Яфім Мінін

Яфі́м Сямёнавіч Мі́нін (21 кастрычніка 1897, Віцебск — 29 сьнежня 1937, Віцебск) — беларускі мастак; займаўся гравюраю, жывапісам, ілюстрацыямі кніг; піянэр беларускага эксьлібрысу і майстар ксыляграфіі.

Яфім Мінін
Яфім Мінін
Дата нараджэньня 8 (20) кастрычніка 1896
Месца нараджэньня Віцебск
Дата сьмерці 29 сьнежня 1937(1937-12-29) (41 год)
Месца сьмерці Віцебск
Адукацыя Школа жывапісу і малюнка Юдэля Пэна
Месца вучобы
Занятак гравюра, жывапіс, афармленьне кніг, эксьлібрыс, ксыляграфія
Жанры партрэт

Біяграфія

Нарадзіўся ў Віцебску ў сям’і Сямёна Цімафеевіча Мініна (пам. 1940), які паходзіў з старажытнага стараверскага роду, вядомага з пачатку XVIII ст., і Ганны Міхайлаўны Казаковай, была дачкой чытара стараверскай віцебскай абшчыны. Дзед Яфіма Мініна — Цімафей Іванавіч Мінін, глава стараверскай абшчыны, — меў дзесяць дзяцей і пражыў 103 гады.

Я. Мінін вучыўся ў гарадзкім, потым камэрцыйным вучылішчах Віцебску, Лясным інстытуце ў Петраградзе (1916—1918). Быў прызваны ў царскую армію, скончыў школу прапаршчыкаў. У 1919 годзе мабілізаваны ў Чырвоную армію, служыў у 33-й Вайскова-інжынэрнай дружыне, якую ўзначальваў яго старэйшы брат Сыльвестар Мінін. У 1922 годзе дэмабілізаваўся. Вучыўся ў школе-майстэрні Юдэля Пэна. Выкладаў у Віцебскім мастацка-практычным інстытуце (1922—1923), Віцебскім мастацкім тэхнікуме (1923—1937). Напрыканцы 1920-х гадоў Мінін здымаў маленькі пакойчык на рагу вуліц Смаленская і Савецкая. У пачатку 1931 году пераехаў на Вэтэрынарную вуліцу (цяпер — вуліца Даватара, 20), зьняўшы пакойчык у нейкай Гарбаценкавай. Ажаніўся з Аленай Пятроўнай Самаквасавай (пам. 1995).

У 1929 годзе, пасьля выставы Асацыяцыi рэвалюцыйных мастакоў Украiны, усе гравюры Мiнiна набыў музэй Кiеўскага ўнiвэрсытэту. Шмат гравюраў было набыта для графiчнага кабiнэту Музэю выяўленчых мастацтваў iмя Пушкiна ў Маскве.

Арыштаваны 1 лістапада 1937 году. 19 лістапада 1937 году прысуджаны Камісіяй НКУС СССР і Пракуратурай СССР да расстрэлу па артыкулах 64, 72, 76 КК БССР — «член ПАВ» (сфабрыкаванай «Польскай арганізацыі вайсковай»). Рэабілітаваны 19 траўня 1958 году вайсковым трыбуналам БВА.

Творчасьць

Яфім Мінін 
Яфім Мінін «Ільлінская царква ў Віцебску», 1927

У 1920-х актыўна займаўся графікай, распрацоўваў мэтады і формы друку. Адзін з асноватворцаў беларускага эксьлібрысу (выканаў эксьлібрысы М. Касьпяровіча (1925), А. Шлюбскага (1926), І. Мялешкі (1925) і інш.) Творы экспанаваліся на ўсесаюзных міжнародных выставах у Маскве («Выстаdf мастацтва народаў СССР», «Гравюра СССР за 10 гадоў»), Ленінградзе («Расейская ксыляграфія за 10 гадоў») і Кіеве, на ІV і V міжнародных выставах кніжнага знака ў Лос-Анджэлесе. У 1930-х гг. афармляў літаратурныя творы Максім Горкага і Івана Тургенева. Уваходзіў у склад Віцебскага акруговага таварыства краязнаўства, Беларускага таварыства бібліяфілаў, Камісіі гісторыі мастацтва Інстытута беларускай культуры.

Тэматычна ксыляграфіі Мініна складаюць некалькі асобных сэрый. Перш за ўсё гэта — краявіды Віцебска і яго навакольля. Пазней мастак стварыў цыкль аркушаў, прысьвечаных помнікам драўлянага беларускага дойлідзтва. Сярод яго твораў — артыстычныя, дакладныя, надзвычай тонкія па разьбе работы «Калёна 1812 году ў Віцебску», «Стары Віцебск», «Від Віцебска з боку Віцьбы», «Куточак Віцебска», «Усьпенская царква ў Віцебску», «Ільінская царква ў Віцебску», «Чорная Тройца», «Царква ля могілак», «Касьцёл Святога Антонія», «Ратуша». Пошукі ў галіне станковай графікі завяршыла сэрыя «Вайна».

Творы мастака захоўваюцца ў калекцыях Нацыянальнага мастацкага музэю Рэспублікі Беларусь, Беларускага дзяржаўнага архіва-музэю літаратуры і мастацтва, Віцебскага абласнога краязнаўчага музэю, зборах бібліятэк Масквы, Санкт-Пецярбургу, Кіева.

Ацэнкі

Этнограф і сябра Яфіма Мініна Мікалай Касьпяровіч адзначаў:

Яфім Мінін  ...У выніку вывучэньня Мініным старой магілёўскай і віленскай гравюры эпохі беларускага адраджэньня і пазьнейшай атрымліваецца клясычная манумэнтальнасьць у яго творчасьці, здаровы рэалізм, не пазбаўлены новых тэхнічных дасягненьняў...». Яфім Мінін 

Савецкі дасьледнік ксыляграфіі Усевалад Воінаў(ru) у сваёй кнізе «Русская ксилография за 10 лет» (1927) заўважыў:

Яфім Мінін  Значную цікавасьць уяўляюць гравюры маладога віцебскага мастака Мініна, які ўжо цяпер выяўляе моцнае валоданьне штыхелем, выразнасьць форм і ўменьне кампанаваць; гэта абяцае ўзбагачэньне сям’і савецкіх ксылёграфаў новай незвычайнай велічынёй...» Яфім Мінін 

Мастацтвазнаўца Арон Касьцялянскі ў артыкуле «Шляхі выяўленчага мастацтва БССР» адзначыў сярод графікаў Мініна і Юдовіна як «самых выдатных», якія «...унесьлі шмат своеасаблівага ў мастацтва БССР». Аднак з пачаткам барацьбы з «нацдэмамі» А. Касталянскі зьмяніў свае погляды на творчасьць мастака адпаведна палітычнай кан’юнктуры: «В гравюрах Минина „Цикл войны“ чувствуется влияние экспрессионистской красной группы Германии и есть опасность ремаркизма» (ЛіМ, 1932 г., сьнежань); «Среди художников БССР были классово враждебные выступления, как экспериментирования витебского художника Минина на 5 Всебелорусской выставке в экслибрисе для Витебского музея, в которых имеется яркая идеализация панского прошлого в Беларуси» (ЛіМ, 1933 г., лістапад).

У 1933 годзе ў часопісе «Мастацтва і рэвалюцыя» і газэце «Віцебскі пралетары» зьявіўся артыкул «Аб рэцыдывах нацыянал-дэмакратызму ў творчасьці мастака Мініна» аўтарства Віталя Зэйдэль-Вольскага.

Яфім Мінін  Эксьлібрыс, зроблены для Шлюбскага, характэрны сваім голым этнаграфізмам. У цэнтры яго знаходзіцца курган. З левага боку кургана сядзіць стары селянін і грае на цымбалах. На кургане сядзіць таксама стары і грае ў дуду. Побач з ім яшчэ адзін стары ў саламяным капялюшы стаіць і грае на трубе. Нацдэм Шлюбскі з задавальненьнем знаходзіў у гэтых эксьлібрысах работы Мініна яскравыя адбіткі беларускага «нацыянальнага адраджэньня». Яфім Мінін 

Арыштаваны 1 лістапада 1937 года ў Віцебску па адрасе: вуліца 1-я Вэтэрынарная, д. 34. Асуджаны 19 лістапада 1937 года асобай нарадай пры НКУС СССР як «член Польскай ваеннай арганізацыі» да вышэйшай меры пакараньня. Расстраляны ў Віцебску. Рэабілітаваны ваенным трыбуналам Беларускай Вайсковай Акругі 19 мая 1958 года. Групавая справа Мініна і іншых № 4105-П захоўваецца ў архіве Упраўленьня Камітэта Дзяржаўнай Бясьпекі Віцебскай вобласьці.

Бібліяграфія

Заўвагі

Крыніцы

Літаратура

  • Людміла Налівайка, Яўген Шунейка. Вяртанне з небыцця: мастак Яфім Мінін // Пра час «Узвышша»: матэрыялы Узвышаўскіх чытанняў (Мінск, 2008—2010). Вып. 5 / уклад. Г. В. Запартыка, В. В. Жыбуль, У. Г. Кулажанка; навук. рэд. М. І. Мушынскі. — Мінск: РІВШ, 2011. — С. 267—274 — 308 с.

Вонкавыя спасылкі

Яфім Мінін  Яфім Мінінсховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Tags:

Яфім Мінін БіяграфіяЯфім Мінін ТворчасьцьЯфім Мінін БібліяграфіяЯфім Мінін ЗаўвагіЯфім Мінін КрыніцыЯфім Мінін ЛітаратураЯфім Мінін Вонкавыя спасылкіЯфім Мінін1897193721 кастрычніка29 сьнежняБеларусВіцебскГравюраЖывапісКсыляграфіяМастакЭксьлібрыс

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Сяргей ДубавецКінэртЗлучаныя Штаты АмэрыкіЗлучнікЛізаньне похвыКунілінгус.neАнгельшчынаУладзімер БутрамееўПаляніца355Сымбаль (знак)Акторы парнафільмаў843Сымбаль эўраСлуцкі Траецкі манастырУкраінаMozilla FirefoxСяргей ГрахоўскіЯвілГераDebianГотгінГенконтТадэвуш КасьцюшкаМіжрасавая парнаграфіяГорадРасейскае ўварваньне ва Ўкраіну (з 2022)М1 АбрамсПАмэрсфоортГентылаEBayБеларуска-літоўскія летапісыГудан1503ГрыбыАпострафМанчэстэрСавігінЯнка БрыльВіды сувязі словаўРагнедаЭйкаВольная праграмаЮр’яЛіс Мікіта (мультсэрыял)Расейская акупацыя БеларусіЁдзенцыЛітаратураЗаслаўскі замак4 студзеняСынт-НікаляасПрыметнікУсяслаў ЧарадзейГорадня2781174ВугляродКветкаПравілы беларускай артаграфіі і пунктуацыі (2008)ЛацінкаПётра МсьціславецАдаптэрМэтафараПадвойнае пранікненьнеТрансэптГрэнляндыяВайна ХАМАСу з Ізраілем (з 2023)Герда🡆 More