Мікрараён Чыжоўка

Чыжоўка — мікрараён у складзе Заводзкага раёну гораду Менску (Беларусь).

Чыжоўка
Мікрараён
Выява
Горад: Менск
Дата заснаваньня: 1964
Папярэдні статус: вёска
Насельніцтва: 62 тыс. чал.

Разьмяшчэньне

На паўднёвым усходзе гораду, паміж Чыжоўскім вадасховішчам і МКАД. Мікрараён з поўдня абходзіць вялікай дугой вуліца Ўбарэвіча, што нехарактэрна для вуліц таго часу. Тыповы «спальны раён» з адпаведнай інфраструктурай.

Гісторыя

Назоў паходзіць ад былой вёскі на месцы мікрараёну, якая ў 1967 годзе была ўключаная ў склад Менску.

Раён пачаў забудоўвацца ў 1964 годзе. Складаецца зь сямі кварталаў: Чыжоўка-1, Чыжоўка-2 і г. д. (Чыжоўка-7 — гэта прыватны сэктар па вуліцы Чырвоная Слабада, рэшткі вёскі Чыжоўка). Насельніцтва — 62 тыс. чалавек. За МКАД разьмешчаныя Чыжоўскія могілкі.

Гідралягічныя аб’екты

Чыжоўскае вадасховішча (самае нізкае месца ў Менску), Сьляпянская водная сыстэма, невялікі ручай ля заапарку. Доўгі час купаньне было забароненым, але нягледзячы на гэта былі вельмі частымі выпадкі парушэньня гэтае забароны. У 2010 року купаньне зноў было дазволенае.

Забудова

Пераважны тып забудовы — дамы 5, 9, 12 паверхаў, ёсьць таксама асобныя будынкі адно-двухпавярховай забудовы, якая засталася ад вёскі.

Раён засяляўся пераважна работнікамі Менскага трактарнага заводу, Менскага аўтазаводу і Менскага маторнага заводу.

Галоўныя вуліцы — Ташкенцкая, Галадзеда, Чырвонаслабодзкая і Ўбарэвіча.

Насельніцтва

Адукацыя

На тэрыторыі мікрараёну знаходзіцца Менскі дзяржаўны вышэйшы авіяцыйны каледж (МДВАК).

Мэдыцына

У сыстэму дзяржаўнай аховы здароўя ўваходзяць Гарадзкая клінічная бальніца № 10, паліклініка № 22 (дзіцячае і дарослае аддзяленьні).

Культура

У мікрараёне дзейнічаюць дзьве бібліятэкі. Раней дзейнічаў кінатэатар «Дружба».

Эканоміка

Гандаль

У мікрараёне знаходзіцца Чыжоўскі рынак.

Грамадзкі транспарт

У мікрараёне знаходзяцца тры кальцы грамадзкага транспарту.

Дзейнічае наступны грамадзкі транспарт:

  • Аўтобусы па маршрутах 16, 21, 22, 26, 59 і г. д.
  • Тралейбусы па маршрутах 16 і 17.
  • Сыстэма маршрутных таксі.

Славутасьці

Мікрараён Чыжоўка 
Мапа Чыжоўкі

Вонкавыя спасылкі

Мікрараён Чыжоўка  Чыжоўка (мікрараён)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Tags:

Мікрараён Чыжоўка РазьмяшчэньнеМікрараён Чыжоўка ГісторыяМікрараён Чыжоўка Гідралягічныя аб’ектыМікрараён Чыжоўка ЗабудоваМікрараён Чыжоўка НасельніцтваМікрараён Чыжоўка ЭканомікаМікрараён Чыжоўка СлавутасьціМікрараён Чыжоўка Вонкавыя спасылкіМікрараён ЧыжоўкаБеларусьЗаводзкі раён (Менск)Менск

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Давыд ГарадзенскіСяброўстваКейстутЖывіляДзед ТалашВухаМіхась СтральцоўМастацкі твор.byМагіла льва (паэма)Сям’яЯнка СіпакоўЖыды ў БеларусіЖанчына зьверхуЖывёлыНавасадзкі ўнівэрсытэтКрыж Эўфрасіньні ПолацкайАрхімэдЗіновій ПрыгодзічЯўгенія ЯнішчыцМікола ПракаповічСтрахЮрась СьвіркаКампутарПлоцевы актАнатоль БутэвічСцэнарВялікабрытаніяКатэдра Парыскай Божай МаціСьвяты СаваGoogleТленВольныя матэрыялыЧарнобыльская катастрофаЛезьбіянстваІксвідэаВацлаў ЛастоўскіУпіцкі паветЭтнічная тэрыторыя беларусаўДыялекты беларускай мовыПантыйскі сьляпунСіяньБірута (імя)Усяслаў ЧарадзейНекамэрцыйная арганізацыяЛетуваАтрад (біялёгія)Расейская рэспублікаЗнак рашоткі (актаторп)СамасейБабёрЛевэркузэнБеларускі студэнт (1923)ЛітваАлейкаСьпіс помнікаў гісторыі і архітэктуры Беларусі, зруйнаваных Маскоўскім патрыярхатамТутэйшыя (п’еса)Узровень жыцьцяСтарабеларуская моваПомнік тысячагодзьдзя БерасьцяМаркёрПэтынгВінцэнт Дунін-Марцінкевіч.auХартыя’97Сьляпун букавінскіДразды (гурт)Карлес ПудждэмонПавал МіськоПацукУладзімер Арлоў (гісторык)Чыгунка🡆 More