Эразм Цёлак

Эра́зм Цёлак, у лацінізаванай форме Вітэлій (Vitellius; 1474, Кракаў — 9 верасьня 1522, Рым) — дзяржаўны дзеяч Польшчы і Вялікага Княства Літоўскага, дыплямат.

Эразм Цёлак
Эразм Цёлак
1495 — 1503
з 29 лістапада 1503
Папярэднік Вінцэнты Пшэрэбскі[d]
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: каля 1474
Памёр: 9 верасьня 1522
Адукацыя:

Жыцьцяпіс

Нарадзіўся ў мяшчанскай сям’і ўласьніка кракаўскай вінярні пры вуліцы Сьв. Ганны — Станіслава Цёлка і яго жонкі Агнежкі. Атрымаў годнасьць магістра пасьля сканчэньня Ягелонскага ўнівэрсытэту ў Кракаве. З 1494 году — у Вялікім Княстве Літоўскім на пасадзе сакратара велікакняжацкай канцылярыі, а з 1499 году — пробашча і каноніка Віленскай капітулы. Здабыў любоў і падтрымку вялікага князя Аляксандра Ягелончыка. У 1502 годзе атрымаў шляхецтва, а ў 1503 быў прызначаны плоцкім біскупам.

Мэцэнат і апякун Міколы Гусоўскага. 1490-я гады шмат падарожнічаў па Беларусі, відавочна мог наведаць і тыя мясьціны, адкуль паходзіў будучы паэт. Ва ўсякім разе, Эразм Цёлак адыграў важную ролю ў жыцьці паэта, пра што ён, не называючы імені свайго мэцэната, кажа на пачатку «Песьні пра зубра».

Неаднаразова выконваў складаныя дыпляматычныя даручэньні ад імя Вялікага Княства і Кароны. Ён узначальваў пасольскія місіі ў Ватыкан у 1501, 1505 і 1518—22 гады

Асноўнаю мэтаю пасольскай місіі, узначаленай Эразмам Цёлкам, было стварэньне шырокай кааліцыі эўрапейскіх дзяржаваў супраць Турэччыны і Крымскага ханства, якія пагражалі бясьпецы ўсёй Эўропы. Актыўна працуючы ў Рыме дзеля рэалізацыі гэтага пляну, сутыкнуўся з інтрыгамі сваіх супернікаў у Польшчы — прымаса Я. Ласкага, біскупа А. Крыцкага ды іншых, якія не маглі дараваць яму хуткага ўзвышэньня, асабліва калі кіраўнік амбасады пачаў дамагацца ў Ватыкане кардынальскай шаты бяз згоды сэнату і караля. Магчыма, адносіны з польскай духоўнай элітай ускладняліся яшчэ й тым, што ў прамовах, сказаных у Аўгсбургу і Ватыкане і выдадзеных у 1519 у Рыме, Цёлак не хаваў сваіх сымпатыяў да Вялікага Княства Літоўскага.

Паддаўшыся ціску з боку арыстакратычных колаў Польшчы, у 1521 годзе Жыгімонт Стары, вялікі князь ВКЛ і польскі кароль, адхіліў Эразма Цёлка ад выкананьня абавязкаў пасла, адмаўляючыся ад ідэі стварэньня вайскова-палітычнага аб’яднаньня эўрапейскіх краінаў супроць Турэччыны. Усьведамляючы, што такое рашэньне караля касуе вынікі шматгадовых намаганьняў па стварэньні блёку і ставіць пад удар аўтарытэт і інтарэсы ВКЛ і Кароны, пасольская місія, заручыўшыся падтрымкаю папы Льва X, засталася ў Рыме і працягваць дыпляматычную дзейнасьць. У гэты складаны для Эразма Вітэлія час Гусоўскі зьвяртаўся да яго са словамі падтрымкі і суцяшэньня ў вершы, які так і называецца — «Суцяшэньне». Слушнасьць рашэньня кіраўніка місіі, хоць і пасьля сьмерці Цёлкі, усё ж была прызнаная каралём, які адзначыў, што паслы выконвалі свае абавязкі «сумленна і слаўна».

Памер 9 верасьня 1522 году з-за пануючай у Рыме заразы.

Творчасьць (выступы, навука)

  • Ad Alexandrum Sextum, pontificem maximum… oratio, прамоўлена 31 сакавіка 1501, з рукапісу Ватыканска архіву, выданьне A. Theiner Vetera Monumenta Poloniae et Lithuaniae, t. 2, 1861, s. 277—279
  • Obedientia Alexandri Poloniae regis… oratio, прамоўлена 10 сакавіка 1505, перад папай Юліюшам II, з рукапісу Ватыканска архіву, выданьне A. Theiner Vetera Monumenta Poloniae et Lithuaniae, t. 2, 1861, s. 300—302
  • Oratio… ad cesarem Maximilianum, прамоўлена 20 жніўня 1518, выданьне Augsburg 1518, друкарня J. Miller;
  • Orationes, Рым 1519, друкарня J.Mazochius

Крыніцы

Літаратура

  • Bibliografia Literatury Polskiej — Nowy Korbut, t. 2 Piśmiennictwo Staropolskie, Państwowy Instytut Wydawniczy, Warszawa 1964, s. 96-97.

Tags:

Эразм Цёлак ЖыцьцяпісЭразм Цёлак Творчасьць (выступы, навука)Эразм Цёлак КрыніцыЭразм Цёлак ЛітаратураЭразм Цёлак147415229 верасьняВКЛКракаўРым

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Злучаныя Штаты АмэрыкіАральны сэксЧыгункаMozilla FirefoxБагоўкаСьпіс помнікаў гісторыі і архітэктуры Беларусі, зруйнаваных Маскоўскім патрыярхатамНародны АльбомАпавядальны сказНа чужынеМікола ПапекаЛацінкаСтаніслаў ВалодзькаСьвінтарогМінэтЎІгар СлучакШвэдарНёман (1945)Альтэрнатыўная парнаграфіяУладзіслаў СыракомляІсьляндзкі коньПЛітваМацярдушкаВетразьЖанчына зьверхуРадаўніцаУ краіне райскай птушкіДэманстрацыі ў Грузіі (1978)Генадзь Валер’евіч ШутаўПадзелы Рэчы ПаспалітайГелгудыЖвірЧорная дзіркаІван ЧыгрынаўАнтонімыВалеры МаракоўІсламВікіманіяМаладосьць (часопіс)КосаваАўстрыяІван ПташнікаўСэксуальныя пазыцыіСтаніслаў Аўгуст ПанятоўскіОйча нашІмёны ліцьвінаўСьпіс гарадоў БеларусіІвана-ФранкоўскБерасьцеМэдыяВікіІталіяПрасамадыйская моваСьпіс помнікаў гісторыі і архітэктуры Беларусі, зруйнаваных уладамі СССРБеларуская Народная РэспублікаСельская гаспадаркаАпалёнКанстытуцыя БеларусіБразыліяМаксім ТанкВагінальны сэксЗдароўеАляксандар КраўцэвічАмонімСоф’я КавалеўскаяПарнаграфія ў РумынііМэдаль Францішка СкарыныВільня🡆 More