Яўхім Бялевіч

Яўхім Бялевіч (27 лютага 1888, Менск — 13 сьнежня 1942, Магадан) — дзяяч беларускага нацыянальнага руху.

Яўхім Бялевіч
Яўхім Бялевіч
Міністар фінансаў БНР
13 сьнежня 1919 — верасень 1920
Папярэднік: Васіль Захарка
Наступнік: Аляксандар Вальковіч
Міністар юстыцыі БНР
21 лютага 1918 — ліпень 1918
Наступнік: Аляксандар Цьвікевіч
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 27 лютага 1888
Менск
Памёр: 13 сьнежня 1942
Магадан
Партыя:
Адукацыя:

Нарадзіўся 27 лютага 1888 году ў Менску. Вучыўся ў Менскай гімназіі, зь якой за ўдзел у вучнёўскіх беспарадках у 1907 выключаны і арыштаваны. Хутка вызвалены. Скончыў гімназію экстэрнам. Паступіў на юрыдычны факультэт Пецярбурскага ўнівэрсытэта (скончыў у 1912).

Падчас Першай сусьветнай вайны на фронце — прапаршчык, штабс-капітан. Ад вайскоўцаў-беларусаў абраны дэлегатам на Першы Ўсебеларускі кангрэс, член яго прэзыдыюма.

Да ліпеня 1918 займаў пасаду міністра юстыцыі і фінансаў у Народным сакратарыяце — першым урадзе БНР. Як нязгодны зь яго палітыкай, выйшаў у адстаўку.

Пасьля дыпляматычны прадстаўнік ураду БНР у Кіеве, Адэсе, Бэрліне. У 1919 арыштаваны польскімі акупацыйнымі ўладамі, але здолеў уцячы з-пад варты.

У 1918—1919 сябра Беларускай партыі сацыялістаў-фэдэралістаў, у 1920 сябра Беларускай партыі сацыялістаў-рэвалюцыянэраў, зь якой у жніўні 1920 выйшаў з-за адмовы лідэраў падпісаць Дэклярацыю пра абвяшчэньне незалежнасьці БССР ад 31 ліпеня 1920.

У 1920—1922 служыў у Гомелі ў чыгуначных часьцях Чырвонай арміі. 1 кастрычніка 1920 арыштаваны асобым аддзелам Заходняга фронту па падазрэньні ў контррэвалюцыйнай дзейнасьці; вызвалены праз 6 месяцаў. У чэрвені 1924 удзельнічаў у ліквідацыйным зьезьдзе БПС-Р.

Перайшоў на фінансавую работу — у 1925—1930 упаўнаважаны Наркамфіну БССР, з 1931 у Белшвейаддзяленьні Вышэйшага савета народнай гаспадаркі.

Арыштаваны 19 сакавіка 1932. Паводле пастановы калегіі АДПУ СССР асуджаны на 5 гадоў папраўча-працоўных работ. Этапаваны ў Сьвірскі канцлягер НКВД Ленінградзкай вобласьці. У зьняволеньні 27 сьнежня 1936 узяты пад варту. 8 лютага 1937 Ленінградскім абласным судом асуджаны да 5 гадоў зьняволеньня і 5 гадоў пазбаўленьня правоў.

Загінуў у Магаданскім канцлягеры. Па першым прыгаворы рэабілітаваны прэзыдыюмам Менскага абласнога суда 16 лістапада 1963, па другім — пракуратурай Расейскай Фэдэрацыі 16 сьнежня 1992.

Tags:

МагаданМенск

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Васіль БыкаўДабрыняАпэратыўна-аналітычны цэнтар пры прэзыдэнце Рэспублікі БеларусьАдэсаЛюдвік ЗьвяждоўскіАлесь АркушГісторыя МагілёваNokia 6233Ой у лузі червона калинаІсьляндзкі коньВадзім СаранчукоўРэформа беларускага правапісу 1933 годуМіжнароднае студэнцкае спаборніцтва па праграмаваньніПадзелы Рэчы ПаспалітайКліменці ШутКасмадром імя Сатыша ДгаванаНаша НіваКнігаГабрэі1891ЗносіныМікола ЕрмаловічАлесь КажадубПадвойнае пранікненьнеШмоняЮры ГумянюкІван ЧыгрынаўІван ШамякінЭразм ЦёлакВыказьнікСурвэткаЯн ЦывінскіАпэрацыйная сыстэмаРэч ПаспалітаяМікола ПапекаДарожная сеткаЛяндвароваГеаграфічны слоўнік Каралеўства Польскага і іншых славянскіх краёўКузьма ЧорныКанюшынаДзень ПерамогіISO 3166-1Чорны замак Альшанскі (фільм)Ян ГляўбіцЗаходнеславянскія мовыПтушкіТадзіяна КляшторнаяАндрусь ГорватКарэйская моваБеларуская АЭСМіхась РудкоўскіРасейцыПімен ПанчанкаПятро Дудо1923Беларусы ў ПольшчыЛікМаркёрІгар СідарукNokia 5140Аршанскі чыгуначны вузелМайкрасофтРуская моваФранцішак СкарынаВольга БабковаМаркетынгЖыве Беларусь!ЛічэбнікНайвышэйшая Літоўская РадаЭнцыкляпэдыя гісторыі БеларусіПадаграБеларуская мінуўшчына (часопіс)🡆 More