Ян Лейдэнскі

Ян Ле́йдэнскі (па-нідэрляндзку: Jan van Leiden, Johann von Leiden), сапраўднае імя Ян Бойкелсзан (нід.

Beukelszoon) або Бокельсан (нід. Bockelson, па-нямецку: Buckholdt — Букгальт; каля 1509, каля Лейдэну — 22 студзеня 1536, Мюнстэр) — кіраўнік мюнстэрскай камуны анабаптыстаў.

Ян Лейдэнскі
Jan van Leiden
Ян Лейдэнскі
Імя пры нараджэньні Ян Бойкелсзан
Дата нараджэньня каля 1509
Месца нараджэньня Лейдэн
Дата сьмерці 22 студзеня 1536
Месца сьмерці
Прычына сьмерці абезгалоўліваньне[d]
Занятак сьвятар, тэоляг
Маці Аліт Бокель[d]

Жыцьцяпіс

Па прафэсіі кравец. У 1533 годзе далучыўся да старшыні нідэрляндзкіх анабаптыстаў Яна Матыса, хрысьціўся ў яго і стаў адным зь ягоных апосталаў. Калі Матыс у 1534 року быў забіты, Ян сьцьвярджаў, што паводле адкрыцьця звыш ён прызначаны пераемнікам. Прызнаны ў гэтым сане бурмістрам Бэрндам Кніпэрдолінгам, пачаў арганізоўваць у Мюнстэры тэакратычнае кіраваньне на падставе ўласных адкрыцьцяў і знойдзеных у Старым Запавеце тлумачэньняў. Назваўшы сябе «Ян Божай ласкаю цар Новага Ізраілю», увёў шматжонства, жыў у раскошы і зрабіў места арэнай незьлічоных рэлігійна-фанатычных выхадак.

Нягледзячы на адчайную абарону, у чэрвені 1535 горад быў захоплены войскамі мюнстэрскага арцыбіскупа. Паплечнікі Яна былі пакараныя сьмерцю, усе 18 жонак павешаныя, а сам Ян трапіў пад страшныя катаваньні, якія стрымаў надзіва ўпарта. Пасьля абезгалоўленьня ягонае цела разам зь целамі ягоных найбліжэйшых памагатых былі выстаўленыя ў жалезных кратах на вежы царквы сьв. Лямбэрта.

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Ян Лейдэнскі  Ян Лейдэнскісховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Tags:

1509153622 студзеняАнабаптыстыЛейдэнНямецкая моваНідэрляндзкая мова

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Вольнае аўтарскае праваЭйкаЯпонія1751СтрахаваньнеЛічэбнікДанецкая народная рэспублікаФінская моваЛатаваМэксыкаПанцеляймон Панамарэнка2006Сэм’юэл Тэйлар КолрыджФэрдынанд РушчыцКурыцаТонгаРод (біялёгія)ДзеяслоўГалаўны больХмара1923Драпежныя птушкі1896Каханьне без пранікненьняМілімэтарЛітаратарМаскваБакаляўрСьпіс помнікаў архітэктуры Вялікага Княства Літоўскага, зруйнаваных уладамі Расейскай імпэрыіАральны сэксПарнафільм у Францыі1988HTMLАнтонімыПесьня пра зубраГайла (імя)Іван АрашкевічЯн СтанкевічАльгарытмЛявон ВашкоРусіфікацыя БеларусіВалянцін АкудовічЧарлз ДарвінСкрыпкаАлесь БачылаОрдэн базылянаў Сьвятога ЯзафатаПарнаграфія ў БеларусіГомельская ратуша30 красавікаГомасэксуальнасьцьАмонімГуда (імя)Расейская акупацыя БеларусіГудыМядзьведзевыяMac OSФундацыя «Вікімэдыя»ЦягнікЯнка КупалаЗямляСяброўства24 красавікаАнтон ЛуцкевічЛюдміла СільноваБерасьцеКамянец-ПадольскіРэпВадзім БолбасТацяна СапачМіхась Даніленка🡆 More