Эўраслоўнік

ЭўраСлоўнік — унікальны шматмоўны слоўнік, выдадзены ў 2008 годзе.

Зьмяшчае каля 100 тысячаў адзінак перакладу на 28 мовах. Аўтар — беларускі мовазнаўца Лявон Баршчэўскі.

Прызначаецца найперш да чытаньня і разуменьня інфармацыйных, публіцыстычных, навукова-папулярных і мастацкіх тэкстаў, даступных у друкаваным выглядзе альбо ў інтэрнэце. У беларускай частцы прыводзяцца як афіцыйны, так і клясычны правапісныя варыянты.

Апісаньне

Складваецца з чатырох частак. У першай зьмяшчаюцца беларускія лексычныя адзінкі зь перакладам на 27 моваў сьвету: лацінскую, ангельскую, баўгарскую, вугорскую, грэцкую, дацкую, ірляндзкую, ісьляндзкую, гішпанскую, італьянскую, латыскую, летувіскую, мальтыйскую, нарвэскую, нідэрляндзкую, нямецкую, партугальскую, польскую, румынскую, славацкую, славенскую, фінскую, францускую, харвацкую, чэскую, швэдзкую і эстонскую. У другой частцы слоўніка прыводзяцца запазычаныя словы і выклічнікі. Трэцяя частка — гэта беларуска-лацінскі слоўнік рэлігійных, біялягічных, хімічных і мэдычных тэрмінаў. У чацьвертай частцы зьмяшчаюцца беларускія прымаўкі і прыказкі.

Паводле аўтара Лявона Баршчэўскага і рэдактара Ўладзімера Сіўчыка, пры дапамозе «Эўраслоўніка» беларуская мова набліжаецца да патэнцыйных чытачоў беларускіх тэкстаў у эўрапейскіх краінах. А беларусы, дзякуючы слоўніку, могуць азнаёміцца з багацьцем эўрапейскіх моваў.

Бібліяграфія

  • Баршчэўскі Л. ЕўраСлоўнік = EuroThesaurus : беларуска-лацінска-англійска-балгарска-венгерска-грэцка-дацка-ірландска-ісландска-іспанска-італьянска-латышска-літоўска-мальтыйска-нарвежска-нідэрландска-нямецка-партугальска-польска-румынска-славацка-славенска-фінска-французска-харвацка-чэшска-шведска-эстонскі слоўнік : 28 моў : каля 100 000 адзінак перакладу. — Менск: Радыёла-плюс, 2008. — 700 с. — ISBN 978-985-448-080-0.

Крыніцы

Tags:

Лявон Баршчэўскі

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Каса (анатомія)Беларуская моваКлеапатраЖыгімонтКуопіёБеларускі рубельЛеў СапегаДрускенікіПан ТадэвушУсяслаў ЧарадзейВольныя матэрыялыЭротыкаАб’яднаньне беларускіх студэнцкіх арганізацыяўМарчэл ЧалакуСтаніслаў ЯроцкіУправа КДБ па Берасьцейскай вобласьціМагіла льва (паэма)ЛетуваМантывілы1667ПасадобльФульда (рака)ФінляндыяЯн ГляўбіцВіленская беларуская гімназіяБразыліяУладзімер ПуцінЮзэф СцыпіёнМаладосьць (часопіс)Лексычнае значэньнеМікалай ТарасюкМіхась ЗарэцкіЖырандоля (альманах)2008НідэрляндыТрактар (стадыён)Народны АльбомГалосныяЮр’яУзровень жыцьцяБеларускі клясычны правапіс1882ЭрэкцыяУзброеныя сілы Рэспублікі БеларусьКадзіла сармацкаеДаўгерд (імя)Сельская гаспадаркаТравеньДольнасорбская моваWordleБеларусьКосаваРыгаТроіца (гурт)Шляхецкая сядзібаСельская гаспадарка БеларусіГісторыя ВільніТаварыства мёртвых паэтаўБеларуская фанэтыкаАлена МаслаВіківэрсытэтСакрат ЯновічЭйгерды (род)Вайна ХАМАСу з Ізраілем (з 2023)Першы нацыянальны канал Беларускага радыё15 красавікаІван ПташнікаўПрасамадыйская моваІмёны ліцьвінаўДурбанВіктар МарціновічГенадзь Валер’евіч Шутаў🡆 More