Чэслаў Сэнюх: польскі літаратар, перакладнік, публіцыст

Чэ́слаў Сэ́нюх (па-польску: Czeslaw Seniuch; псэўд.: Чэслаў Любча; 9 ліпеня 1930, Любча, гміна Любча, Наваградзкі павет Наваградзкага ваяводзтва, Польшча — 8 кастрычніка 2021) — польскі літаратар, перакладнік, публіцыст.

Чэслаў Сэнюх
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 9 ліпеня 1930(1930-07-09)
Памёр 8 кастрычніка 2021(2021-10-08) (91 год)
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці літаратар, перакладнік, публіцыст
Мова беларуская мова, польская мова, украінская мова і расейская мова

Жыцьцяпіс

Нарадзіўся ў мястэчку Любча ў сялянскай сям’і. Бацька Станіслаў — украінец, маці Стэфанія — беларуска з суседняй вёскі Воўкаразі. У 1920-я рокі бацькі Чэслава пераехалі ў Любчу, ратуючыся ад бальшавікоў. У сям’і вольна валодалі і размаўлялі беларускай, польскай і ўкраінскай мовамі.

Чэслаў навучаўся ў любчанскай беларускай сямігодцы. У 1940 року ягонага бацьку як «ворага народа» бальшавікі вывезьлі ў лягер пад Новасыбірскам, дзе ў 1941 ён памёр.

У Другую сусьветную вайну Чэслаў Сэнюх уваходзіў у Саюз беларускай моладзі. У 1945 сям’я пераехала ў Польшчу — сьпярша ў Беласток, дзе Чэслаў скончыў ліцэй імя Жыгімонта Аўгуста (1950). У 1954 року скончыў расейскае аддзяленьне філялягічнага факультэту Варшаўскага ўнівэрсытэту.

Працаваць пачаў дыктарам і рэдактарам на польскім радыё, займаўся перакладамі з усходнеславянскіх моваў. Рэдагаваў расейскамоўны дадатак да польскага штотыднёвіка «Przyjazn» зь лекцыямі польскай мовы для расейскіх чытачоў, працаваў у рэдакцыі Варшаўскай кінастудыі дакумэнтальных фільмаў. Пэўны час быў галоўным рэдактарам часопісу «Tłumacz» пры Таварыстве польскіх перакладнікаў. Працаваў і ў беларускай службе Польскага Радыё.

У верасьні 1998 року Чэслаў Сэнюх напісаў заяву з просьбай лічыць сябе грамадзянінам БНР.

У 2009 року як сьведка падзеяў зьняўся ў дакумэнтальным фільме «Беларусь пад нямецкай акупацыяй. 1941—1944».

Сябра Таварыства аўтараў ЗАІКС(d).

Творчасьць

Беларускай культурай Чэслаў Сэнюх пачаў актыўна займацца ў 1970-я рокі. Псэўданім узяў па назьве роднага мястэчка Любчы. Працаваў над перакладамі беларускай паэзіі і прозы для часопісу «Literatura radziecka», які выдаваўся ў Маскве. Сярод ягоных першых перакладаў — верш Янкі Купалы «Прарок» (1982), апавяданьне Янкі Брыля «Хуткі Нёман» (1989). Чэслаў Сэнюх таксама перакладаў раман Уладзімера Караткевіча «Хрыстос прызямліўся ў Гародні» (1989), аповесьць Васіля Быкава «Аблава» (1991), паэмы Сяргея Законьнікава (1996), а таксама вершы Максімам Танка, Васіля Зуёнка, Уладзімера Арлова, Славаміра Адамовіча, Рыгора Барадуліна, Уладзімера Някляева.

З пачаткам перакладніцкай дзейнасьці пачаў выступаць з вострымі публіцыстычнымі артыкуламі на беларускія тэмы на старонках пэрыядычных выданьняў «Gazeta Polska», «Oboz», «Czasopis», «Magazyn Literacki», «Наша слова», «Ніва», «Літаратура і мастацтва» і інш.

У 1991—2001 займаўся перакладам «Новай зямлі» Якуба Коласа, на што яго зматываваў Янка Брыль. Гэта найбольш грунтоўная праца аўтара.

Узнагароды

  • Узнагарода імя Вітальда Гулевіча (2015)

Крыніцы

Tags:

Чэслаў Сэнюх ЖыцьцяпісЧэслаў Сэнюх ТворчасьцьЧэслаў Сэнюх УзнагародыЧэслаў Сэнюх КрыніцыЧэслаў СэнюхЛюбчаПеракладнікПольская Рэспубліка (1918—1939)Польская мова

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

КрумкачДаўгерд (імя)ЗамоваПастава 69ПорнасайтГрупавы сэксІван ХавалкаМаксім ТанкҐБераІван ЧыгрынаўАфтальмалёгія18 красавікаПавал ДураўДжынсавая рэвалюцыяКрысталь БойдБанкаўскі рахунакАлесь ДуброўскіСонечная энэргіяЯкуб ЯсінскіЗлучнікЧорны замак АльшанскіГісторыя СалігорскуЗгуртаваньне беларускіх скаўтаў на чужынеВасіль БыкаўІнвэстыцыяНізкі РынакВадзім БолбасЯсмантІгар КабілянскіЗ воўчым білетамПЧарнігаўскае княстваВількамірскі паветСамілаГалерэя ЎЭквадорСпарышТутэйшыя (п’еса)УрадГрамадзянінЧалавекБеларуская моваКрыж Эўфрасіньні ПолацкайЛюбПадатакТравеньСлуцкі збройны чынРадзівілыП’ер Агюст РэнуарЗіновій ПрыгодзічВалошкаАзіяцка-Ціхаакіянская эканамічная супрацаШуляк-галубятнікПолацакІндыяВольга ЧамаданаваЖыгімонт АўгустРасеяКаскадныя табліцы стыляўВіктар ШніпСябарАлесь ЗайкаУладзімер КараткевічГедзімінавічыБінейкаДрукарня🡆 More