Эйндговэн (па-нідэрляндзку: Eindhoven) — горад на поўдні Нідэрляндаў, найбуйнейшы горад правінцыі Паўночны Брабант.
Насельніцтва 229 637 чалавек (на 31 траўня 2018) — пяты паводле колькасьці насельніцтва горад краіны. У ім знаходзіцца мноства прадпрыемстваў, зьвязаных з высокімі тэхналёгіямі і інфарматыкай, напрыклад «Philips». Горад таксама вядомы футбольнай камандай ПСВ — шматразовым чэмпіёнам Нідэрляндаў.
Эйндговэн | |||||
нід. Eindhoven | |||||
| |||||
Першыя згадкі: | VIII стагодзьдзе | ||||
Краіна: | Нідэрлянды | ||||
Правінцыя: | Паўночны Брабант | ||||
Кіраўнік: | Jeroen Dijsselbloem[d] | ||||
Плошча: | 88,87 км² | ||||
Насельніцтва (2018) | |||||
колькасьць: | 229 637 чал. | ||||
шчыльнасьць: | 2583,97 чал./км² | ||||
Часавы пас: | UTC+1 | ||||
летні час: | UTC+2 | ||||
Тэлефонны код: | 40 | ||||
Паштовы індэкс: | 5600–5658 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 51°26′4″ пн. ш. 5°29′3″ у. д. / 51.43444° пн. ш. 5.48417° у. д. 5°29′3″ у. д. / 51.43444° пн. ш. 5.48417° у. д. | ||||
Эйндговэн | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
https://www.eindhoven.nl/ |
Пісьмовая гісторыя гораду пачалася ў 1232 годзе, калі герцаг Гэнрых I Брабанцкі дараваў прывілеі невялікаму мястэчку на скрыжаваньні рэк Домэль і Гендэр. У той час горад складаўся прыкладна з 170 хат, акружаных валам. Побач з гарадзкім мурам стаяў невялікі замак. Гораду таксама было дадзена права праводзіць штотыднёвы кірмаш, і сяляне з суседніх вёсак былі абавязаныя прадаваць на гэтым рынку свае прадукты. Важную ролю ў разьвіцьці гораду адыграла тое, што ён знаходзіўся на гандлёвым шляху з Галяндыі ў Льеж.
Буйнамаштабныя бамбаваньні падчас Другой сусьветнай вайны разбурылі значную частку гораду, уключаючы амаль усе старадаўнія будынкі. Пасьля вайны горад быў хутка адноўлены, і ў ім было пабудавана шмат вышынных будынкаў. У пасьляваенны пэрыяд усё больш разьвіваліся электронныя і інжынэрныя галіны, у той час як традыцыйная вытворчасьць тытуню і тканін марнела і канчаткова зьнікла ў сямідзясятыя гады. У сямідзясятыя, васьмідзясятыя і дзевяностыя гады было пабудавана шмат жыльля ў паўночных раёнах гораду Вунсэль-Зюйд і Вунсэль-Ноорд, і ў выніку Эйндговэн стаў пятым па колькасьці насельніцтва горадам Нідэрляндаў.
This article uses material from the Wikipedia Беларуская (тарашкевіца) article Эйндговэн, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Зьмест даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначанае іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (тарашкевіца) (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.