Шаленства: віруснае захворваньне

Шале́нства (іншыя назвы: рабіес (лац.

rabies), састарэлае — гідрафобія, вадабоязь) — інфэкцыйнае захворваньне, выкліканае вірусам шаленства, па асаблівасьцях марфалёгіі ўключанага ў сямейства Rhabdoviridae, род Lyssavirus. Вірус шаленства выклікае спэцыфічны энцэфаліт (запаленьне галаўнога мозгу) у жывёлаў і чалавека. Перадаецца са сьліной пры ўкусе хворым жывёлам. Затым, распаўсюджваючыся па нэрвовых шляхах, вірус дасягае сьлінных залозаў і нэрвовых клетак кары галаўнога мозгу, амонавага рогу, бульбарных цэнтраў, і, пашкоджаючы іх, выклікае цяжкія незваротныя парушэньні. Штогод у сьвеце ад хваробы паміраюць звыш 55 тыс. чалавек.

Папярэджаньне

Сродкам папярэджаньня разьвіцьця хваробы ёсьць вакцына, якую ў 1855 годзе распрацаваў францускі мікрабіёляг Люі Пастэр (1822—1895). Дзеля прадухіленьня заражэньня варта ўнікаць набліжэньня і дотыку да дзікіх жывёлаў, што не баяцца людзей і заходзяць у двары. Хатніх жывёлаў неабходна штогод прышчапляць і не дапускаць да бадзяжных жывёлаў.

Праявы

Хвароба пачынаецца з галаўнога болю, зьніжэньня апэтыту, боляў у цягліцах, слабасьці і дэпрэсіі. Затым хворы перастае піць і есьці. Вада, вецер, яркае сьвятло і шумныя гукі выклікаюць сутаргі.

Беларусь

У Беларусі ў больш як 60% выпадкаў вірусаносьбітамі зьяўляюцца лісы. У 2009 г. у краіне лябараторна пацьвердзілася 995 выпадкаў хваробы ў розных відаў жывёлаў. Лячэньне прызначалася 1362 пацярпелым ад укусаў людзям. Два чалавекі загінулі.

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Шаленства: Папярэджаньне, Праявы, Беларусь  Шаленствасховішча мультымэдыйных матэрыялаў


Tags:

Шаленства ПапярэджаньнеШаленства ПраявыШаленства БеларусьШаленства КрыніцыШаленства Вонкавыя спасылкіШаленстваВірусГалаўны мозгСьлінаЧалавек

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

ПагоняЖывёлагадоўляЛіга чэмпіёнаў УЭФА 2023—2024 гадоўАлесь РазанаўЛекі-адпаведнікіАпошні з магіканаўНацыянальная баскетбольная асацыяцыяПавал ЛюцькоРэформа беларускага правапісу 1933 годуНаваградакБлакітная гадзінаРыбакПарэчча (горад)ПрыназоўнікПорнасайтАўстрыя1200Беларускі нацыянальны стройЛацінка1447РатушаШальнікавыяЗвычайная вавёркаСколеЛёнданМоршынЗямляПрава і справядлівасьцьЛітЗалатая РыбаНафтан НаваполацакДразды (гурт)ВікізьвесткіІсьляндзкі конь15 красавіка14 красавікаПольскі дзяржаўны вандроўны тэатар БССРЗволе (футбольны клюб)Беларускі дзяржаўны пэдагагічны ўнівэрсытэт імя Максіма ТанкаІрляндцыГёран ЯганэсэнАлагоасСлавамір АдамовічГедымінас КіркіласКанстытуцыя БеларусіСлонімЎГульняДэбі робіць ДалясАляксандар МарцёшкінЭрыкПарнаграфія ў БеларусіНью-Ёрк (штат)Антонімы3 да н. э.ГішпаніяГудвіловічыБагіня Мілда (карціна Казімера Альхімовіча)Маршы недармаедаўЎільям Д’юсбэрыБрагінУ краіне райскай птушкіСьпіс помнікаў архітэктуры Вялікага Княства Літоўскага, зруйнаваных уладамі Расейскай імпэрыіВадзім МарцінкевічТленВіктар Шымук🡆 More