Яраслаўская Беларуская Рада

Ярасла́ўская белару́ская ра́да — беларуская нацыянальная арганізацыя ў Яраслаўлі ў 1916—1918 роках.

Аб’ядноўвала беларусаў-бежанцаў Першае сусьветнае вайны.

Яраслаўская беларуская рада
Дата ўтварэньня 1916 год
Дата спыненьня існаваньня 1918 год
Месцазнаходжаньне Яраслаўль

Створаная ўвосені 1916 году, ставіла сваёй мэтай аб’яднаньне беларусаў-бежанцаў вакол нацыянальнае ідэі, пасільнае аказаньне матэрыяльнае і юрыдычнае дапамогі пацярпелым ад Першае сусьветнае вайны, правядзеньне дабрачынных акцый, культурна-асьветных вечарын. Ініцыятарамі стварэньня таварыства было кола сьвядомых выкладчыкаў і навучэнцаў Менскага настаўніцкага інстытуту ў Яраслаўлі: У. Ігнатоўскі, З. Сьцяпура, М. Мароз, А. Кабервейн, С. Курчэвіч-Сеўрук, М. Шымель, М. Ярац, Х. Бурван, Г. Нікіфарава, М. Кахановіч, Х. Імшэнік, У. Біруля. Удзельнікі рады рыхтавалі на беларускай мове лекцыі і рэфэраты па гісторыі і культуры Беларусі. У пазаўрочны час у інстытуце выкладаў вядомы беларускі навуковец і грамадзкі дзеяч Усевалад Ігнатоўскі. Пад час жыцьця ў Яраслаўлі актыўным сябрам таварыства зьяўляўся беларускі паэт Максім Багдановіч.

Пасьля Лютаўскай рэвалюцыі разам з арганізацыяй «Маладая Беларусь» актывізавала сваю дзейнасьць па нацыянальным усьведамленьні беларусаў-бежанцаў. Супрацоўнічала зь Яраслаўскім Саветам рабочых і салдацкіх дэпутатаў, падтрымлівала сувязь зь Беларускім нацыянальным камітэтам у Менску, Беларускай народнай грамадой у Маскве. Дэлегавала сваіх прадстаўнікоў на I зьезд беларусаў-бежанцаў у Маскве ў кастрычніку 1917, Усебеларускі зьезд у сьнежні 1917. Спыніла дзейнасьць увесну 1918 року.

Крыніцы

Літаратура

Tags:

Першая сусьветная вайнаЯраслаўль

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

17 траўняЧас UnixАрхіўГімн ВайшнорыіSun MicrosystemsЭдуар Анры АўрыльЛохУладзімер ШыманецВялікі Бор (Хвойніцкі раён)8Смаленская рэспублікаБеларуская сялянская партыя Зялёны ДубМарцін Пачобут-АдляніцкіАральны сэксТаўтэнФранцуская моваЯўген БарычэўскіЎМіхал Францішак СапегаЯзэп ВаронкаГаштольд (імя)Пастава на каленяхІсламская дзяржаваКлясычная мэханікаБісэксуальная парнаграфіяКрытыка ВікіпэдыіГлінішчаМіндоўгBBCГарнастайВызнаПрастытуцыя ў БеларусіРусіфікацыя Беларусі25 сакавікаТранятаРаман СкірмунтЭманюэль 3Вісігерд (імя)Парнафільм у ФранцыіШываГомасэксуальнасьцьГаміяні або дзьве ночы залаволеньняПартугаліяЛёзнаАпавядальны сказАляксандар ЛукашэнкаЛаскаценьВойцех ЯрузэльскіAmazon.comПраваслаўная царкваСьцяг БеларусіШтучны інтэлектМузэй прафэсійнай мастацкай мініяцюры Генрык Ян Даміняк ў ТыхыФранцыяДрэваСьпіс непрызнаных краінаўАльшанка (прыток Нёмана)Вольныя матэрыялыКрымЭманюэль (фільм)ПрыназоўнікISO 3166-1Сьпіс палітычных партыяў БеларусіВайна ХАМАСу з Ізраілем (з 2023)Дзень ВоліТратылавы эквівалентБраты МарксMazda🡆 More