Чаркасы

Чарка́сы (па-ўкраінску: Черкаси) — места ва Ўкраіне, на правым беразе Дняпра, адміністрацыйны цэнтар Чаркаскай вобласьці ды Чаркаскага раёну.

Улучае ў сябе 2 мескія раёны: Прыдняпроўскі ды Сасноўскі. Сасноўскі раён улучае ў сябе селішча Аршанец.

Чаркасы
укр. Черкаси
Чаркасы
Чаркасы Чаркасы
Герб Чаркасаў Сьцяг Чаркасаў
Першыя згадкі: 1284
Горад з: 1795
Краіна: Украіна
Вобласьць: Чаркаская
Раён: Чаркаскі
Мэр: Анатоль Бандарэнка[d]
Плошча: 69 км²
Насельніцтва
колькасьць: 281 549 чал. (2017)
шчыльнасьць: 4080,42 чал./км² (2017)
нацыянальны склад: украінцы — 83,4%
расейцы — 13,1%
габрэі — 0,5% (2001)
Часавы пас: UTC+2
летні час: UTC+3
Тэлефонны код: +380-472
Паштовыя індэксы: 18000—18499
КОАТУУ: 7110100000
Нумарны знак: CA, IА / 24
Геаграфічныя каардынаты: 49°26′40″ пн. ш. 32°3′35″ у. д. / 49.44444° пн. ш. 32.05972° у. д. / 49.44444; 32.05972 32°3′35″ у. д. / 49.44444° пн. ш. 32.05972° у. д. / 49.44444; 32.05972
Чаркасы на мапе Ўкраіны
Чаркасы
Чаркасы
Чаркасы
Чаркасы Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
rada.cherkassy.ua

Паходжаньня назову

На сёньня вядома тры асноўныя вэрсіі назову места:

  • Назоў напрамую паходзіць ад аднаго з этнонімаў адыгскіх народаў. Гэтую вэрсію падтрымліваюць Васіль Тацішчаў ды Аляксандар Ріґэльман.
  • Ад асэтынскага зоаэтноніма чэркасогі, што дало пачатак такім асобным этнонімам як Чаркасы ды Касогі.
  • Назоў «Чаркасы» (па-ўкраінску: Черкаси) паходзіць ад чыры кышы альбо чыры кысі (у залежнасьці ад дыялекту), што значыць «людзі сілы» альбо «людзі арміі».

Гісторыя

Першая згадка пра Чаркасы зьмяшчаецца ў Густынскім летапісу і датуецца 1305 годам. У 1360-я гады места ўвайшло ў склад Вялікага княства Літоўскага. Гэтак, у 1384 годзе горад згадваецца як умацаваны горад на паўднёвых ўскраінах, утвараючы разам з Ваўкавыскам, Брацлавам і Каневам лінію абароны на шляху крымска-татарскіх заваёўнікаў. Роля Чаркасаў, як важнага апорнага пункта супраць рабаўніцкіх нападаў з боку Крымскага ханства, асабліва ўзрасла з канца XV стагодзьдзя.

Першы, дастаткова сур’ёзны, напад татараў адбыўся ў 1483 годзе, тады ордаў Мэнглі-Гірэя спустошылі амаль увесь рэгіён каля Кіева, аднак Чаркасы не ўзялі. Пасьля гэтага ў пачатку XVI стагодзьдзя Чаркаская крэпасьць была значна ўмацавана. У 1532 годзе горад вытрымаў 30-дзённую аблогу войскаў крымскага хана Саадэт-Гірэя. Пасьля Люблінскай уніі 1569 году Чаркасы ўвайшлі ў склад Польшчы. Пасьля другога падзелу Рэчы Паспалітай 1793 году места адышло ў склад Расейскай імпэрыі, стаўшы адным з павятовых цэнтраў Вазьнясенскага намесніцтва. З 1797 году горад стаў павятовым у складзе Кіеўскай губэрні.

Улада ды мясцовае самакіраваньне

Мескі галава — Сяргей Адарыч (па-ўкраінску: Сергій Одарич). Ніжэй пададзены партыйны склад Чаркаскай мескай рады::

Фракцыя БЮЦ Фракцыя Партыі Рэгіёнаў Фракцыя «Справядлівасьць» Фракцыя «Наша Ўкраіна» Дэпутатская група «Дэмакратычны выбар» Фракцыя СПУ Фракцыя КПУ Пазапартыйныя
15 10 9 7 7 4 4 4

Транспарт

Рачны порт на раце Крамянчуцкім вадасховішчы. Ёсьць Аэрапорт. Чыгуначная станцыя. Празь места праходзіць шаша Н16 ЗалатаношаУмань (нацыянальнага значэньня) ды P15 КанеўКрамянчук (рэгіянальнага значэньня).

Гарадзкі транспарт

У горадзе ёсьць тралейбус. Раней, да 2009 году, існаваў і аўтобус. Заменены на маршрутныя таксі.

Насельніцтва

Чаркасы

Мова

Насельніцтва па роднай мове (2001)
украінская мова расейская беларуская
79,05% 18,68% 0,12%

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Чаркасы Паходжаньня назовуЧаркасы ГісторыяЧаркасы Улада ды мясцовае самакіраваньнеЧаркасы ТранспартЧаркасы НасельніцтваЧаркасы КрыніцыЧаркасы Вонкавыя спасылкіЧаркасыДняпроУкраінаУкраінская моваЧаркаская вобласьцьЧаркаскі раён

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Вольнае аўтарскае праваКірыла ТураўскіГенрыхЭйкаВільняБеларусыАдраджэньне мовы701Фарс (астан)Ева ВежнавецКалі-югаРумынская моваАлесь ЯкімовічГарбатаЛітаратурныя жанрыАговаАнальны сэксАлесь СавіцкіМасачусэцкі тэхналягічны інстытутПарнаграфія ў ІталііАртур ФінькевічНаша НіваЭўропа1896СмаленскРабінаВоршаТравеньПарнаграфія-гонзаБатанікаАлесь РазанаўГомасэксуальнасьцьНіл Гілевіч1751.neКанстытуцыя ССРБ 1919 годуMemento moriНіна МацяшДзьвінскКіеўІўрытВасіль ЖуковічЮнць28 красавікаКастусь КаліноўскіВікіслоўнікГуда (імя)Сярэднебеларускія гаворкі22 красавікаМаскваКасьцёл Нараджэньня Найсьвяцейшай Панны Марыі і калегіюм езуітаў (Юравічы)The Walt Disney CompanyДзень жартаўМікола ЕрмаловічІван МележДубайНародны АльбомСьпіска капітулаП’ер Агюст РэнуарСаюз Савецкіх Сацыялістычных РэспублікБусел белыГрамадзянінФэеноорд РатэрдамГісторыя БеларусіМесяц (каляндар)АнтонімыМікола ГусоўскіПтушкіГіль (імя)Mac OS🡆 More