Язэп Гашкевіч

Во́сіп Анто́навіч Гашке́віч — дыплямат, навуковец-мовазнавец, дасьледчык Японіі і Кітаю, натураліст, арыенталіст.

Восіп Антонавіч Гашкевіч
Язэп Гашкевіч
1-ы консул Расейскай імпэрыі ў Японіі
5 лістапада 1858 — 1865
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 4 (16) красавіка 1814
сяло Стралічаў, Рэчыцкі павет
Памёр: 3 (15) траўня 1875 (61 год)
маёнтак Малі, Ашмянскі павет, Віленская губэрня
Дзеці: Сын: Восіп Восіпавіч Гашкевіч (ад другога шлюбу)
Бацька: Антон Іванавіч Гашкевіч
Маці: Глікерыя Якаўлеўна Гашкевіч
Род: Гашкевіч
Адукацыя: Пецярбурская духоўная акадэмія(en) (1839)
Узнагароды:
Ордэн Сьвятой Ганны
Ордэн Сьвятой Ганны
ІІ ступені (1857),
Ордэн сьвятога Станіслава
Ордэн сьвятога Станіслава
ІІІ ступені, Дзямідаўская прэмія(en) (1857)

Біяграфія

Язэп Гашкевіч 
Мэтрычны запіс аб нараджэньні-хросьце Язэпа Гашкевіча ў сяле Стралічаў, што на Хвойнікшчыне.
Язэп Гашкевіч 
Запіс аб сьмерці Язэпа Гашкевіча ў маёнтку Малі на Астравеччыне.

Язэп Гашкевіч нарадзіўся 4 (16) красавіка 1814 г. у сям’і сьвятара Міхайлаўскай царквы сяла Стралічаў на Хвойнікшчыне (колішні Рэчыцкі павет Менскай губэрні). Навучаўся ў царкоўна-прыходзкай школе(ru), дзе настаўнікам быў ягоны бацька. У 12 гадоў паступіў у Менскую духоўную сэмінарыю(ru). Скончыў Пецярбурскую духоўную акадэмію (1839), дзе авалодаў ангельскай, габрэйскай, грэцкай, лацінскай, нямецкай і францускай мовамі. У 1839 годзе выдаў літаграфскім спосабам Біблію, што зьмяшчала першы пераклад старазапаветных кніг з габрэйскай мовы на расейскую.

У 1839—1849 гадах у складзе Расейскай духоўнай місіі ў Пэкіне. Дасьледаваў культуру Кітаю, вывучаў кітайскую, карэйскую і японскую мовы. Адначасова займаўся пытаньнямі астраноміі і мэтэаралёгіі, сабраў калекцыю насечнікаў. У якасьці драгамана (перакладчыка) суправаджаў на фрэгаце «Палада» дыпляматычную місію Я. В. Пуцяціна ў Японію (1852—1855). 3ь ягоным удзелам заключаны Сімодзкі трактат — першая расейска-японская дамова, якая паклала пачатак двухбаковым дыпляматычным і гандлёвым адносінам. Па дарозе зь Японіі захоплены ў палон ангельцамі (з прычыны Крымскай вайны 1853—1856), знаходзіўся ў Ганконгу, потым у Вялікабрытаніі. У 1856 вярнуўся ў Расею.

У 1858—1865 гадах першы расейскі консул у Японіі (на Хакадатэ), адначасова выкладаў у Хакадацкай расейскамоўнай школе. Адзін зь першых замежнікаў, якому дазволілі наведаць унутраную Японію, у тым ліку двор сёгуна (правіцеля Японіі) у Эда (цяпер Токіё). Пасьля адмены ў Японіі забароны на пропавед хрысьціянства, Гашкевіч зьвярнуўся ў Сынод з просьбаю даслаць годнага сьвятара. Дасланы быў айцец Мікалай Касаткін, пазьней кананізаваны Праваслаўнаю Царквою як сьвяціцель Мікалай Японскі. Пасьля сьмерці жонкі ў 1864 годзе вярнуўся ў 1865-ым у Пецярбург. У кастрычніку 1867 выйшаў у адстаўку і жыў у маёнтку Малі (цяпер Астравецкі раён), дзе працягваў займацца ўсходняй філялёгіяй. Узяў другі шлюб з дачкой адстаўнога палкоўніка.

Шматлікія калекцыі флёры і фаўны паўднёвай Афрыкі і паўднёва-ўсходняй Азіі, сабраныя ў час падарожжаў, Гашкевіч перадаў Заалягічнаму музэю Акадэміі Навук у Пецярбурґу. Выдадзены ім першы ў Расеі «Японска-расейскі слоўнік» (1857, разам з Тацібана Каосай) адзначаны мэдалём Пецярбурскай АН і Дзямідаўскай прэміяй. Дасканала валодаў 13 мовамі.

Паводле мэтрычнага запісу ў кнігах Астравецкай царквы, спачыў 3 (15) траўня 1875 г. Пахаваны на праваслаўных могілках у Астраўцы (сёньня не існуюць; раней жа месьціліся ля касьцёлу, а на той час царквы, сьвятых Казьмы і Даміяна).

Ушанаваньне

Ягонае імя носяць вуліца ў Менску, заліў у Паўночнай Карэі (па-карэйску: Чосанман) і некаторыя дасьледаваныя ім невядомыя вусякі. У японскім пасёлку Хэда(en) (прэфэктура(en) Сідзуока(en), востраў Хансю) ёсьць музэй з матэрыяламі пра Восіпа Гашкевіча, у гарадку Фудзі(en) (прэфэктура Сідзуока) стаіць помнік(en) чальцам фрэгата(en) «Дыяна», на якім значыцца прозьвішча і Гашкевіча. У горадзе Хакадатэ(en) (востраў Хакайда), дзе было першае расейскае консульства(simple), у 1989 годзе ўстанавілі ў музэі бронзавы бюст(be) Восіпа Гашкевіча. Таксама бюст паставілі і ў Астраўцы (Гарадзенская вобласьць, Беларусь).

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Язэп Гашкевіч БіяграфіяЯзэп Гашкевіч УшанаваньнеЯзэп Гашкевіч КрыніцыЯзэп Гашкевіч Вонкавыя спасылкіЯзэп ГашкевічКітайЯпонія

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Уладзімер КараткевічДанута БічэльАркадзь КуляшоўАстравецДжынсавая рэвалюцыяQR-кодВэб-дызайнЭнэргіяКоўнаГедбудНаркамаўкаГісторыя БеларусіАндрэй ДынькоКляштарЛетуваЛюдміла РублеўскаяРадзівілыМольІнжынэрная справаМікола ПапекаВікізьвесткіПалітыкКолерПрымакі (п’еса)HTMLАлесь КажадубКрэдытны каапэратыўВольная Беларусь (рух)ЦанаМарт (імя)Сьцяг БанглядэшІгнат ПрановічТутэйшыя (спэктакль)П’ер Агюст РэнуарТрыбуна працыЗбожжаПрыслоўеСлавамір АдамовічISO 3166MelbetКінатэатарVirusTotalКараман (імя)Усяслаў ЧарадзейВікіСакрат ЯновічЯнка МаўрПрацоўная дамоваПарнаграфія ў сецівеВольга КараткевічМакс ШчурДыплёмАкторПарнаграфія ў ІталііМашэкаIP-адрасМужчына зьверхуЯўген КантылёўЛіга чэмпіёнаў УЭФА 2023—2024 гадоўБуценьТэхналёгіяБасовішча200818 красавікаБераСьвятлана Алексіевіч🡆 More