Янка Хвораст

Я́нка Хво́раст (24 лютага 1902, в.

ст. 11 лютага] 1902, в. Кацёлкі, цяпер Пружанскі раён, Берасьцейская вобласьць, Беларусь — 1 ліпеня 1983) — беларускі танцоўшчык, балетмайстар, зьбіральнік беларускага харэаграфічнага фальклёру. Заслужаны працаўнік культуры Беларусі (1977). Стрыечны брат Рыгора Шырмы.

Янка Хвораст
Янка Хвораст
Імя пры нараджэньні Іва́н Ма́ркавіч Хво́раст
Род дзейнасьці Балетмайстар
Дата нараджэньня 24 лютага 1902
Месца нараджэньня вёска Кацёлкі, Міхайлаўская воласьць, Пружанскі павет, Гарадзенская губэрня, Паўночна-Заходні край, Расейская імпэрыя
Дата сьмерці 1 ліпеня 1983
Месца сьмерці
Месца пахаваньня
Грамадзянства СССР
Месца вучобы
Занятак танцоўшчык, балетмайстар
Месца працы
Бацька Марк Хвораст
Маці Захвея Васільеўна
Узнагароды Ганаровая грамата Вярхоўнага Савета БССР

Жыцьцяпіс

Нарадзіўся ў вёсцы Кацёлкі Пружанскага павету Гарадзенскай губэрні (Расейская імпэрыя). Ягоная маці, Захвея Васільеўна, паспрыяла росту таленту Рыгора Шырмы, які пачаў запісваць народныя песьні менавіта ад сваёй цёткі па бацьку.

Навучаўся сьпярша ў польскай гімназіі, з 1926 — у Віленскай беларускай гімназіі, дзе ўдзельнічаў у гуртках, тэатральных пастаноўках, сьпяваў у хоры пад кіраўніцтвам Рыгора Шырмы і распачаў творчую дзейнасьць як саліст танцавальнай групы хору славянскай песьні (1928). У 1929 паступіў на філялягічны факультэт Віленскага ўнівэрсытэту, дзе быў адным з кіраўнікоў музычна-драматычнай сэкцыі Беларускага студэнцкага саюзу, браў актыўны ўдзел у дзейнасьці Таварыства прыяцеляў беларусаведы. Адначасова вучыўся ў прыватнай школе балетнага майстэрства. У 1935 року, атрымаўшы дыплём магістра філязофіі, цягам трох рокаў ня мог уладкавацца на працу праз сваё беларускае паходжаньне, праваслаўнае веравызнаньне і спачуваньне адраджэнцкаму руху. Толькі ў 1938 уладкаваўся на працу настаўнікам польскай і лацінскай моваў, псыхалёгіі і лёгікі ў Вілейскай гімназіі імя Генрыка Сянкевіча.

Пасьля далучэньня Заходняй Беларусі да БССР зьяўляўся кіраўніком і салістам харэаграфічнай групы Беларускага ансамблю песьні і танца пад кіраўніцтвам Рыгора Шырмы (1940-я—1951), зь якім гастраляваў па Ўрале, Сыбіры, Сярэдняе Азіі. У канцы сьнежня 1943 року калектыў вярнуўся ў Беларусь, выступаў на заводах, фабрыках, шпіталях, у партызанскіх атрадах і на перадавой. За час працы з танцавальнай групай да ейнага расфармаваньня ў 1951 Янка Хвораст распрацаваў і паставіў болей за 60 танцаў, танцавальных кампазыцыяў, мініятураў.

у 1953—1960 — саліст балету Беларускай філярмоніі, аб’ехаў з гастролямі шматлікія гарады Савецкага Саюзу. Акрамя таго, займаўся пастаноўкамі народных танцаў для калектыву.

У 1960—1978 пэўны час працаваў выкладчыкам у Менскай харэаграфічнай вучэльні, кансультантам рэспубліканскага Дому народнай творчасьці, аказваў дапамогу самадзейным харэаграфічным калектывам (сярод якіх смургонскі народны ансамбль песьні і танца імя Агінскага, наваградзкі народны ансамбль песьні і танца «Сьвіцязь», ваўкавыская «Маладосьць», дзятлаўскі «Лянок», лідзкая «Лідчанка» і інш.).

З 1978 року на пэнсіі. Памёр у 1983.

Дзейнасьць

Любоў да народных сьпеваў і танцаў яшчэ ў дзяцінстве пераняў ад сваёй маці Захвеі Васілеўны, якая была вядомай на ўсё вакольле сьпявачкай, глыбокай знаўцай народнае песьні.

Дзякуючы глыбокаму веданьню беларускага танцавальнага фальклёру, беражліваму стаўленьню да яго нацыянальна-спэцыфічных асаблівасьцяў зрабіў значны ўнёсак у разьвіцьцё беларускага народна-сцэнічнага танцу. Стварыў сцэнічныя варыянты беларускіх танцаў «Таўкачыкі», «Мікіта», «Падушачка», «Козачка», кадрыляў «Котчынская», «Беларуская». Вялікая заслуга Івана Хвораста ў адраджэньні беларускіх карагодаў (танкоў) «Пойдзем, пойдзем лугам», «Дзявочы», «Лірычны», «Вішанька» і інш.

Запісаў і паставіў дзясяткі народных танцаў, якія часткова ўвайшлі ў зборнікі «Беларускія танцы» (1974, 1977), «Танцы Янкі Хвораста» (1991).

Яму належаць таксама харэаграфічныя кампазыцыі «Палянэз Агінскага» і «Сьвітанак над Сьвіцязьзю».

Узнагароды

  • Заслужаны працаўнік культуры Беларусі (1977)
  • Ганаровыя граматы Вярхоўнага Савету БССР
  • мэдалі

Бібліяграфія

Крыніцы

Літаратура

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2003. — Т. 17: Хвінявічы — Шчытні. — 512 с. — ISBN 985-11-0279-2
  • Здановіч І. Хвораст Іван Маркавіч // Рупліўцы беларускага нацыянальнага адраджэньня з Пружаншчыны: Грамадска-літаратурны даведнік. — Пружаны: 2003. — С. 131—132.
  • Іван Маркавіч Хвораст // Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Пружанскага р-на / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.; Маст. А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1992. ISBN 5-85700-094-7. — С. 419.
  • Республика Беларусь: энциклопедия. [В 7 т.].. — Мн.: Беларуская энцыклапедыя, 2008. — Т. 7.

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Янка Хвораст ЖыцьцяпісЯнка Хвораст ДзейнасьцьЯнка Хвораст УзнагародыЯнка Хвораст БібліяграфіяЯнка Хвораст КрыніцыЯнка Хвораст ЛітаратураЯнка Хвораст Вонкавыя спасылкіЯнка ХворастБеларусьБерасьцейская вобласьцьКацёлкіПружанскі раёнРыгор ШырмаТанецФальклёрЮліянскі каляндар

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Google searchISSNДругая сусьветная вайнаСтаражытны РымЛесьбійская эротыкаПарнафільмМіхайла КезгайлавічМінэтХаім СуцінПрыметнікСанскрытСамасейАК-47Мантыгайла (імя)БутвілПарнаграфія ў ІталііПрэзыдэнцкія выбары ў ЗША 2024 годуСьпіс помнікаў архітэктуры Вялікага Княства Літоўскага, зруйнаваных уладамі Расейскай імпэрыіЗборная Люксэмбургу па футболеЯн ДаўгердПакаленьне ZАкторы парнафільмаўЛаўрыш-РымантМаксім ТанкГудзігердАрцём КамінскіБеларуская энцыкляпэдыяОртакаранавірусыАдвакатВітаўт (імя)ПрастытуцыяСтаніслаў ШушкевічНікола ТэслаДаўгайлаПлатон Галавач1667МячэтУсходні ТыморГалоўная старонкаМапаДэбі робіць ДалясМіхась Забэйда-СуміцкіВасьміканцовы крыжПолк імя Кастуся КаліноўскагаНапалеон I БанапартСакрат ЯновічВадзім СаранчукоўСлавамір АдамовічУладзімер КараткевічПалачкаЧасопісАўдытЛетувізацыяЦарква Сьвятых Барыса і Глеба (Наваградак)Украінская моваПадатакАляксандар ЛукашэнкаМікалай ІгнатовічСельская гаспадаркаНізкізMelbetВершПарыжАб’яднаньне беларускіх студэнцкіх арганізацыяўАфарызмМікола МятліцкіЮлі Таўбін🡆 More