўшчынаAhlebait Tv КрыніцыAhlebait Tv Вонкавыя спасылкіAhlebait TvІндыяВялікі ЛёнданГуджаратГіндзіЛёнданМусульманеПакістанПаўднёвая АзіяТэлеканалУрдуШыіты

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Палацава-паркавы комплекс Козел-Паклеўскіх (Красны Бераг)Артур ВольскіЯўгенія ЯнішчыцНестар МахноСубэтнасГомельская вобласьцьФранцішак БагушэвічВэб-сэрвэрНямеччынаХарвацкая моваДзьвінскАдольф ГітлерІтальянская моваПімен ПанчанкаГорадняNokia 6233Прэзыдэнцкія выбары ў Беларусі 2020 годуАршанскі чыгуначны вузелДарожная сеткаЯнка МаўрМіжнародны стандартны кніжны нумарЯн СерадаАлесь ЖукПаўлінка (п’еса)Бітва пад ВоршайТравень14 красавікаПятрусь БроўкаФранц КафкаБеларуская літаратураУ краіне райскай птушкіРэлігія ў БеларусіМацьвей СьвідзінскіЧэлесЯблыкАркадзь СмолічБраўзэрМенская вобласьцьБлакітная сойкаЧорная дзіркаMemento moriДжынсавая рэвалюцыяКатэхізіс Сымона БуднагаВярхоўны Савет Рэспублікі БеларусьКаліфарнійскі тэхналягічны інстытутРожаваГеалёгіяРажава (Беларусь)ВалошкаПаўночна-Заходні крайВільгельмПлошча Леніна (станцыя мэтро, Менск)ЗафіраАфарызмПорнасайтЭнэргіяЖазэф Люі Гей-ЛюсакПлоцевы актКампутарная сеткаПесьня пра зубраГенадзь Валер’евіч ШутаўЛетуваЛіцьвіны30 красавікаБеларуская АЭС🡆 More