Эдуард Зарыцкі: беларускі кампазытар

Эдуа́рд Бары́савіч Зарыцкі (9 лютага 1946, Красны Кут, Саратаўская вобласьць, РСФСР — 6 чэрвеня 2018, Менск, Беларусь) — беларускі кампазытар.

Народны артыст Беларусі.

Эдуард Зарыцкі
Дата нараджэньня 9 лютага 1946
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 6 чэрвеня 2018 (72 гады)
Месца сьмерці
Месца пахаваньня
Месца вучобы
Занятак кампазытар
Месца працы
Узнагароды
ордэн Францішка Скарыны
народны артыст Беларусі
    Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Зарыцкі.

Жыцьцяпіс

З 1948 року жыў у Менску. У 1964 року скончыў Менскую музычную вучэльню імя Глінкі, у 1970 — Беларускую дзяржаўную кансэрваторыю па клясе кампазыцыі Анатоля Багатырова.

Пісаў музыку і гуляў у беларускай зборнай КВЗ, зь якой стаў чэмпіёнам СССР. Падчас службы пісаў музыку для вайсковага ансамблю.

У 1973—82 роках загадваў музычнай часткай Беларускага рэспубліканскага тэатру юнага гледача. Шмат гадоў працаваў у Нацыянальным акадэмічным канцэртным аркестры пад кіраўніцтвам Міхаіла Фінберга. Працаваў пераважна ў галіне інструмэнтальнай музыкі (абапіраўся на клясычныя традыцыі), масавай і эстраднай песьні, тэатральнай і кінамузыкі.

Сябра Саюзу кампазытараў БССР (1971).

Памёр ад анкалягічнага захворваньня ў Менску 6 чэрвеня 2018 року.

Творчасьць

Сярод твораў: сымфонія (1970), сюіта (1980), канцэрціна «Пастараль» (1977) для сымфанічнага аркестру; канцэрты для габою (1973) і валторны (1974) і камэрнага аркестра; капрычыё для фартэпіяна з камэрным аркестрам (1978), сюіта на тэмы беларускіх песень (1976); камэрна-інструмэнтальная музыка; сюіты з музыкі да спэктакляў «Дванаццатая ноч», «Сьнежная каралева», «Тэатральная сюіта».

Эдуард Зарыцкі — аўтар больш 600 песень. Напісаў музыку да больш як 30 спэктакляў і фільмаў. Ён аўтар такіх вядомых песень, як «Белыя крылы», «Будзьма», «Замова», «Зорачка», «Лісток календара», «Начныя кастры», «Палыновая ростань», «Пасьпяшайся, кумок», «Пахне чабор». Ягоныя песьні выконвалі Іна Афанасьева, Віктар Вуячыч, Ірына Дарафеева, Яраслаў Еўдакімаў, Філіп Кіркораў, Надзея Мікуліч, Уладзімер Правалінскі, Мікалай Скорыкаў, Натальля Тамела.

Таксама Зарыцкі стварыў цыклі на вершы Максіма Багдановіча, Францішка Багушэвіча, Адама Міцкевіча, Ўладзімера Караткевіча, Якуба Коласа, Янкі Купалы, Міхася Чарота і Яна Чачота.

Узнагароды

Крыніцы

Літаратура

Tags:

Эдуард Зарыцкі ЖыцьцяпісЭдуард Зарыцкі ТворчасьцьЭдуард Зарыцкі УзнагародыЭдуард Зарыцкі КрыніцыЭдуард Зарыцкі ЛітаратураЭдуард ЗарыцкіБеларусьМенскНародны артыст БеларусіРСФСРСаратаўская вобласьць

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Алесь СавіцкіСакавікКаханьне без пранікненьняСкрыпкаВостраў ПасхіГіль (імя)РагачоўСтамбулРАУСЧорная РусьЎіндгукЧэмпіянат сьвету па хакеі з шайбай 2022 году (склады)Фабіян АбрантовічМы выйдзем шчыльнымі радаміСяброўстваСказІван Мележ26 красавікаІрляндыяВіктар МарціновічАдзёр12661988ФранцыяФізыкаСьпіс гарадоў БеларусіАрхангельскПарнаграфія ў ІталііВільняЖандармэрыяЛявон БаразнаБеларуская мінуўшчына (часопіс)1744Анатоль СысСМЕРШДанецкая народная рэспублікаПаўночная АмэрыкаДамініканская РэспублікаЛязьбійская парнаграфія1530ŠНародны АльбомЗлучнікВячаслаў АдамчыкПінгвіны1629Іван ШамякінФарс (астан)Антон Луцкевіч2024Атрад (біялёгія)Гіль29 красавікаБялуха (гара)АлтайЛітаратарМультыплікацыяЛіпкі (этнаграфічная група)ВікіцытатнікАльгерд БахарэвічІмёны ліцьвінаўАвечкаДзікае паляваньне караля Стаха (аповесьць)ХартумМастацкая літаратураСаюз Савецкіх Сацыялістычных РэспублікБазыляныБлогПаўлюк ТрусПастава 69Сельская гаспадаркаМаксім Танк640🡆 More