Язэ́п Гла́дкі (псэўд.
Адам Варлыга; 4 кастрычніка 1890, в. Міхалкавічы, Лагойскі раён — 28 ліпеня 1972, Нью-Ёрк) — беларускі этнограф, мовазнаўца, лексыкограф і пэдагог, удзельнік першага ўсебеларускуга зьезду.
Язэп Гладкі | |
Дата нараджэньня | 4 кастрычніка 1890 |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Дата сьмерці | 28 ліпеня 1972 (81 год) |
Месца пахаваньня | |
Месца вучобы | |
Занятак | грамадзкі дзяяч, фальклярыст, этнограф |
Месца працы |
У 1912 годзе мабілізаваны ў царскае войска. Па заканчэньні фэльчарскай школы браў удзел у ваенных дзеяньнях часоў Першай сусьветнай вайны. Кавалер трох Георгіеўскіх крыжоў. Браў удзел у Першым зьедзе беларускіх вайскоўцаў і Першым Усебеларускім кангрэсе.
Ад 1921 году актыўна ўдзельнічаў у арганізацыі беларускага школьніцтва на Лагойшчыне, дзе настаўнічаў да 1930 году, калі быў звольнены з працы. Каб пазьбегнуць рэпрэсій, перабраўся ў Менск, дзе ў 1936 годзе скончыў Вышэйшы пэдагагічны інстытут і працаваў у Інстытуце школьнай пэдагогікі пры Наркамаце асьветы.
У 1941 годзе вярнуўся настаўнічаць у родную вёску, аднак у 1943 годзе, ратуючыся ад партызанаў, зноў прыехаў у Менск, дзе працаваў у выдавецтве школьных падручнікаў.
Ад 1944 году — у Нямеччыне. У лягерах DP настаўнічаў ды займаўся выданьнем падручнікаў (выдаў каля 10 кніг), для чаго на ўласныя грошы заклаў выдавецтва «Заранка». Пазьней перабраўся ў ЗША, дзе працягваў выдавецкую дзейнасьць, аднавіўшы выдавецтва «Заранка». У 1950-х гг. выкладаў беларускую мову на беларусаведных курсах у Нью-Ёрку. Аўтар прац «Прыказкі Лагойшчыны» (Нью-Ёрк — Мюнхэн, 1966), «Краёвы слоўнік Лагойшчыны» (Нью-Ёрк, 1970), успамінаў «Чутае — бачанае — перажытае» («Запісы БІНіМ» № 40, 2018).
Ягоная лексыкаграфічная праца «Краёвы слоўнік Лагойшчыны» займае значнае месца ў беларускай лексыкаграфіі й ахоплівае самыя разнастайныя тэматычныя групы лексыкі дыялектнае мовы Лагойскага рэгіёну.
This article uses material from the Wikipedia Беларуская (тарашкевіца) article Язэп Гладкі, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Зьмест даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначанае іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (тарашкевіца) (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.