Іван Бялькевіч: Беларускі мовазнавец, пэдагог

Я́нка (Іва́н Кандра́тавіч) Бяльке́віч (6 сакавіка 1883, вёска Варонічы Слонімскага павету Гарадзенскай губэрні, цяпер Слонімскі раён Гарадзенскай вобласьці — 18 кастрычніка 1960, Жданаў Данецкай вобласьці, УССР) — беларускі савецкі мовазнавец, пэдагог.

    Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Бялькевіч.

ст. 22 лютага] 1883, вёска Варонічы Слонімскага павету Гарадзенскай губэрні, цяпер Слонімскі раён Гарадзенскай вобласьці — 18 кастрычніка 1960, Жданаў Данецкай вобласьці, УССР) — беларускі савецкі мовазнавец, пэдагог.

Іван Бялькевіч
Іван Бялькевіч: Жыцьцяпіс, Навуковая праца, Бібліяграфія
Дата нараджэньня 22 лютага (6 сакавіка) 1883
Месца нараджэньня Варонічы, Слонімскі павет Гарадзенскай губэрні, Расейская імпэрыя
Дата сьмерці 18 кастрычніка 1960(1960-10-18) (77 гадоў)
Месца сьмерці Марыюпаль, Данецкая вобласьць, Украінская ССР, СССР
Месца вучобы Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт
Занятак навуковец, мовазнаўца, лексыкограф
Навуковая сфэра мовазнаўства
Месца працы

Жыцьцяпіс

У 1909 скончыў Сьвіслацкую настаўніцкую сэмінарыю; выкладаў у школах Слонімшчыны. З 1915 у эвакуацыі ў Саратаўскай губэрні (Расея), у 1919—1920 зноў на Слонімшчыне. Са жніўня 1920 працаваў у Наркамаце асьветы БССР, у школах Менску. У пачатку 1920-х г. быў сябрам БПС-Р.

У 1925 скончыў этноляга-лінгвістычнае аддзяленьне БДУ. У 1925—1927 выкладчык і дырэктар Мсьціслаўскага пэдтэхнікуму. З 1927 навуковы супрацоўнік Інбелкульту і Інстытута мовазнаўства АН БССР.

Арыштаваны ДПУ БССР 17 лютага 1930 па справе «Саюзу вызваленьня Беларусі». Вінаватым сябе не прызнаў. Паводле пастановы калегіі АДПУ СССР ад 10 красавіка 1931 сасланы на 5 гадоў у Ёшкар-Алу. Працаваў на лесапавале. Пасьля вызваленьня выехаў у Азова-Чарнаморскі край(ru), дзе выкладаў расейскую мову і літаратуру ў школах Натальева, Жданава. У 1948—1955 — загадчык навуковай часткі «Азоўстальбуду», у 1955—1958 — інжынэр-мэтадыст Жданаўскай філіі Данецкага вечаровага будаўнічага тэхнікуму. Да канца жыцьця не атрымаў дазволу вярнуцца на Радзіму. Рэабілітаваны 19 верасьня 1960.

Навуковая праца

Вывучаў дыялекталёгію і культуру беларускай літаратурнай мовы. Аўтар артыкулаў па беларускім мовазнаўстве і «Краёвага слоўніка Ўсходняй Магілёўшчыны» (падрыхтаваны ў 1920-х г., выдадзены ў 1970) — самага вялікага абласнога слоўніку беларускай мовы (каля 20 тысячаў словаў).

Бібліяграфія

  • Выступленні на Акадэмічнай канферэнцыі на рэформе беларускага правапісу и азбукі // Працы Акадэмічнае канферэнцыі па рэформе беларускага правапісу и азбукі. Минск, 1927;
  • Слоўнік граматычна-лінгвістычны // Узвышша. 1928. № 2(8).
  • Бялькевіч І. Краёвы слоўнік усходняй Магілёўшчыны. Мінск, 1970.

Крыніцы

Літаратура

Tags:

Іван Бялькевіч ЖыцьцяпісІван Бялькевіч Навуковая працаІван Бялькевіч БібліяграфіяІван Бялькевіч КрыніцыІван Бялькевіч ЛітаратураІван БялькевічВаронічы (Слонімскі раён)Гарадзенская вобласьцьГарадзенская губэрняДанецкая вобласьцьМарыюпальСлонімскі паветСлонімскі раёнУССРЮліянскі каляндар

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Уладзімер ПуцінТранспартДзень ПерамогіВікіслоўнікЭманюэль (фільм)Саша ГрэйПалерма (футбольны клюб)Марыя АнтуанэтаАльтэрнатыўная парнаграфіяЛічэбнікСэкс-індустрыяНацыяналізацыяПраваслаўная царкваУзбэкістанДамоваЖанчына зьверхуВойшнарМікола КупрэеўЯдзерная зброяЎЭўропаКрамянёвая тваньДыяніз ІлкавічСыдарІльляСельская гаспадаркаІрына Ханунік-РамбальскаяФрыдрых ШылерКанстантын ТышкевічПарнаграфія для жанчынМаркёрПарнаграфія ў БразылііВячаслаў АдамчыкПесьня пра зубраБраніслаў ТарашкевічГорная справаМаршы недармаедаўКаханьне без пранікненьняКрадзежГалоўная старонкаАндрэй МукавозчыкМураўёўкаЧайка (арганізацыя)Другая сусьветная вайнаСказЭўфрасіньня ПолацкаяЯўгенія ЯнішчыцСлавамір АдамовічАндрэй ХадановічПершая віленская клясычная гімназіяПолацкае княстваВадзім СаранчукоўЭлектрычны токПубліцыстыкаБлакітная валошкаКліматДынама БерасьцеЧорная дзіркаБуда (будызм)Мікола МаляўкаСьпіс сысуноў МалдовыБеларускі клясычны правапісБудваРасеяПэнсіяЖыта🡆 More