Электронныя Грошы

Электронныя грошы — адзінкі кошту ў электронным выглядзе, выпушчаныя ў абарачэньне ў абмен на ўласна грошы і прымальныя ў якасьці сродку аплаты пры ажыцьцяўленьні разьлікаў у сувязі з абавязкам выпускальніка вярнуць грошы ўсялякай асобе пры іх прад’яўленьні.

У 1983 годзе амэрыканскі крыптограф Дэйвід Чаўм(en) выдаў дасьледаваньне аб магчымасьці выпуску лічбавых наяўных грошай. У 1990 годзе заснаваў адпаведнае прадпрыемства DigiCash(en). У 2000 годзе Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь увёў першае адпаведнае заканадаўства, што дазволіла выпуск такіх адзінак кошту камэрцыйнымі банкамі. На 2015 год налічвалася 9 такіх банкаў.

Беларусь

26 лістапада 2003 году Нацбанк Беларусі Пастановай № 201 зацьвердзіў Правілы ажыцьцяўленьня апэрацыяў з электроннымі грашыма. 6 кастрычніка 2004 году «Белгазпрамбанк» і прадпрыемства «Адкрыты кантакт» запусьцілі першы ў краіне аплатны шлюз(en) «EasyPay»(ru) для грашовых пераводаў і аплаты тавараў у Сеціве з выкарыстаньнем беларускіх рублёў. 1 ліпеня 2005 году «Белгазпрамбанк» дадаў безнаяўныя разьлікі «Берліё» для аплаты паліва і спадарожных тавараў на аўтазаправачных станцыях. 12 красавіка 2006 году «Тэхнабанк» падпісаў з расейскім прадпрыемствам «Вылічальныя сілы» (Масква) дамову аб разьліках «WebMoney»(en) у Беларусі, выпуск якіх пачаў 10 кастрычніка ў беларускіх рублях. 1 студзеня 2009 году «Парытэтбанк» сумесна з сотавым апэратарам «Мабільныя ТэлеСыстэмы» ў Беларусі і прадпрыемствам «БіСмарт» запусьціў паслугу «iPay» для аплаты тавараў шляхам сьпісаньня грошай з сотавага рахунку. Пазьней «Трастбанк» і «Прыёрбанк» далучыліся да выпуску «iPay» для сотавага апэратару «Лайф».

29 кастрычніка 2012 году «Прыёрбанк» пачаў ажыцьцяўляць разьлікі для тэрміналаў «Аб’яднанай сыстэмы імгненных плацяжоў»(ru), што належалі расейскаму прадпрыемству «Ківі». 1 ліпеня 2013 году «Прыёрбанк» сумесна з расейскім прадпрыемствам «Ківі»(en) адчыніў аплатны шлюз «Belqi». У жніўні «ІнтэрПэйБанк» запусьціў паслугу «Адзіны гаманец»(ru) ад расейскага «Інфармацыйна-працэсінгавага цэнтру» (Арэнбург), супрацу зь якім 17 красавіка 2015 году пераняў банк «Масква-Менск». 23 красавіка 2014 году «Прыёрбанк» выпусьціў першую перадаплочаную картку «БелКарт». У наступным «Белаграпрамбанк», «Беларусбанк» і «Белінвэстбанк» далучыліся да выпуску перадаплочаных картак «МайстарКард»(en) (Пэрчэс(en), штат Нью-Ёрк, ЗША) і «Visa»(en) (Фостэр-Сіці(en), штат Каліфорнія, ЗША). За 2014 г. банкі Беларусі выпусьцілі 3277,291 млрд электронных рублёў ($319,419 млн). На 1 студзеня 2015 г. налічвалася 2 858 611 электронных гаманцоў (30% ад насельніцтва Беларусі).

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Tags:

en:David Chaumen:DigiCashБанкГрошыДасьледаваньнеЗаканадаўстваКоштКрыптаграфіяНацыянальны банк Рэспублікі Беларусь

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

ДыфірамбСлавамір АдамовічЖывёлыДэміюргСядзібаISO 3166Імёны ліцьвінаўАбратСпакусьнікіНью-ЁркІрына Ханунік-РамбальскаяУкраінаМарат МаркаўАладкіІван ШамякінПолымя (часопіс)КанадаМэтэароідПрыбытакMozilla FirefoxАглядМалайская моваМаланка (часопіс)1908СэрвалюксКарыбут (імя)Азэрбайджанская моваЖыды ў БеларусіМастацкі творДзень жартаўСьпіс помнікаў архітэктуры Вялікага Княства Літоўскага, зруйнаваных уладамі Расейскай імпэрыіМаладосьць (часопіс)Пярнуская затокаВухаІван МележЦарква Раства Багародзіцы (Мураванка)17 красавікаЛюдзі на балоце (раман)ГабрэіГалосныяВушкіЛёнданГайПраўнік (часопіс)Сьвятлана АлексіевічСусьветнае павуціньнеТайва́ньЯн ЧачотЖанчына зьверхуСтарое места (Ерусалім)СтатусбанкСюзан ЧарныМанархGoogleДжынсавая рэвалюцыяРэжым ЛукашэнкіЭтнічная тэрыторыя беларусаўЛастаўчына гняздоВыказьнікПятрусь БроўкаДэйвід КэмэранЭдзі АгняцьветФільмДротНадвор’еГрэбляАрцём Вярыга-ДарэўскіТленДабрабыт (банк)Міхась РудкоўскіГісторыя БеларусіАляксей ПысінПрыметнік🡆 More