Яўтушкавічы

Яўтушкавічы (з 1926 году — Прасьве́т) — вёска ў Беларусі, каля ракі Іпы.

Уваходзяць у склад Давыдаўскага сельсавету Шацілавіцкага раёну Гомельскай вобласьці. Насельніцтва на 2004 год — 125 чалавек. Знаходзяцца за за 21 км на паўднёвы захад ад Шацілавічаў, за 5 км ад чыгуначнай плятформы Узнаж (лінія Жлобін — Каленкавічы); аўтамабільная дарога злучае вёску з Шацілавічамі.

Яўтушкавічы
лац. Jaŭtuškavičy
У вёсцы
У вёсцы
Першыя згадкі: XV стагодзьдзе
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Гомельская
Раён: Шацілавіцкі
Сельсавет: Давыдаўскі
Насельніцтва: 125 чал.
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 2342
Паштовы індэкс: 246284
СААТА: 3250808051
Нумарны знак: 3
Геаграфічныя каардынаты: 52°31′35″ пн. ш. 29°31′0″ у. д. / 52.52639° пн. ш. 29.51667° у. д. / 52.52639; 29.51667 29°31′0″ у. д. / 52.52639° пн. ш. 29.51667° у. д. / 52.52639; 29.51667
Яўтушкавічы на мапе Беларусі ±
Яўтушкавічы
Яўтушкавічы
Яўтушкавічы
Яўтушкавічы
Яўтушкавічы
Яўтушкавічы
Яўтушкавічы Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Яўтушкавічы — даўняе мястэчка гістарычнай Рэчыччыны (Панізоўя).

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

Упершыню Яўтушкавічы ўпамінаюцца ў XVI стагодзьдзі як вёска ў складзе Рэчыцкага павету Менскага ваяводзтва. У 1737 яны ўваходзілі ў склад маёнтку Ліпава ў валоданьні Горватаў.

У 1753 годзе ў Яўтушкавічах збудавалі драўляную царкву Раства Багародзіцы.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) Яўтушкавічы апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Мазырскім павеце Менскай губэрні. На 1795 год у мястэчку было 12 двароў, паштовая станцыя. У розны час Яўтушкавічы знаходзіліся ў валоданьні Горватаў, Баліцкіх, Палянскіх. На 1834 год — 17 двароў. Дзейнічала царкоўна-прыходзкая школа.

За часамі Першай сусьветнай вайны ў лютым 1918 году Яўтушкавічы занялі войскі Нямецкай імпэрыі.

Найноўшы час

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Яўтушкавічы абвяшчаліся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яны ўвайшлі ў склад Беларускай ССР, дзе сталі цэнтрам сельсавету (цяпер у Давыдаўскім сельсавеце). 1 студзеня 1926 году бальшавікі перайменавалі паселішча ў Прасьвет.

Насельніцтва

Дэмаграфія

  • XX стагодзьдзе: 1959 год — 263 чал.
  • XXI стагодзьдзе: 2004 год — 125 чал.

Інфраструктура

У Яўтушкавічах працуе дом культуры.

Забудова

Плян Яўтушкавічаў складаецца з простай вуліцы з 2 завулкамі, арыентаванай з паўднёвага ўсходу на паўночны захад, забудова двухбаковая, драўляная, сядзібнага тыпу.

Турыстычная інфармацыя

Страчаная спадчына

Крыніцы

Літаратура

Tags:

Яўтушкавічы ГісторыяЯўтушкавічы НасельніцтваЯўтушкавічы ЗабудоваЯўтушкавічы Турыстычная інфармацыяЯўтушкавічы КрыніцыЯўтушкавічы ЛітаратураЯўтушкавічыІпаБеларусьГомельская вобласьцьДавыдаўскі сельсавет (Шацілавіцкі раён)ЖлобінКаленкавічыШацілавіцкі раёнШацілавічы

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Іван ШамякінВячаслаў МолатаўNokia N72Сьпіс самых высокіх будынкаў Г’юстануЛюбоў403 да н. э.ЛімаЗборная Польшчы па футболеСтатыстычныя рэгіёны Паўночнай МакедонііЗборная Новай Зэляндыі па футболеТэйлар ЛотнэрЯзафат КунцэвічСанкт-Гален (футбольны клюб)Вясельная сукенкаАлегШпакПРусэГуда (імя)ТумарБеларускі студэнцкі саюзПінскБэрнардСонечная электрастанцыяАнрык Прат-дэ-ля-Рыба СараВасіль БыкаўПольская акадэмія навукНямецка-савецкая вайнаРуды лесУправа КДБ па Берасьцейскай вобласьціЯн Прадвесьнік (царква)Лізьдзейка з дачкой на руінах сьвятыні ПярунаTrollwaldПраблема 2038 годуЛерыцкі раёнВалянцін АкудовічТацяна СапачÃБэртBloggerКліматАэрапорт ПрышціныUSS Nautilus (SSN-571)ISSNЗьдзецельскі раёнСьвіцязянка (карціна Казімера Альхімовіча)Першая сусьветная вайна1200ЮнісонТэль-АвіўАла (мужчынскае імя)БеластокБраўзэрВалянцін БялькевічЯпоніяБелавеская пушчаШальнікавыяАндрэй ДзенісюкБуйра (вілает)Яўген ЛецкаЛітваПарнаграфія ў БеларусіАвантуры майго жыцьцяТрыбадызмМерацкая ратуша🡆 More