Шрыя Саран: індыйская акторка і мадэлька

Шрыя Саран Бгатнагар альбо Шрыя Саран (нар.

11 верасьня 1982, Гарыдвар, Утаракганд, Індыя) — індыйская акторка, танцоўніца.

Шрыя Саран
Шрыя Саран: Жыцьцяпіс, Асабістае жыцьцё, Крыніцы
Дата нараджэньня 11 верасьня 1982(1982-09-11) (41 год)
Месца нараджэньня
Месца вучобы
Занятак акторка, мадэлька, кінаакторка
IMDb ID nm1328152

Жыцьцяпіс

Нарадзілася ў сям’і рабочага і настаўніцы. Мае старэйшага брата Абгірупа. Атрымала ступень бакаляўра літаратуры.

Маці навучыла яе танцаваць катгак і раджастганскія народныя танцы. Навучацца танцам працягвала ў коледжы ў Дэлі і пасьля.

У кіно трапіла пасьля здымак у кліпе сьпявачкі Рэну Натган. Убачыўшы кліп, кінастудыя Ramoji Films прапанавала Шрыі галоўную ролю ў фільме Іштам. Зьняўшыся ў сваёй дэбютнай ролі, яшчэ да выхаду фільму на экрану яна паўдзельнічала ў здымках яшчэ чатырох фільмаў. Першым камэрцыйным посьпехам Шрыі Саран сталі здымкі ў фільме 2002 року Санташам, які атрымаў прэмію Нандзі за найлепшы мастацкі фільм і прэмія часопіса «Filmfare» за найлепшы тэлугскі фільм.

У 2003 року ў Шрыі Саран адбыліся дэбюты ў хіндзіскім фільме Туджгэ Мэры Касам ды тамільскім фільме Энаку 20 Унаку 18, але збольшага яна працягвала здымацца ў тэлугскім кіно.

У 2007 року Саран атрымала ролю ў фільме Шанкара Шанмугама Сываджы: Бос, які стаў на той час найдаражэйшым індыйскім фільмам. Пасьля яго Шрыя Саран атрымала сваю першую кінаўзнагароду ад часопісу South Scope і стала зоркай індыйскага кінэматографу. Дзеля здымак у наступным фільме на гіндзі, Awarapan, ёё давялося авалодаць урду. У тым жа годзе зьнялася і ў сваім першым канадзкім фільме Арасу.

У наступным року Шрыя Саран упершыню зьнялася ў фільме ЗША Іншы канец дроту. Ейны іншы ангельскамоўны фільм, Гатаваньне з Стэлай, быў адабраны на Таронцкі кінафэстываль.

У 2010 року адбыўся дэбют Шрыі ў малаяламскім фільме Пакіры Раджа, які пабіў рэкорды малаяламскага кінэматографу па прыбытках у першы тыдзень пракату.

За ролю ў фільме 2011 року Роўтгірам атрымала ўзнагароду найлепшай акторцы Міжнароднай прэміі тамільскіх фільмаў.

Акрамя кіно, здымаецца ў рэклямных роліках для такіх кампаній, як Coca-Cola, Head & Shoulders, Unilever.

Асабістае жыцьцё

Шрыя Саран не распаўсюджвае зьвесткі пра прыватнае жыцьцё. У 2018 року выйшла замуж за расейца Андрэя Кашчэева. У 2021 року ў іх нарадзілася дачка.

Займаецца дабрачыннасьцю, рэгулярна бярэ ўдзел у кампаніях збору ахвяраваньняў для ўбогіх і дзяцей. У 2011 року адкрыла ў Мумбаі лякарню для людзей з парушэньнямі зроку.

Добра валодае гіндзі, ангельскай мовай, разумее тэлугу і тамільскую.

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Шрыя Саран ЖыцьцяпісШрыя Саран Асабістае жыцьцёШрыя Саран КрыніцыШрыя Саран Вонкавыя спасылкіШрыя СаранІндыяУтаракганд

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Алесь РазанаўГрамадзкі набытакАкторы парнафільмаўСадавінаМагіла льва (паэма)Францішак БагушэвічКунілінгусЛірыкаЛяндвароваУзвышша (часопіс)ІнтэрнэтАнтонімыЖомайдзь (Клецкі раён)АнгельшчынаМастацкі творУсеагульная энцыкляпэдыя Самуэля АргельбрандаМакс ШчурСтатусбанкГрыгорыюс V (папа рымскі)ПісьменнасьцьПорнасайтБелсатЗьміцер СанькоУкраінаВалянцін АкудовічАнатоль СербантовічУладзімер АнісковічСлуцакАлесь КажадубМікола ГусоўскіМайкрасофтЖанна Некрашэвіч-КароткаяІгар БабкоўПарнаграфія для жанчынРужанецСамасейЛетувісыФара Вітаўта (Горадня)Голас Часу (1945)Mozilla FirefoxБудзьма беларусамі!Беларускае ПалесьсеМаладняк (часопіс)Павал ДураўНаркотыкЭнэргіяБортніцтваАлесь ПетрашкевічЮрась ШамецькаСтаніслаў ВалодзькаІван МележЯнка БрыльМаёнтакЯзэп ЛёсікДзеяслоўЛюбарт (імя)ПадаграКатэхізіс Сымона БуднагаБудынакБеларускі клясычны правапісДрама (аповесьць)Пімен ПанчанкаЗаходнерусізмТэхналёгіяСпадчына (верш)Мастаўт🡆 More