Ян Маен

Ян Маен (па-нарвэску: Jan Mayen) – невялікая вульканічная выспа ў Арктыцы, каля 50 км на ўсход ад Грэнляндыі.

Выспа знаходзіцца ў Грэнляндзкім моры Арктычнага акіяна. З 1930 году выспа знаходзіцца пад нарвэскім кіраўніцтвам.

Ян Маен
Jan Mayen
Ян Маен
Сьцяг Яна Маена Герб Яна Маена
Сьцяг Герб
Дзяржаўны гімн: «-»
Месцазнаходжаньне Яна Маена
Афіцыйная мова нарвэская
Сталіца -
Найбуйнейшы горад -
Форма кіраваньня залежная тэрыторыя
Гаральд V
Асхільд Хаўан
Плошча
 • агульная
 • адсотак вады
- месца ў сьвеце
375,2 км²
нязначны
Насельніцтва
 • агульнае (-)
 • шчыльнасьць
- месца ў сьвеце
14-18
-/км²
СУП
 • агульны (-)
 • на душу насельніцтва
- месца ў сьвеце
-
-
Валюта Нарвэская крона (NOK)
Часавы пас
 • улетку
UTC+1 (UTC+1)
+1 (UTC+1)
Незалежнасьць
-
-
Аўтамабільны знак -
Дамэн верхняга ўзроўню .sj
Тэлефонны код +-
Мапа Яна Маена
Мапа Яна Маена

Плошча выспы складае 372,5 км², большасьць паверхні – горы (самы высокі пункт: дзейны вулькан Бірынберг (2277 м)). Тут існуюць шматлікія ледавікі. Ян Маен знаходзіцца ў вобласьці палярнага клімату, расьліннасьць пераважна тундравая. Тут знаходзяцца шматлікія калёніі арктычных птушак.

Гісторыя

Выспа была адкрытая Генры Гудзонам у 1607 годзе, а афіцыйнае адкрыцьцё датуецца 1614 годам, калі тут спыняўся англічанін Ян Маен. У наступныя стагодзьдзі тут знаходзілася база нідэрляндзкіх кітабояў. Штогод сюды прыплывала каля 1000 чалавек. Выспа была пакінутая пасьля таго, як у навакольлі былі зьнішчаны ўсе кіты, і з другой паловы XVII стагодзьдзя выспа заставалася незаселеная, толькі некалькі разоў тут спыняліся караблі. У 1882-1883 гадах тут вяла дасьледаваньні аўстравэнгерская дасьледчая экспэдыцыя, якая займалася вывучэньнем біялёгіі выспы, яе картаграфаваньнем.

У пачатку ХХ стагодзьдзя тут пачалі зьяўляцца нарвэскія паляўнічыя, якія палявалі на палярных лісаў і белых мядзьведзяў, але складаныя ўмовы жыцьця хутка вымусілі іх пакінуць Ян Маен. У 1821 годзе тут узьнікла нарвэская мэтэаралягічная станцыя, а з 1930 году выспа была абвешчаная тэрыторыяй Нарвэгіі. Пад час Другой Сусьветнай вайны на высьпе нямецкія войскі не высадзіліся, і яна, у адрозьненьне ад астатняй часткі Нарвэгіі не трапіла ў акупацыю. У 1941 годзе мэтэастанцыя ўзнавіла сваю працу. У 1943 годзе амэрыканцы пабудавалі ў паўночнай частцы Яна Маена радыёлякацыйную станцыю. Пасьля вайны дзейнасьць на высьпе абмяжоўвалася мэтэаралягічнымі назіраньнямі, але потым узьнікла радыёстанцыя, якая трымала сувязь з рыбацкімі караблямі. У 1959 годзе было прынятае рашэньне пабудаваць на станцыі радыёнавігацыйную станцыю НАТО.

Вонкавыя спасылкі

Tags:

1930АрктыкаАрктычны акіянГрэнляндзкае мораГрэнляндыяНарвэгіяНарвэская мова

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

БіскупЗборная Аргентыны па футболе916Уладзімер КараткевічСмаленская вобласьцьПадвойнае пранікненьнеДругая сусьветная вайнаВікінавіныФрыда КалёПольская моваМяйлуныЯн СерадаІгар СергеенкаСамасейСьпіс стагодзьдзяўЯшчаркіГабрэіТратылавы эквівалентЯн Павал IIШвайцарыяАстраномія1200ISO 3166-1Ангкор-ВатҐД’Артаньян і тры мушкетэрыАлесь ГарунБлакітная сойкаВікісховішчаБеларусыБлакітніца звычайнаяУзброеныя сілы РасеіКамчацкі крайВітаўтВялікдзеньМіндоўгЛуганская народная рэспублікаДуданКрумкачУсяслаў ЧарадзейЛібэралізмМадзі ЎотэрзБелая РусьАпавядальны сказДрамаРаман СкірмунтДэйвід КэмэранГайла (імя)Apple Inc.Францішак АляхновічВасьміканцовы крыжHTMLВаршаўская дамоваТамаш ГрыбАнатоль ГрачанікаўБеларуская Народная РэспублікаБерасьцейская вобласьцьВільняАлаіза ПашкевічМалыя ЛядыСтарабеларуская моваЭўрыпідСымболіка БеларусіGoogleПраваслаўная царкваСамалійска-этыёпская вайнаМікола ЕрмаловічЯзэп НайдзюкВаршава🡆 More