Яраслаў Дамброўскі

Ярасла́ў Дамбро́ўскі, псэўданім — «Лакетак» (па-польску: Jarosław Dąbrowski, «Łokietek»; 13 лістапада 1836, Жытомір — 23 траўня 1871, Парыж) — польскі, расейскі ды францускі рэвалюцыянэр, царскі афіцэр, адзін з кіраўнікоў нацыянальна-вызвольнага паўстаньня ў Польшчы, Беларусі й Жамойці, а таксама генэрал Парыскае камуны.

Яраслаў Дамброўскі
Jarosław Dąbrowski
Яраслаў Дамброўскі
Яраслаў Дамброўскі
Радван
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 13 лістапада 1836
Жытомір, Валынская губэрня, Расейская імпэрыя
Памёр 23 траўня 1871
Парыж, Францыя
Пахаваны
Род Дамброўскія
Рэлігія рыма-каталік
Дзейнасьць камунар, вайсковец
    Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Дамброўскі.

Біяграфія

Расейскі пэрыяд

Яраслаў Дамброўскі нарадзіўся ў Жытоміры ў зьбяднелай шляхецкай сям’і гербу Радван. З 1845 па 1853 год праходзіў навучаньне ў Берасьцейскім кадэцкім корпусе, затым быў адпраўлены ў Санкт-Пецярбурскі Дваранскі полк. У 1855 годзе Дамброўскі, які пасьпяхова скончыў навучаньне, атрымаў званьне прапаршчыка і быў прызначаны ў 19-ю палявую артылерыйскую брыгаду, чатыры гады служыў на Каўказе і быў узнагароджаны. З 1859 па 1861 год Дамброўскі навучаецца ў Акадэміі генэральнага штабу, па сканчэньні якой атрымлівае званьне капітана. У Пецярбургу Дамброўскі ўступае ў гурток апазыцыйна настроеных афіцэраў, затым становіцца адным зь ягоных кіраўнікоў.

Паўстаньне 1863—1864 гадоў

Зь сьнежня 1860 году Дамброўскі пачынае ўсталёўваць сувязі з польскімі кансьпіратарамі. 6 лютага 1862 году прыязджае ў Варшаву і пачынае падпольную працу ў якасьці кансьпіратыўнага начальніка гораду. Фактычна Дамброўскі быў арганізатарам Цэнтральнага Нацыянальнага Камітэту (ЦНК). У чэрвені прымаецца распрацаваны Дамброўскім плян паўстаньня. 14 жніўня Дамброўскі быў арыштаваны і кінуты ў Варшаўскую цытадэль. Знаходзячыся ў зьняволеньні, кіруе паўстаньнем. Пасьля правалу паўстаньня быў прысуджаны да 15 гадоў катаржных прац у Сыбіры, але ў сьнежні 1864 году здолеў зьдзейсьніць уцёкі з маскоўскай перасыльнай турмы.

Эміграцыя

У чэрвені Дамброўскі з жонкай эмігруюць у Эўропу. У Швэцыі, Нямеччыне, Бэльгіі, Швайцарыі Дамброўскі ўсталёўвае кантакты з рэвалюцыйнай эміграцыяй і шукае працу. Увосень 1865 году прыязджае ў Парыж. У 1866 годзе ўзьнікае Аб’яднаньне польскай эміграцыі (пазьней — Аб’яднаньне польскай дэмакратыі).

Дамброўскі становіцца актыўным сябрам гэтай арганізацыі, выступае зь вельмі левых пазыцыяў. У 1868 годзе выйшла кніга «Крытычны нарыс вайны 1866 году ў Нямеччыне й Італіі», у якой Дамброўскі выявіў сябе выдатным вайсковым тэарэтыкам. У 1869 годзе быў арыштаваны францускай паліцыяй па ілжывым абвінавачваньні, аднак суд апраўдаў Дамброўскага.

У 1870 годзе Дамброўскі заклікае стварыць польскія атрады для ўдзелу ў Франка-прускай вайне, але ўрад нацыянальнай абароны адмаўляе ў гэтым. У кастрычніку таго ж году на просьбу Гарыбальдзі Дамброўскі выяжджае ў Ліён для камандаваньня польскім легіёнам, але гэты плян праваліўся, таму ў сакавіку Дамброўскі вяртаецца ў Парыж. Актыўна ўдзельнічае ў дзеяньнях Парыскае камуны: кіруе XI легіёнам, затым прызначаецца кашталянам Парыскага ўмацаванага раёну і камандуючым войскамі заходняга сэктару абароны Парыжа. Дамброўскаму было прысвоена званьне генэрала. У красавіку і траўні актыўна ўдзельнічае ў баявых дзеяньнях Камуны. 23 траўня 1871 году атрымаў цяжкае кулявое раненьне ў баі і сканаў праз 2 гадзіны ў парыскай лякарні.

Памяць ў Беларусі

У Горадні імем Яраслава Дамброўскага названа вуліца.

Крыніцы

Tags:

Яраслаў Дамброўскі БіяграфіяЯраслаў Дамброўскі Памяць ў БеларусіЯраслаў Дамброўскі КрыніцыЯраслаў Дамброўскі13 лістапада1836187123 траўняБеларусьЖамойцьЖытомірПарыжПаўстаньне Кастуся КаліноўскагаПольская моваПольшча

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Дыяніз ІлкавічІван ШамякінАкраC++Сярэднебеларускія гаворкіКліўлэндзкае пагадненьне640Троп (літаратуразнаўства)ВойшаПаронімыМаўнтын-Вію (Каліфорнія)Дзік800Сьпіс помнікаў архітэктуры Вялікага Княства Літоўскага, зруйнаваных уладамі Расейскай імпэрыіЗімовыя Алімпійскія гульні 1964 годуСМЕРШВэб-сайтФэдэральнае бюро расьсьледаваньняўЗыгмунт ЛазінскіЖыровічыВасіль ЖуковічДэтройтІндыя2024ВікіпэдыяВыказьнікПарнаграфія-гонзаГорадХалодная вайна7 (лік)Лявон ВашкоМаршы недармаедаўЎіндгук27 красавікаЯнка МаўрТонгаБлогЦмокТаварны знакЁган Вольфґанґ фон ҐётэГімн Савецкага СаюзуДзень жартаўПарнаграфія ў БеларусіАнтон ЛуцкевічУладзімер ДубоўкаХартумВікіслоўнік1751Расейская моваГеранім Друцкі-ЛюбецкіБайкаДзікае паляваньне караля Стаха (аповесьць)Акторы парнафільмаўКастусь КаліноўскіТравеньЛітаратарАльпыАнтонімыВадзім СаранчукоўМаркёрУладзіслаў СыракомляПарнафільмНазоўнік🡆 More