Чорны Студзень

Чо́рны сту́дзень — увод ноччу 19 студзеня 1990 году ў Баку (Азэрбайджанская ССР) 35 тысячаў савецкіх вайскоўцаў на танках і бронетранспартэрах, што прывяло да забойства 137, раненьня каля 700 і арышту звыш 800 чалавек.

22 студзеня Вярхоўны Савет Азэрбайджанскай ССР (ВС АзССР) пастанавіў лічыць агрэсіяй неканстытуцыйнае ўвядзеньне Прэзыдыюмам ВС СССР надзвычайнага становішча ў горадзе, што адбылося без узгадненьня з уладамі рэспублікі. 40-дзённая жалоба па забітых суправаджалася агульнаазэрбайджанскай стачкай заводаў. Міністар абароны СССР Дзьмітры Язаў зазначыў аб кіраваным ім нападзе: «Мы ўвайшлі ў Азэрбайджан, каб зьнішчыць палітычныя структуры Народнага фронту і не дапусьціць іх перамогі на выбарах, заплянаваных на 19 сакавіка 1990 году».

Чорны Студзень
Савецкія дэсантнікі ў Баку, 1990 год

Перадумовы

9 студзеня 1990 году ВС Армянскай ССР пастанавіў улучыць у дзяржаўны плян разьвіцьця адпаведны плян Нагорна-Карабаскай аўтаномнай вобласьці (НКАВ) АзССР, населенай пераважна армянамі. 12 студзеня Народны фронт Азэрбайджану (НФА) утварыў у Баку камітэт абароны. 13 студзеня ў горадзе пачаўся пагром, у якім забілі 90 армянаў. 18 студзеня прыхільнікі НФА забарыкадавалі ўезды ў Баку некалькімі сотнямі легкавікоў, грузавікоў і аўтобусаў. 19 студзеня Прэзыдыюм ВС СССР пашырыў Указам № 1092 на горад надзвычайнае становішча, што з 15 студзеня ўвёў у НКАВ.

Крыніцы

Tags:

Агрэсія (палітыка)Азэрбайджанская ССРБакуБронетранспартэрСтачкаТанк

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Зяма ПівавараўПадляскоўеЛеанід ЛевінПрыслоўеМаладэчнаМойша КульбакІстанбул БашакшэхірІндаэўрапейскія мовыНацыянальны акадэмічны тэатар імя Янкі КупалыПрашаўПастава на каленяхРасейская гвардыяБерасьцеАдэскія ліманыСусьветнае павуціньнеДрама (аповесьць)Групавы сэксАэрапорт ПрышціныЭрмасыльлёДрафт НБАISO 3166-1Гібэрніян ЭдынбургГедымінас КіркіласНаркамаўкаЛізавета IIПрыназоўнікЛёнданПершая віленская клясычная гімназіяВойскі з рогам (карціна Казімера Альхімовіча)БрагінТрыбадызмПрыметнікЗлучнікАлегАвечкаРуды лесАркадзь КуляшоўБеларускі клясычны правапісВікіАрцём ДоўбікBloggerПадзелы Рэчы ПаспалітайРасейскае ўварваньне ва Ўкраіну (2022)Язафат КунцэвічУправа КДБ па Берасьцейскай вобласьціLevi'sМэдыяВікіДэбі робіць ДалясВіктар ШымукРасейцыІнфармацыйныя тэхналёгііКаплунЭндр і ЛюараУнівэрсальны каардынаваны часВусякіЁсіф СталінCreative CommonsНадвор’е🡆 More