Эдўін Габл: астраном ЗША

Эдўін Паўэл Габл (па-ангельску: Edwin Powell Hubble, 20 лістапада 1889, Маршфілд, Мізуры, ЗША — 28 верасьня 1953, Сан-Марына, Каліфорнія, ЗША) — амэрыканскі астраном.

У 1914—1917 гадах працаваў у Еркскай абсэрваторыі, з 1919 году — у абсэрваторыі Маўнт-Ўілсан. Чалец Нацыянальнай акадэміі навук у Вашынгтоне з 1927 году.

Эдўін Габл
Edwin Hubble
Эдўін Габл: астраном ЗША
Дата нараджэньня 20 лістапада 1889(1889-11-20)[…]
Месца нараджэньня Маршфілд, Мізуры, ЗША
Дата сьмерці 28 верасьня 1953(1953-09-28)[…] (63 гады)
Месца сьмерці Сан-Марына, Каліфорнія, ЗША
Прычына сьмерці silent stroke[d] і інсульт
Месца пахаваньня
  • невядома
Месца вучобы
Занятак астраном, астрафізык, касмоляг
Навуковая сфэра астраномія
Месца працы Ерская абсэрваторыя, Маўнт-Ўілсанская абсэрваторыя
Вядомы як аўтар Закону Габла
Навуковая ступень доктар тэхнічных навук[d]
Навуковы кіраўнік Edwin Brant Frost[d]
Узнагароды Мэдаль Кэтрын Брус, стыпэндыя Родса
Подпіс Выява аўтографу

Грунтоўна зьмяніў разуменьне Сусьвету, пацьвердзіўшы існаваньне іншых галяктык, а ня толькі нашай. Таксама разглядаў ідэю аб тым, што велічыня эфэкту Доплера, у дадзеным выпадку званым «чырвонае зрушэньне», назіранага ў сьветлавым спэктары выдаленых галяктык, узрастае прапарцыйна адлегласьці да той ці іншай галяктыкі ад Зямлі. Гэтая прапарцыйная залежнасьць стала вядомая як Закон Габла, на два гады раней гэта ж адкрыцьцё зрабіў бэльгійскі навуковец Жорж Лемэтр. Інтэрпрэтацыя чырвонага зрушэньня як доплераўскага эфэкту была раней прапанаваная амэрыканскім астраномам Вэста Слайфэрам, чыімі дадзенымі карыстаўся Эдўін Габл. Аднак Эдўін Габл ўсё ж сумняваўся ў інтэрпрэтацыі гэтых дадзеных, што прывяло да стварэньня тэорыі мэтрычнага пашырэньня прасторы (анг. Metric expansion of space), якое складаецца ў амаль аднастайным і ізатропным пашырэньні касьмічнай прасторы ў маштабах усяго Сусьвету.

Асноўныя працы Эдўіна Габла прысьвечаны вывучэньню галяктык. У 1922 годзе ён прапанаваў падпадзяліць назіраныя туманнасьці на галяктыкі й газа-пылавыя туманнасьці. У 1924—1926 гадох выявіў на фатаздымках некаторых бліжэйшых галяктыкаў зоркі, зь якіх яны складаюцца, чым даказаў, што яны ўяўляюць сабой зорныя сыстэмы, як то наш Млечны Шлях. У 1929 годзе выявіў залежнасьць паміж чырвоным зрушэньнем галяктык і адлегласьцю да іх. У 1935 годзе адкрыў астэроід №1373, названы ім «Цынцынаці» (1373 Цынцынаці).

У гонар Габла названы астэроід №2069, адкрыты ў 1955 годзе (2069 Габл), а таксама знакаміты касьмічны тэлескоп «Габл», выведзены на арбіту ў 1990 годзе.

Біяграфія

Эдўін Габл нарадзіўся ў сям’і страхавога кіраўніка Джона Паўэла Габла й Вірджыніі Ліі Джэймз, у горадзе Маршфілд, штат Мізуры. У 1900 годзе яны пераехалі ў горад Ўітан, штат Іліной. У раньнія гады, Эдўін Габл быў больш вядомы сваімі атлетычнымі заслугамі, чым інтэлектуальнымі, хоць і атрымліваў цалкам добрыя ацэнкі па ўсіх прадметах у школе, за выключэньнем бадай што граматыцы. Ён сем разоў займаў першае месца й адзін раз трэцяе (у 1906 годзе) у школьных спаборніцтвах сярод старэйшых клясаў па лёгкай атлетыцы. У тым жа годзе ён усталяваў рэкорд па скачках у вышыню сярод старшаклясьнікаў штату Іліной. Іншым ягоным захапленьнем была рыбная лоўля нахлыстам, а таксама аматарскі бокс.

Эдўін Габл вучыўся ў Чыкагаўскім унівэрсытэце, дзе сканцэнтраваўся на матэматыцы, астраноміі, філязофіі, што дало яму ступень бакаляўра ў 1910 годзе. Ён таксама быў чальцом студэнцкага аб’яднаньня пад назвай Капа Сыгма (анг. Kappa Sigma Fraternity), і ў 1948 годзе быў названы «чалавекам года» Капы Сыгмы. Тры гады ён правучыўся ў Каралеўскім каледжы (анг. The Queen's College)—- адным са складовых каледжаў пры Оксфардзкім унівэрсытэце ў Ангельшчыне, куды быў прыняты пасьля атрыманьня ступені бакаляўра й стаўшы адным зь першых уладальнікаў стыпендыі Родса Оксфардзкага ўнівэрсытэту. У каледжы Эдўін першапачаткова вывучаў юрыспрудэнцыю замест навукі (якую ён паабяцаў вывучаць свайму памерламу бацьку), а затым дадаў вывучэньне літаратуры й гішпанскай мовы, што дало яму магчымасьць атрымаць акадэмічную ступень магістра. Некаторыя ягоныя набытыя брытанскія манеры й стыль адзеньня засталіся зь ім на ўсё жыцьцё, якія часам раздражнялі амэрыканскіх калегаў.

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Эдўін Габл: астраном ЗША  Эдўін Габлсховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Tags:

Ангельская моваВашынгтонЕркская абсэрваторыяЗШАКаліфорніяМізуры

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

ГрыбыАкторы парнафільмаўЛетуваДзікБацькаўшчынаФінская моваЖанчына зьверхуІмануіл КантЛатаваКаханьне без пранікненьняВікікрыніцыПабуджальны сказРумынская мова1874Трыбуна працы7 (лік)Станіслаў Булак-БалаховічАндрэй Дынько22 красавікаСьпіс гарадоў БеларусіВасіль БыкаўРабінаЯн ЧыквінЛірыкаМіс СусьветФранцыяФранцішак СкарынаІван АрашкевічІсьляндзкі коньГайла (імя)ЎСлавамір АдамовічЦэнтральная разьведвальная ўправаДзед ТалашАральны сэксМастацкая літаратураУкраінаВалянцін АкудовічФізыкаМікола ЕрмаловічЖыровічыЧорны замак АльшанскіРАУСРагачоўСакрат ЯновічТроп (літаратуразнаўства)МрояКастусь Цыбульскі26 красавікаПародыяБеларуская моваСкандынавіяВалянцін ЗубАлесь АркушРод (біялёгія)ГедаАлесь БадакПарнаграфія ў ІталііВольга КараткевічГорадСтэланціс Славаччыны24 красавікаЧалавекГрупавы сэксЛюбчаПарнафільм у ФранцыіПерабудоваРасейская акупацыя БеларусіГенадзь ПашкоўМаксім Багдановіч🡆 More