Шчакатоўскі Лес

Шчакато́ўскі лес (Кантакузаўскі лес, Лес сьмерці) — лес на дзявятым кілямэтры шашы Гомель — Чарнігаў.

Мінуўшчына

Паводле сьведчаньняў жыхароў з навакольных мястэчак, тут у 1937 годзе НКУСаўцы расстрэльвалі мірных людзей, у тым ліку жыхароў Чарнігаўскай вобласьці, якіх прывозілі сюды пад покрывам ночы. Напачатку 1990-х гадоў Гомельская абласная пракуратура распачала праверку гэтага факту. Пасьля экспэртызы знойдзеных чалавечых астанкаў, гільзаў, фрагмэнтаў вопраткі і абутку было ўстаноўлена, што пахаваньні адносяцца да даваеннага часу.

Вывучэньне захаваньняў

У траўні — чэрвені 2007 году стала вядома, што ў Шчакатоўскім лесе, за 2 кілямэтры ад ужо дасьледванага месца рэпрэсіяў, мясцовыя жыхары неаднаразова знаходзілі парэшткі людзей. Жыхары казалі, што час ад часу на паверхні зямлі зьяўляюцца чалавечыя косткі, аднак ніхто з афіцыйных структураў гэтай інфармацыі тамтэйшых сялянаў увагі не надаваў. Паводле словаў актывіста Віталя Рымашэўскага, першымі на могільніку зьявіліся сябры тады стваранай партыі Беларуская хрысьціянская дэмакратыя.

У хуткім часе да раскопак прыступіў 52-і спэцыялізаваны пошукавы батальён Мінабароны РБ. На месцы раскопак былі выстаўленыя міліцэйскія кардоны, незалежныя экспэрты ня мелі магчымасьці назіраць за хадою працэсу. Па выніках гэтых раскопак было абвешчана, што ў могільніках пахаваныя ахвяры нацысцкага рэжыму, расстраляныя падчас Другой сусьветнай вайны. Але па выніках раскопак судмэдэкспэртыза не дала заключэньня наконт узросту пахаваньняў і не зрабіла высноў па кулях, якімі расстрэльвалі людзей. Сьведчаньні мясцовых старажылаў:

Шчакатоўскі Лес  Гэта было ў 37-м годзе. Гэта людзі, расстраляныя ў часе рэпрэсіяў. Гэта нашы бацькі, і на нашых бацьках пасадзілі лес і хочуць закрыць гэта ўсё. Шчакатоўскі Лес 

—са словаў састарэлай жыхаркі адной з суседніх вёсак

На цяперашні момант існуе абедзьве вэрсіі пахаваньняў.

Памяць

Гомельскія грамадзкія актывісты ўсталёўваюць у лесе мэмарыяльныя крыжы ў памяць расстраляных.

6 лістапада 2010 году сябрамі партыі БХД у памяць пакутнікаў Беларусі быў усталяваны яшчэ адзін крыж. Мэмарыяльны знак сымбалічна вырашана было несьці на плячах доўгай дарогай — на 9-ы кілямэтар праз увесь горад. Праз тры дні плянавалася асьвяціць крыж, для гэтага на месца пакуты быў запрошаны праваслаўны сьвятар. Аднак, прыбыўшы на заплянаваную імшу 9 лістапада, актывісты і сьвятар пабачылі, што мэмарыяльнага знаку няма. Кінуліся ў розныя бакі на пошукі і знайшлі крыж праз сотню мэтраў у засьмечанай лесапаласе. Крыж быў пераўсталяваны і асьвечаны.

Крыніцы і заўвагі

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Шчакатоўскі Лес МінуўшчынаШчакатоўскі Лес Вывучэньне захаваньняўШчакатоўскі Лес ПамяцьШчакатоўскі Лес Крыніцы і заўвагіШчакатоўскі Лес Вонкавыя спасылкіШчакатоўскі ЛесГомельЧарнігаў

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Сацыяльная сетка1589РАУСДубайКурыцаАлесь СавіцкіУкраінцыВасіль ГігевічЗямля (неадназначнасьць)СяброўстваКамянец-ПадольскіБавоўнаГуда (імя)ГарэлкаТаварны знакДзед ТалашУНІАНЭратычнае мастацтваНавуковая фантастыкаВольга КараткевічАляксандар ЛукашэнкаБаранавічыБДСМАлесь БачылаАлесь ЯкімовічКастусь ЦыбульскіІван МележТравеньМаршы недармаедаўНарвэгіяБанкаўскі рахунакЭўропаБеларуская мінуўшчына (часопіс)1944Генадзь ПашкоўАлбэртаISSN6 красавікаВойшаПорнасайт27 красавікаУсевалад ІгнатоўскіБэрлінМікола ГусоўскіЦэнтральная разьведвальная ўправаРэжым ЛукашэнкіАртур ФінькевічЛюдзі на балоце (раман)АмонімАдлігаМікола ЕрмаловічЕўнаНаваполацакСтарабеларуская моваРасейская моваМарына ВасілеўскаяВілятMozilla Firefox7 (лік)ЗлучнікКомсомольская правдаКрывічыГлеб ЛабадзенкаЛітаратурныя жанрыУкраінаТроп (літаратуразнаўства)МрояІнданэзіяБеларуская ПалічкаХакей з шайбай на зімовых Алімпійскіх гульнях 2022 годуГрэнобль🡆 More