Шымкент

Шымкент (па-казаску: Шымкент) — горад рэспубліканскага значэньня ў Казахстане, (да 19 чэрвеня 2018 году — адміністрацыйны цэнтар Паўднёва-Казахстанскай вобласьці).

Горад уваходзіць у тройку найбуйнейшых гарадоў Казахстана й зьяўляецца адным з найбуйнейшых прамысловых і гандлёвых цэнтраў краіны. Насельніцтва 1 010 514 чалавек (на 2018 год).

Шымкент
Шымкент
Шымкент
Дата заснаваньня: XII стагодзьдзе
Краіна: Казахстан
Кіраўнік: Нурлан Саўранбаеў[d]
Плошча:
  • 347 км²
Насельніцтва:
Паштовы індэкс: 160000
Нумарны знак: X / Y / 17
Геаграфічныя каардынаты: 42°18′0″ пн. ш. 69°36′0″ у. д. / 42.3° пн. ш. 69.6° у. д. / 42.3; 69.6 69°36′0″ у. д. / 42.3° пн. ш. 69.6° у. д. / 42.3; 69.6
Шымкент на мапе Казахстану
Шымкент
Шымкент
Шымкент
Шымкент Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
http://shymkent.gov.kz/

Прэзыдэнт рэспублікі Нурсултан Назарбаеў адзначыў Шымкент як трэці паводле значнасьці горад у краіне. Міжнародная асамблея сталіцаў і буйных гарадоў (МАГ) прызнала Шымкент «Лепшым горадам сярод краінаў СНД» у 2011 годзе.

Гісторыя

Паселішчы на тэрыторыі сучаснага Шымкента ўжо існавалі на мяжы XI—XII стагодзьдзяў. На працягу стагодзьдзяў Шымкент нярэдка падвяргаўся спусташальным нашэсьцям заваёўнікаў. У пачатку XIII стагодзьдзя праз Сайрамскую аазу прайшлі ў Мавэранагр войскі Чынгісхана, пасьля чаго ён стаў часткай уладаньняў нашчадкаў заваёўніка. У XIV стагодзьдзі ў выніку пасьпяховых ваенных дзеяньняў супраць ханаў Ак-Орды й Залатой Арды Тымур уключыў яго ў склад сваёй дзяржавы. У пачатку XVI стагодзьдзя Шымкент увайшоў у склад Казаскага ханства, затым на працягу XVII—XVIII стагодзьдзяў стаў аб’ектам нашэсьцяў джунгарскіх заваёўнікаў.

Насельніцтва

Большую частку насельніцтва гораду складаюць казахі (65%), у той час як сярод нацыянальных меншасьцяў лідэрства маюць расейцы (15%) і узбэкі (14%).

Эканоміка

Шымкент зьяўляецца адным зь вядучых прамысловых і эканамічных цэнтраў Казахстана. У горадзе налічваецца 69 прамысловых прадпрыемстваў каляровай мэталюргіі, машынабудаваньня, хімічнай, нафтаперапрацоўчай і харчовай прамысловасьці.

Гарады-сябры

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Шымкент ГісторыяШымкент НасельніцтваШымкент ЭканомікаШымкент Гарады-сябрыШымкент КрыніцыШымкент Вонкавыя спасылкіШымкентГорадКазаская моваКазахстанПаўднёва-Казахстанская вобласьць

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

БаранавічыМіхась ЧаротУ краіне райскай птушкіПошукавая аптымізацыяПрыдатак (мовазнаўства)Сьпіс праектаў ВікімэдыіБеларуская народная партызанкаЛяндвароваSQLПрамяністыя (таварыства)Tor BandЗлучнікСамагубстваПятро Дудо633Парнаграфія для жанчынМенская вобласьцьДыяніз ІлкавічТравеньHTMLСабака1467БудынакРужанецРоксі ПантэрНавасёлкі (Навасёлкаўскі сельсавет, Пастаўскі раён)Арсень СкапецПесьня пра зубраКарл Фрыдрых ГаўсБраніслаў ТарашкевічПорнасайтМіхась ЗарэцкіHromadske.TVХэльсынкіПімен ПанчанкаФранцішак Багушэвіч@Гуда (імя)Злучаныя Штаты АмэрыкіТутэйшыя (літаб’яднаньне)ПробашчМікола ПапекаВэб-сэрвэрКойданаўВішымутЛюбарт (імя)ФіліпіныСьвяты ЮрыАлена МаслаВіталь ВольскіЮрась БарысевічМаксім ГарэцкіЛірыкаКнігаЕва ВежнавецАлесь АркушГісторыя беларускай мовыАнатоль СербантовічКарэйская моваТыраспальМарыюпальКанадаВіктар ШніпСамасейМараторыйСлавамір Адамовіч🡆 More