Юхавічы: вёска ў Расонскім раёне Віцебскай вобласьці Беларусі

Ю́хавічы — вёска ў Беларусі, на рацэ Нішчы.

Уваходзяць у склад Клясьціцкага сельсавету Расонскага раёну Віцебскай вобласьці. Насельніцтва на 2010 год — 162 чалавекі. Знаходзяцца за 28 км на паўночны захад ад Расонаў, за 35 км ад чыгуначнай станцыі Ідрыца.

Юхавічы
лац. Juchavičy
Юхавічы: Гісторыя, Насельніцтва, Эканоміка
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Віцебская
Раён: Расонскі
Сельсавет: Клясьціцкі
Насельніцтва: 162 чал. (2010)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 2159
Паштовы індэкс: 211467
СААТА: 2242820098
Нумарны знак: 2
Геаграфічныя каардынаты: 56°0′50″ пн. ш. 28°39′0″ у. д. / 56.01389° пн. ш. 28.65° у. д. / 56.01389; 28.65 28°39′0″ у. д. / 56.01389° пн. ш. 28.65° у. д. / 56.01389; 28.65
Юхавічы на мапе Беларусі ±
Юхавічы
Юхавічы
Юхавічы
Юхавічы
Юхавічы
Юхавічы
Юхавічы: Гісторыя, Насельніцтва, Эканоміка Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Юхавічы — даўняе мястэчка гістарычнай Полаччыны.

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

Здаўна Юхавічы знаходзіліся ў валоданьні роду Храпавіцкіх і ўваходзілі ў склад Полацкага ваяводзтва.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) Юхавічы апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Дрысенскім павеце Віцебскай губэрні. У 2-й палове XIX ст. мястэчка знаходзілася ў валоданьні Кузьняцоў, тут было 42 двары.

За часамі Першай сусьветнай вайны ў лютым 1918 году Юхавічы занялі войскі Нямецкай імпэрыі.

Найноўшы час

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Юхавічы абвяшчаліся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яны ўвайшлі ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала мястэчка разам зь іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. У 1924 годзе Юхавічы вярнулі БССР, дзе яны сталі цэнтрам сельсавету (з 8 красавіка 2004 году ў Клясьціцкім сельсавеце). Статус паселішча панізілі да вёскі.

На 2003 год у Юхавічах было 127 двароў.

Насельніцтва

Дэмаграфія

  • XIX стагодзьдзе: 1838 год — 189 чал. (90 муж. і 99 жан.), зь іх шляхты — 2 муж. і 3 жан., духоўнага стану праваслаўнага 3 муж. і 5 жан., мяшчанаў-юдэяў 39 муж. і 38 жан., сялянаў зямянскіх 45 муж. і 52 жан., адстаўных салдатаў 1 муж. і 1 жан.; 1882 год — 282 чал.
  • XX стагодзьдзе: 1999 год — 297 чал.
  • XXI стагодзьдзе: 2003 год — 250 чал.; 2010 год — 162 чал.

Інфраструктура

У Юхавічах працуюць пачатковая школа, бібліятэка, клюб, пошта.

Эканоміка

У вёсцы знаходзіцца сядзіба Юхавіцкага лясьніцтва.

Турыстычная інфармацыя

Славутасьці

За 1 км на поўнач ад Юхавічаў захаваўся курганны могільнік.

Крыніцы

Літаратура

Tags:

Юхавічы ГісторыяЮхавічы НасельніцтваЮхавічы ЭканомікаЮхавічы Турыстычная інфармацыяЮхавічы КрыніцыЮхавічы ЛітаратураЮхавічыБеларусьВёскаВіцебская вобласьцьКлясьціцкі сельсаветНішчаРасонскі раёнРасоны

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

ГорадняЛюбоўFacebookДзеяслоўЛацінкаБабёрСярэднявеччаЗьміцер БартосікКодэкс Рэспублікі Беларусь аб культурыЭва Юнчык-ЗямэцкаяТварСказЗацьменьне МесяцаАпэрацыйная сыстэмаВасіль БыкаўФізычны факультэт БДУАрганізацыя Аб’яднаных НацыяўПрекрасное далёкоСкірмантЦеплаправоднасьцьМенскПарнаграфіяКастусь КаліноўскіІнданэзійская рупіяГалосныяЭсэГрамадзкі набытакЧарлз ДарвінПарнафільмБайструкБусел белыПлоцевы актЦарква Сьвятой Тройцы (Чорная)Нямецкая моваНацыянал-сацыялізм.neВарняныМаральПунчак-ДжаяВасіль ТкачоўУправа КДБ па Гомельскае вобласьціВільгердДжынсавая рэвалюцыяБеларуская чыгункаФ’ючарсПартугаліяРасеяРусіфікацыя БеларусіГасьцініцаДайнарАрафурскае мораЗона маўчаньняКіраваньне часамТрыялетЭнэргіяПачапава (Пінскі раён)1271Беларуская рэдакцыя Ватыканскага радыёАлесь КажадубГабрэіМасаЮрген Эрнст фон ВэдэльСтаражытнагрэцкая моваКрамаВілейка (імя)ДаласМарат Казей🡆 More