Чырвоны Харчавік: беларуская кандытарская фабрыка

ААТ «Чырво́ны харчаві́к» — прадпрыемства ў Бабруйску, заснаванае ў 1870 року.

Чырвоны харчавік
Чырвоны Харчавік: беларуская кандытарская фабрыка
Тып Адкрытае акцыянэрнае таварыства
Заснаваная 1870
Заснавальнікі Ханон Райцын
Краіна Беларусь
Разьмяшчэньне 213805 Бабруйск, Магілёўская вобласьць
Адрас вул. Бахарава, 145
Галіна харчовая прамысловасьць
Прадукцыя слодычы

Мінуўшчына

У 1870 року купец Ханон Райцын адкрыў у Бабруйску дражджавы завод. На ім працавалі 40 чалавек, у год выраблялі каля 400 фунтаў дрожджаў. Першыя будынкі былі драўляныя, пазьней дабудаваныя мураваныя баракі для пражываньня працаўнікоў.

У 1890 року Райцын прадаў завод купцу Зусьману Рабіновічу. У 1892—1897 быў збудаваны мураваны корпус, набытае новае абсталяваньне. У 1898 Рабіновіч прадаў ⅗ часткі ўласнасьці Ашэру Рабіновічу і Шмэрку Галадцу. З 1902 року завод перайшоў ва ўласнасьць абшарнікаў Вікенція Паклеўскага-Казелы і Карла Незабытоўскага. У 1913 новым уласьнікам стаў купец 1-й гільдыі Янкель Разоўскі.

Пасьля прыходу бальшавікоў завод перададзены павятоваму Саўнаркаму, ягоным кіраўніком стаў Геца Фрыд. У 1921 року, за новым дырэктарам С. Л. Гінзбургам вытворчасьць спынілася. У 1924 року завод перададзены Белхарчтрэсту, пачаўся капітальны рамонт. Былі створаныя вытворчыя аддзяленьні: квасільнае, вальцавое, заторнае, мачыльнае, прасовачнае, пакавальнае. У наступным годзе завод выпусьціў больш за 700 кг дрожджаў, якія пастаўляліся пераважна ва Ўкраіну, а таксама Бабруйскі ды Магілёўскі раёны.

У 1928—1930 завод рэканструяваны і перайменаваны ў кандытарскую фабрыку «Чырвоны харчавік». Пачаўся выпуск пасьцілы, мармэляду, павідлы. У 1934 року ўведзены карамэльны цэх, у 1934 — халвічны, у 1937 — дрожджавы. Перад Нямецка-савецкай вайной фабрыка выпускала 33 віды кандытарскіх вырабаў агульнай масай 7000 тонаў.

У 1944 року немцы пры адступленьні спалілі фабрыку, частку абсталяваньня вывезьлі. Вытворчасьць адноўленая ў 1945, да 1950 дасягнуты даваенны аб’ём прадукцыі. У 1952—1955 рр. адбываецца пераарыентацыя прадпрыемства на выпуск пасьціла-мармэлядных вырабаў. У 1969—1971 року збудаваная халвічная вытворчасьць.

У кастрычніку 1994 р. кандытарская фабрыка пераўтвораная ў адкрытае акцыянэрнае таварыства. У 1999 р. уведзеныя ў эксплюатацыю лініі па вытворчасьці ірысу, мармэляду і цукерак у шакаляднай глязуры з аўтаматычным пакаваньнем.

Прадукцыя

Фабрыка выпускае больш за 140 відаў прадукцыі: зэфір, халва, дражэ, мармэляд, ірыс, жэлейныя цукеркі.

Вонкавыя спасылкі

Tags:

ААТБабруйск

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Беларускае нацыянальнае адраджэньнеПадляшшаЛюбейка1923ГукВіктар МарціновічКрэдытны каапэратыўУсевалад ГарачкаАксана БязьлепкінаЛічэбнікМіністэрства фінансаў ЗШАБудынакЯн ГляўбіцБеларускі нацыяналізмГомельская вобласьцьПадзелы Рэчы ПаспалітайМазанВасіль ІгнаценкаСакавік1989Baskin-RobbinsIP-адрасМужчына зьверхуТацяна СапачЕсьманМястэчкаКінэматографПапугаепадобныяЭтнічная тэрыторыя беларусаўВольга ГапееваГалаўны мозагМы выйдзем шчыльнымі радаміПалешукіВялікі шаўковы шляхПолацакЛізаньне похвыТарпэда-БелАЗ ЖодзінРусіфікацыя БеларусіБярозаўкаСонечная энэргіяАскемен.orgПлыньПростыя сказыЯўгенія ЯнішчыцДзеяслоўКузьма ЧорныБеларускі клясычны правапісВікізьвесткіРадаўніцаІнфармацыйныя тэхналёгііПарнаграфія ў ЧэхііБарусія ДортмундВіктар ШніпПрыметнікБізнэсЧалавекТаджыцкая моваАлесь ДуброўскіАЮрась БарысевічКарл Фрыдрых ГаўсМенскі мэтрапалітэнЯндаАкторы парнафільмаў🡆 More