Гміна Чыжы

Гмі́на Чы́жы (па-польску: Gmina Czyże) — сельская гміна ў Гайнаўскім павеце Падляскага ваяводзтва Польшчы.

Адміністрацыйны цэнтар — вёска Чыжы.

Гміна Чыжы
Gmina Czyże
Гміна Чыжы
Герб
Агульныя зьвесткі
Краіна Польшча
Ваяводзтва Падляскае
Павет Гайнаўскі
Статус вясковая гміна
Сядзіба Чыжы
Колькасьць
населеных пунктаў
24
Войт Юры Васілюк
Афіцыйныя мовы польская, беларуская (дапаможная)
Мовы ва ўжытку польская, падляская, беларуская
Насельніцтва (2013) 2361
Шчыльнасьць 17,59 чал./км²
Нацыянальны склад беларусы (81,81%), палякі (16,83%), украінцы (0,97%)
Плошча 134,2 км²
TERYT 3202605042
Мапа Гміны Чыжоў
Гміна Чыжы, мапа
Мэдыя-зьвесткі
Часавы пас +1
Летні час +2
Тэлефонны код 85
Паштовыя індэксы 17-207
Код аўтам. нумароў BHA
Афіцыйны сайт
Гміна Чыжы   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

З 7 лютага 2010 году беларуская мова мае ў гміне статус дапаможнай мовы.

Гміна Чыжы мяжуе з гмінамі Нараў, Гайнаўка і Дубічы Царкоўныя Гайнаўскага павету ды гмінамі Белск-Падляскі і Орля Бельскага павету.

Нацыянальны склад

Згодна з вынікамі польскага нацыянальнага перапісу 2002 году, палякамі задэкляравала сябе 16,83% жыхароў гміны, 0,97% назвала сябе ўкраінцамі, 81,81% — беларусамі (гміна з найбольшай доляй беларусаў у насельніцтве серад гмінаў Польшчы).

Гісторыя

Тэрыторыя сёньняшняй гміны Чыжы была заселяная ўжо ў канцы IX ст., па што сьведчыць гарадзішча ў Збучу. Паводле археалягічных дасьледваньняў, яно было заснаванае заходнеславянскімі плямёнамі і было пакінутае ў першай палове XI ст. Да XV—XVI стагодзьдзяў землі сёньняшняй гміны Чыжы заняла Бельская пушча, якая кантралявалася адміністрацыйным цэнтрам у Бельску. У XII—XIV стагодзьдзях абшар шматразова пераходзіў з-пад панаваньня мазавецкіх князёў пад панаваньне князёў галіцка-валынскіх. На працягу XIV ст. Падяшша было далучанае да Вялікага Княства Літоўскага. У складзе Бельскай зямлі абшар знаходзіўся ў Троцкім, а з 1513 г. у Падляскім ваяводзтве. З 1569 г. быў далучаны да Кароны Каралеўства Польскага. Амаль усе вёскі ў гміне былі заснаваныя на землях каралеўскай Бельскай пушчы ў XVI ст. Пасьля падзелаў Рэчы Паспалітай праз кароткі пэрыяд (1795—1807 г.) была тут Новая Ўсходняя Прусія, а пасьля Тыльзыцкага міру 1807 г. Беластоцкая вобласьць і з 1842 г. Гарадзенская губэрня. Пасьля Першай сусьветнай вайны абшар сёньняшняй гміны Чыжы апынуўся ў складзе Бельскага павету ў некалькіх гмінах (Ласінка, Орля, Пасынкі). З 1939 году ў складзе Бельскага раёну Беластоцкай вобласьці БССР, а ў 1914—1944 гадах у Беластоцкай акрузе Трэцяга райху. У 1945 годзе абшар конча апынуўся ў межах Польшчы, а з 1952 году існуе як гміна Чыжы.

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Гміна Чыжы Нацыянальны складГміна Чыжы ГісторыяГміна Чыжы КрыніцыГміна Чыжы Вонкавыя спасылкіГміна ЧыжыГайнаўскі паветГмінаПадляскае ваяводзтваПольская моваПольшчаЧыжы (Падляскае ваяводзтва)

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

ВікіпэдыяПКолерСьпіс вялікіх князёў літоўскіхПалітыкаQR-кодСяргей ДавідовічАзначэньне (часьціна сказу)ПрыказкаМотарБелы вершАляксей БацюкоўМар’ян ДуксаНямеччынаМасей СяднёўISO 4217Генадзь БураўкінСалдускі крайСпарышТрыбадызмСьвятлана АлексіевічСяброўстваКляштарІмёны ліцьвінаўЛюбДзеяслоўБісэксуальная парнаграфіяMemento moriЗнак рашоткі (актаторп)Уладзімер КараткевічЯнка МаўрГалерэя ЎУкраінаАтрад (біялёгія)ЭўропаВалошкаЛюбейкаПацолт1923БаркэмпВасіль ІгнаценкаХарэйПапугаепадобныя1989ВымяВісконсінЧарнобыльская АЭСПарнафільм у ФранцыіАнальны сэксСтрахаваньнеСудаСтаніслаў ВалодзькаЗ воўчым білетамЯндаМазанHTMLСтрачаны райЗгуртаваньне беларускіх скаўтаў на чужынеТаварыства філярэтаўМутБеларусьСпакусьнікіКірыл РадзівонаўАранджэловац🡆 More